Улада1313

У Магілёве сакратар пярвічкі БРСМ выйшла з арганізацыі

Вучаніца 10 клясы СШ №43 Ганна Леўшукова зьняла зь сябе паўнамоцтвы сакратара арганізацыі. Гэта — пратэст супраць прымусовай БРСМізацыі старэйшых класаў.

Вучаніца 10 клясы СШ №43 Ганна Леўшукова зьняла зь сябе паўнамоцтвы сакратара арганізацыі. Гэта — пратэст супраць прымусовай БРСМізацыі старэйшых класаў.

Да дырэктара былі выкліканы ўсе класныя кіраўнікі, якім пагражалі звальненнем у тым выпадку, калі дзеці не будуць уступаць у БРСМ.

— Яшчэ два тыдні таму, — гаворыць Ганна, — колькасць сяброў БРСМ у нашай школе складала 86 чалавек. Цяпер жа іх ужо 193. Два гады назад, калі я стала сакратаром першаснай арганізацыі, сакратар гарадскога камітэта БРСМ Іна Караткевіч мне казала, што ніхто нікога заганяць у арганізацыю прымусова не будзе, але на справе ўсё аказалася не так.

Летась, — працягвае Ганна, — я звярнулася да старшыні Кастрычніцкай раённай арганізацыі Дзмітрыя Цімафеенкі з пытаннем: «Як можна выйсці з арганізацыі? « Ён мне адказаў: стане 31 год, вось тады і развітаешся. Аднак пазней я азнаёмілася са Статутам арганізацыі і паводле прапісанай працэдуры падала заяву аб сваім выхадзе з яе шэрагаў.

Адразу пасля гэтага школьніца была выклікана на размову да дырэктара школы. Спачатку ёй пагражалі: такія паводзіны будуць адлюстраваны ў характарыстыцы, а ўрэшце папрасілі пачакаць да моманту справаздачна‑выбарчай канферэнцыі, пры гэтым параіўшы выйсці з шэрагаў арганізацыі праз месяц пасля яе.

— На канферэнцыі прысутнічала галоўны ідэолаг школы і адначасова намеснік дырэктара па выхаваўчай працы Галіна Каліновіч, — распавядае Ганна. — Яна цалавала ўсіх новых сяброў БРСМ пры ўручэнні членскіх білетаў, а гэта больш за 100 чалавек! Негледзячы на папярэдняю размову я перад усёй заляй заявіла аб сваім выхадзе з арганізацыі. Большасць маіх сябраў віталі маё рашэнне і загарэліся аналагічным жаданнем.

Акрамя гэтага, былы сакратар пярвічкі адзначае вышэйшую ступень фармалізму арганізацыі і немагчымасць самарэалізацыі там, у прыватнасці таму, што акцыі ў большай ступені былі накіраваны для справаздачы, а не на рэальныя вынікі.

Сярод станоўчых момантаў працы арганізацыі Ганна адзначае навучанне сакратароў першасных арганізацыяў аратарскаму мастацтву і разбіўцы намётаў.

— Пасля таго, як я зняла з сябе паўнамоцтвы сакратара БРСМ, мне стала лепей дыхаць, — падсумоўвае Ганна.

Вітольд Няўрыда, bulletinonline.org

Каментары13

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны начальнік камітэта аховы здароўя Мінска Ігар Юркевіч6

Арыштаваны начальнік камітэта аховы здароўя Мінска Ігар Юркевіч

Усе навіны →
Усе навіны

У Лідзе матацыкліст рызыкнуў сваім жыццём, каб выратаваць хлопчыка4

Z-каналы адмаўляюць мініраванне Крымскага моста, гавораць пра ўдар падводным апаратам

Пасол Турцыі ў Беларусі расказаў пра любімыя беларускія стравы ў іх сям'і4

Памёр кампазітар Яўген Дога3

У Мінску амаль перамаглі баршчэўнік Сасноўскага1

Украінцы падарвалі апору Крымскага моста. Але той устаяў15

Па Слуцку паўзуць чуткі пра забойства з расчлянёнкай. Вось што кажуць у міліцыі2

Кава з апельсінамі, мандарыны з кетчупам. Беларуска шакіруе знаёмых гастранамічнымі вычварэнствамі3

Пажыццёвае зняволенне вынеслі жыхару Віцебска за жорсткае забойства сваёй сужыцелькі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны начальнік камітэта аховы здароўя Мінска Ігар Юркевіч6

Арыштаваны начальнік камітэта аховы здароўя Мінска Ігар Юркевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць