![]() Аўтамабіль, які прыняў на сябе асноўны ўдар. Фота — «Автобизнес-Weekly» |
Каб спыніць п'янага кіроўцу, які нёсься па трасе Менск-Мікашэвічы з хуткасьцю 180 км/г і 40 хвілінаў уцякаў ад міліцыянтаў са Слуцку ў кірунку сталіцы, інспэктары ДАІ перагарадзілі дарогу легкавымі аўтамабілямі, не высадзіўшы адтуль людзей. Пры гэтым яны ня выкарысталі ўласныя машыны, паведамляе газэта «Автобизнес-Weekly».
Нумар газэты мае выйсьці ў чацьвер 13 сакавіка.
Здарэньне адбылося 2 сакавіка на 8-м кілямэтры трасы Менск-Мікашэвічы.
Паводле газэты, каб спыніць парушальніка, што на вялікай хуткасьці на працягу 40 хвілінаў уцякаў ад міліцыянтаў са Слуцку ў кірунку Менску, інспэктары ДАІ перагарадзілі дарогу легкавымі аўтамабілямі.
Са словаў людзей, што знаходзіліся ў машынах, ім проста загадалі спыніцца на дарозе кожнаму ў сваёй паласе і не дазволілі выйсьці з аўто. Парушальнік жа на «Фальксвагене Гольфе» не спыніўся і на вялікай хуткасьці ўрэзаўся ў адзін з аўтамабіляў і зачапіў другі. У аўтамабілі, на які прыйшоўся самы моцны ўдар, знаходзілася трохгадовае дзіця.
У выніку сутыкненьня некалькі чалавек пацярпелі, адзін зь іх атрымаў чэрапа-мазгавую траўму. Пацярпелыя сьцьвярджаюць, што ДАІшнікі мелі два спэцаўтамабілі, але не скарысталіся імі. Пацярпелыя зьвярнуліся ў Цэнтар правоў чалавека да яго кіраўніцы адвакаткі Веры Страмкоўскай.
Адвакатка паведаміла nn.by, што ў аўторак 11 сакавіка ўдзельнікі ДТЗ зьвярнуліся да пракурора Менску са скаргай на дзеяньні супрацоўнікаў ДАІ. Паводле яе слоў, афіцыйнай рэакцыі з боку ДАІ пакуль няма.
Ва Ўправе ДАІ Менскай вобласьці карэспандэнту «НН» параілі зьвярнуцца ў аддзел агітацыі і прапаганды. Супрацоўнік аддзелу адказаў, што інцыдэнтам займалася ДАІ гораду Менску. Дзяжурны менскага гарадзкога ДАІ паведаміў, што трэба зьвяртацца ў аддзел агітацыі і прапаганды, маўляў, там будуць усё ведаць. Супрацоўніца аддзелу заявіла, што пра аварыю на 8‑м кілямэтры трасы Менск‑Мікашэвічы даведалася ад журналістаў, якія сёньня пачалі званіць. Паводле яе словаў, 8‑ы кілямэтар вышэйпамянёнай дарогі адносіцца да кампэтэнцыі абласной управы ДАІ, а таму па камэнтары трэба зьвяртацца да менавіта туды. Кола замкнулася.
Кіроўца аўто, за якім гналіся ДАІшнікі, атрымаў цялесныя пашкоджаньні і знаходзіцца ў адной зь менскіх больніц. Пацярпелі таксама трое ягоных пасажыраў. Кіроўца раней прыцягваўся да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасьці, у тым ліку і за кіраваньне аўтамабілем без вадзіцельскага пасьведчаньня.
Паводле ягоных словаў, сутыкненьне аўтамабіля «Фальксваген Гольф», за рулём якога ехаў п’яны кіроўца, з машынамі людзей, што ехалі ў Менск, а таксама аўтамабілямі супрацоўнікаў ДАІ, адбылося ў выніку таго, што кіроўцы грамадзянскіх аўто, спыніўшы свае транспартныя сродкі, няправільна зразумелі жэст супрацоўніка ДАІ, які патрабаваў працягваць рух у кірунку Менску.
Тым часам кіраўнік Міністэрства ўунутраных спраў Уладзімер Навумаў заявіў пра гатоўнасьць пакараць супрацоўнікаў ДАІ, якія паставілі пад сьмяротную пагрозу жыцьцё людзей, паведамляе «Інтэрфакс».
«Неўзабаве матэрыялы разгляду па дадзеным факце, якое праводзіцца ў рамках МУС, будуць перададзеныя ў пракуратуру. Адначасова пракуратура вядзе разгляд у сувязі са зваротам пацярпелых у дадзеным інцыдэнце грамадзян. Калі вінаватымі апынуцца супрацоўнікі ДАІ, яны будуць, безумоўна, пакараныя", заявіў міністар.
Здарэньне актыўна абмяркоўваецца на форуме сайту газэты «Автобизнес-Weekly» і на старонцы інтэрнэт-суполкі Minsk_by.





НАУМОВ В ОТСТАВКУ, НАЧАЛЬНИКА ГАИ И ИСПОЛНИТЕЛЕЙ ПОД СУД
помните интервью?
