Свет
0 каментароў | 16:42, 7 сакавiка 2008


Ганімат Західаў, day.az

ПрысудГанімату Західаву выносілі ў адсутнасьць адвакатаў і журналістаў. Рэдактара апазыцыйнай азэрбайджанскай газэты абвінавацілі ў хуліганстве і наўмысным прычыненьні шкоды здароўя.

Суд Ясамальскага раёну Баку вынес прысуд галоўнаму рэдактару апазыцыйнай азэрбайджанскай газэты «Азадлыг» («Свабода») Ганімату Західаву ў адсутнасьць адвакатаў, журналістаў і блізкіх. Яго абвінавацілі ў хуліганстве і наўмысным прычыненьні шкоды здароўя.

Разам з рэдактарам на 1,5 году быў асуджаны таксама Вусал Гасанаў, якому нібыта і нанёс шкоду Ганімат Західаў. Інцыдэнт адбыўся 7 лістапада 2007 году. Па словах відавочцаў, калі рэдактар наблізіўся да рэдакцыі «Азадлыг», маладая дзяўчына пачала выкрыкваць на яго адрас: «Хто ты такі, каб мяне абражаць!» На дапамогу ёй кінуўся малады чалавек, які адзін раз ударыў рэдактара, пасьля чаго яго адцягнулі сьведкі інцыдэнту. Пасьля гэтага маладыя людзі паехалі ў паліцыі пісаць заяву на Г. Західава. 11 лістапада журналіста арыштавалі. Пазьней высьветлілася, што Вусал Гасанаў — былы сябра апазыцыйнай партыі Народнага фронту і мае асабістыя рахункі да Західава.

Незалежныя журналісты Азэрбайджана расцанілі выпадак з рэдактарам газэты, як правакацыю, а Рада Эўропы і АБСЭ запатрабавалі ад афіцыйнага Баку спыніць перасьлед Західава.

На сёньня ў турме знаходзіцца малодшы брат Західава Сакіт. Ён асуджаны па абвінавачваньні ў захоўваньні наркотыкаў. Праваабаронцы лічаць яго справу сфабрыкаванай.

СП, паводле turaninfo.com, day.az

Падзяліцца навіной:         
0 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Лiпень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).