Грамадства
13 каментароў Мікола Бугай | 11:05, 14 сакавiка 2008

Акрамя апальнага расейскага алігарха, кліентамі Тыматы Бэла былі экс-прэм'ер Тайлянду Таксын Чынаўат, адхілены ад улады па абвінавачваньнях у карупцыі, а таксама манархія Саудаўскай Арабіі.

Аляксандар Лукашэнка прапанаваў гуру брытанскай PR-індустрыі Тыматы Бэлу папрацаваць над паляпшэньнем свайго іміджу на Захадзе.

На сустрэчы зь піярнікам А. Лукашэнка заявіў, што ніводная сучасная дзяржава ня можа абысьціся без прафэсійных PR-паслуг. «Вам будзе прыемна працаваць у нашай краіне, з людзьмі, той уладай, якая існуе ў Беларусі, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Перш чым вы будзеце ўпэўненым прыхільнікам нашай краіны, вы пераканаецеся, што Беларусь — эўрапейская дзяржава і наш народ у гісторыі зрабіў вельмі многа для Эўропы», — сказаў А. Лукашэнка (цытата БЕЛТА).

Т. Бэл заслужыў сабе вядомасьць як дарадца па пытаньнях PR былое прэм'ер-міністаркі Вялікай Брытаніі Маргарэт Тэтчэр. Грунтуючыся на гэтым досьведзе, ён стаў працаваць зь «цяжкімі кліентамі» — дзеячамі і рэжымамі, што маюць рэпутацыю карумпаваных. Сярод іх былі апальны расейскі алігарх Барыс Беразоўскі, экс-прэм'ер Тайлянду Таксын Чынаўат, адхілены ад улады па абвінавачваньнях у карупцыі, а таксама манархія Саудаўскай Арабіі.

«Чайм Камюнікэйшн» працуе і з звычайным бізнэсам: гэтая кампанія, да прыкладу, займаецца маркетынгам Алімпійскіх гульняў у Лёндане.

Паслугі піяр-агенцтва Бэла могуць каштаваць да мільёнаў і дзясяткаў мільёнаў даляраў. Пра дзейнасьць агенцтва і ягоныя фінансавыя вынікі можна прачытаць на яго сайце.

Даход «Чайм Камюнікэйшн» у 2006 годзе склаў 78,8 млн брытанскіх фунтаў (каля $165 млн), прыбытак — 12,3 млн фунтаў.

«Мы разьлічваем, што вы будзеце паслом добрай волі ад самой Вялікабрытаніі, з якой у нас вельмі актыўна развіваюцца адносіны, нягледзячы на нелады ў палітычнай сфэры», — сказаў Т. Бэлу А. Лукашэнка на сустрэчы, перадае агенцтва БЕЛТА.

«Сёньня сьвет разьвіваецца такім чынам, што без таго, чым вы займаецеся, немагчыма ўявіць тую або іншую краіну», — адзначыў ён. Менавіта гэтыя абцякальныя словы пра сустрэчу былі распаўюджаныя па каналах дзяржаўных СМІ.

У сваю чаргу лорд Бэл, са словаў БЕЛТА, адзначыў, што на інфармацыйных Інтэрнэт‑рэсурсах вельмі многа няшчырых і крывадушных камэнтароў адносна Беларусі. «Наперадзе сур’ёзная работа, каб гэта выправіць», — сказаў ён.

Навіну пра сустрэчу Лукашэнкі з Бэлам зьмясьцілі міжнародныя інфармацыйныя агенцтвы і папулярныя расейскія СМІ.

Падзяліцца навіной:         
13 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Слаўка напiсаў(ла) Сакавiк 14, 2008 у 11:48
Гарэлка без піва.
svby напiсаў(ла) Сакавiк 14, 2008 у 12:33
А фінансаваць хто гэта будзе? З бюджэты ці з асабістага заробка АРЛ?
Алег Гаеўскі напiсаў(ла) Сакавiк 14, 2008 у 14:48
Слухай, чытачэ, ты дзівак: пэўна не са сваёй кішэні. Калі воша прыходзіць на тваё цела, каб цябе есьці, яна будуе свае легіёны з тваёй жа матэрыі.
pan Brudas напiсаў(ла) Сакавiк 14, 2008 у 17:27
Значыць зусім кепскія справы, калі столькі грошай аддадуць замежным капіталістам.
За Беларусь ужо не працуе.
Будуць пісаць Добрая Беларусь.
Аднак усе ведаюць таго, якаму яна добрая.
Ната напiсаў(ла) Сакавiк 14, 2008 у 19:34
Кто возьмется пиарить эту плешь на роде человеческом?
Кнехт напiсаў(ла) Сакавiк 14, 2008 у 20:23
На мой погляд, вартыя ўвагі дзьве акалічнасці, звязаныя з гэтай замовай.
Па-першае, грошай Лукашэнка нагроб не меньш Беразоўскага - час адлятаць у вырай.
Па-другое, калі дбаць аб Беларусі, дык для Лукашэнкі варта замовіць за дзяржаўны кошт якога-небудзь сусветна вядомага псіхіятра...

Тут піяр ці не піяр -
Варта паглядзець на твар:
Нанясла прырода-маць
На яго сваю пячаць.

Сківіцы ужо трашчаць -
Так трымаецца за "ўласць".
Michal Zaleski напiсаў(ла) Сакавiк 14, 2008 у 22:09
Добрыя справы мацней за словы.
аlex напiсаў(ла) Сакавiк 15, 2008 у 0:26
Лепшы антыпіяр ,гэта артыкулы Валерыя Косткі ў ,,Народнай Волі,, Мы живём, под собою не чуя страны за 7-8 і13 сакаваіка 2008...
алекс напiсаў(ла) Сакавiк 15, 2008 у 0:33
Алегу Гаеўскаму...Слухай ,Алег ну пра якія вошы, гаворка ідзе пра грошы, гэта зразумела...
Чытай Валерыя Костку ...
Звычайны хлапец напiсаў(ла) Сакавiк 15, 2008 у 0:49
Калі на брудныя рукі нацягнуць чыстыя пальчаткі, рукі ад гэтага чысьцей ня стануць.
Ягор Д. напiсаў(ла) Сакавiк 15, 2008 у 1:11
Па сьпісе кліентаў гэтага агента можна меркаваць, што нічога вялікага ён не дасягнуў. Вы як ставіцеся да Саўдаўскай Арабіі і Беразоўскага?
Zhauranak напiсаў(ла) Сакавiк 15, 2008 у 1:29
Чакайце новага нумару зь Веркай Сярдзючкай!
Саянаў напiсаў(ла) Сакавiк 15, 2008 у 15:32
Калі на брудныя рукі нацягнуць чыстыя пальчаткі, рукі ад гэтага чысьцей ня стануць.
===========================

Чысьцей ня стануць,але й ніхто таго бруду на руках ня зможа ўбачыць,і значыць аб ім ведаць...Лічы,што прыстойны чалавек,як і ўсе. Можна мець стасункі. На тое й піяр.

Толькі ў варунках Лу,гэта не дапаможа. На яго які заўгодна піяр не чапляй ды мацуй,ён яго перапіярыць на свой,звыклы ўсім,капыл. Таму марнай то ёсьць справай. Як нехта тут заўважыў,гарэлка бяз піва - грошы на вецер.
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Лiпень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).