Министр внутренних дел Беларуси Владимир Наумов встретился с представителями ведущих средств массовой информации.
Его основная просьба состояла в том, что только при помощи журналистов можно изменить ситуацию на дорогах в лучшую сторону.
Рассказывает Анна Сорокина: Эта пресс-конференция не была похожа на остальные. Еще возле входа ГАИ организовала выставку своей спецтехники. Журналисты ждали заявления, что программа "Минус сто" провалена. Однако оказалось, все не так плохо.
(Владимир Наумов, министр внутренних дел Республики Беларусь)
Были вопросы о том, что еще МВД собирается предпринять, чтобы количество жертв на дорогах действительно уменьшилось. По словам шефа милиции, вопрос с освещенностью на улицах уже давно стал камнем преткновения в общении с городскими властями. Ведь ДТП совершаются в основном в темное время суток.
Владимир Наумов сегодня на пресс-конференции не хотел акцентировать внимание на статистике. По его словам, он уже давно не требует от сотрудников ГАИ отчетов о составленных протоколах. Владимир Наумов призвал журналистов не бояться критиковать работу милиции и больше рассказывать о том, что видят простые участники движения.
(Владимир Наумов, министр внутренних дел Республики Беларусь)
Сегодня главный милиционер страны также озвучил свою мечту. Оказалось, что больше всего министр хочет, чтобы программа "Минус сто" работала каждый год на протяжении десяти лет. Тогда на дорогах и вовсе не будут гибнуть люди.
НАУМОВ Владимир Владимирович (Навумаў Уладзімір Уладзіміравіч, Navumaw Uladzimir Uladzimiravich).
Родился 7 февраля 1956 года в г. Смоленске.
Окончил Минскую высшую школу Министерства внутренних дел СССР (1986 г.).
Генерал-майор милиции (2000).
Служил в Советской Армии.
C 1976 года служил в полку милиции управления внутренних дел Минского горисполкома,
занимал ряд командных должностей в патрульно-постовой службе Главного управления внутренних дел г. Минска,
В январе 1999 г. был назначен начальником Службы безопасности Президента Беларуси.
С 25 сентября 2000 г. указом Президента назначен министром внутренних дел.
Женат, имеет сына и дочь.
Имеет правительственные награды.
Не хачу нікога пакрыўдзіць. Але пытаньне стаіць.
=============
А калі б вас прыпыніў ДАІшнік,вы б не спыніліся? А вось навошта ён вас прыпыніў,не заўсёды тлумачаць.Скажуць,што далейшы рух часова прыпынены,і заставайцеся на сваім мейсцы.А пасьля гэтага могуць і не забараняць вам пакідаць сваё аўто,толькі хто ж выйдзе такім надвор`ем,лепш пачакаць седзячы ў машыне.Ніхто ж не чакае,што на яго ляціць машына з хуткасьцю 180 км/ч.
=============================
Гэта ў агульным выпадку,у тым выпадку,калі ДАІшнік не пазначае вам жэстам спыніцца там,дзе яму трэба. Выйдзе на паласу,і пазначыць вам жэзлам спыніцца каля яго,а каб вы не сумняваліся,яшчэ сьвісьне ў два пальцы.Было й такое...
Асуджаць жа мянтоўскае начальства пасьля зьнікненьняў людзей - лішняе. Яны відавочна забілі адных і за гэта пайшлі на падвышэньне, чаму яны павінны паважаць жыцьцё другіх?
35. Требование регулировщика об остановке транспортного средства выражается путем подачи сигнала жезлом или жестом руки, а также с помощью громкоговорящего устройства. Для дополнительного привлечения внимания участников дорожного движения регулировщиком может подаваться сигнал свистком. Водитель должен остановиться в указанном ему регулировщиком месте.
=============================
Дык і я не спрачаюся з вамі,проста кажу,што інспектар ДАІ меў права спыніць машыны там,дзе спыніў.І слухаціь іх вымагае закон і гэта правільна,а верыць ім вас ніхто не прымушае.Тым ня менш выконваць іхныя патрабаваньні (хоць верыш,хоць не) трэба.А ўжо пасьля - можаце скардзіцца па адпаведнай працэдуры.
У дадзеным выпадку,адказны за прынятыя меры па затрыманьню дапусьціў грубую памылку,якая прывяла да сумнага выніку.І адказваць ён будзе.А сам выпадак сьведчыць аб слабай падрыхтоўцы даішняга складу,забясьпечыць якую ў абавязках кіраўніцтва.Таму й лічу,што ДАІшнае кіраўніцтва павінна пайсьці ў адстаўку,як неадпавядаючае сваёй пасадзе.
распечатайте хотя бы по паре листов фото и материала которые находятся в приложении, http://charter97.org/photos/20080312-max-1_gai.jpg
раздайте своим знакомым автолюбителям, таксистам, да и просто неравнодушным людям,
не дайте оказать давление на людей которые и так пострадали,
а в воскресенье 16 числа *опять же дата связаная с Наумовым,
приходите прогуляться на Октябрьскую площадь в 18.00
за прогулки по воскресеньям "слуга народа", народ пока, не наказывает
НАУМОВА В ОТСТАВКУ