Сябры незарэгістраванага ў Беларусі «Маладога фронту» на Сойме арганізацыі, які праходзіў у нядзелю 9 сакавіка, прынялі рашэньне выйсьці са складу Аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Але інфармацыя пра гэта рашэньне зьявілася толькі сёньня.

«Мы ня лічым АДС на сёньняшні дзень дзейснай і ўплывовай палітычнай структурай. Аўтарытэт арганізацыі пастаянна падае, няма адзінага лідэра. Таксама складаным выбарам для нас была супраца з Партыяй камуністаў у адной кааліцыі. Камуністы па сёньняшні дзень не пакаяліся ў сваіх злачынствах ХХ стагодзьдзя. Таму выхад з АДС быў для нас таксама і маральным выбарам. На дадзеным этапе мы ня бачым карысьці ў такой кааліцыі», — паведаміў Іван Шыла.

Па словах салігорскага «маладафронтаўца», арганізацыя зьбіраецца супрацоўнічаць з блізкім ёй па духу Беларускай хрысьціянскай дэмакратыя, рухам «За свабоду», а таксама аргкамітэтам сацыял‑дэмакратычнай партыі Міколы Статкевіча. У АДС «Малады фронт» меў два галасы.

Таксама 9 сакавіка адбыліся выбары кіраўніцтва «Маладога фронту». Старшынём арганізацыі стаў Зьміцер Дашкевіч, а ягонымі намесьнікамі Артур Фінькевіч, Іван Шыла і Наста Палажанка. Цяпер сябры арганізацыі будуць рыхтавацца да чарговага ўстаноўчага сходу «Маладога фронту», каб зноў спрабаваць афіцыйна зарэгістравацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?