![]() Фота Юліі Дарашкевіч |
23:00 З Савецкага РУУС да людзей, якія чакалі сваіх родных ля ганку, выйшаў міліцыянт і паведаміў, што на затрыманых былі складзеныя пратаколы, і ўсе затрыманыя да суду выпушчаныя ня будуць.
21:40 Як перадаў Сямён Печанко з Маскоўскага РУУС, супраць усіх затрыманых, у тым ліку яго, складаюць пратаколы паводле арт. 23-34 «Парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў». Таксама ва ўсіх бяруць адбіткі пальцаў і здымаюць на відэа. Варта адзначыць, што на праспэкце затрымлівалі журналістаў і іншых СМІ, напрыклад, былі на затрыманыя два карэспандэнты агенцтва БелаПАН. Аднак нашых не адпусьцілі, тады як і іншых адпусьцілі. Застаецца няясным, гэта таму, што карэспандэнты «НН» былі на пярэднім краі, ці паводле іншай разнарадкі. У РУУСах пабываў галоўны рэдактар газэты і намесьнік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў. Безвынікова. З Цэнтральнага РУУС выпусьцілі толькі дваіх журналістаў літоўскага тэлеканалу LTR, затрыманых падчас акцыі. Папярэдне ў іх сканфіксавалі касэту зь відэазапісам.
20:53 Паводле зьвестак ПЦ “Вясна”, у Савецкім РУУСе знаходзіцца 51 чалавек, зь іх 12 непаўналетніх, у Маскоўскім —21, у Партызанскім — ад 9 да 15.
![]() Фота Юліі Дарашкевіч |
20:42 Каля РУУСу Савецкага раёну сабралася больш за 30 чалавек родных і сяброў затрыманых. Ідзе сьнег, моцны вецер, аднак супрацоўнікі міліцыі сагналі людзей з ганку. Калі наблізілася калёна міліцыянтаў з шчытамі й накіравалася ў будынак, людзі пачалі пляскаць у ладкі і крычаць «Слава! Малайцы, хлопцы, добра папрацавалі!».
Хуткая дапамога забрала Яраславу Грышчэню, у яго вывіх пляча і гематома пад вокам.
20:17 Затрыманы карэспандэнт «Нашай Нівы» Сямён Печанко здолеў даслаць смс-паведамленьне: «Разам са мной цалкам выпадкова былі затрыманыя дзьве жанчыны з Гародні, ішлі ў тэатар»
20:15 АМАП выцясьніў групу з-пад Акадэмкнігі у мэтро. Акцыя фактычна завершаная.
20:09 Калёну спыніў і завярнуў АМАП мэтраў праз 150. Цяпер група ў пару соцень чалавек знаходзіцца зноў ля Акадэмкнігі на скрыжаваньні праспэкту й вул. Сурганава.
20:04 Ад Акадэміі навук дзьве дастаткова вялікія групы людзей па абодвух ходніках рушылі ў бок плошчы Калініна.
19:59 Частка людзей, каля 400 чалавек, стаяць каля кнігарні Акадэмкніга. З-пад Савецкага РАУСу паведамляюць пра 50 затрыманых. Да іх выклікалі хуткую дапамогу.
19:46 АМАП пачынае адціскаць частку людзей у бок вуліцы Сурганава. На пляцоўцы знаходзіцца каля 400 чалавек. Частка разыходзіцца і спускаецца ў мэтро. Міліцыя папярэджвае пра крымінальную адказнасьць. З палітычных лідэраў ніхто слова ня браў.
![]() Фота Юліі Дарашкевіч |
19:43 Частка людзей знаходзіцца ля Акадэміі навук. Частка зьбіраецца ісьці да РУУСу Савецкага раёну, чакаць вызваленьня зьняволеных. Міліцыя па-ранейшаму папярэджвае аб адказнасьці.
19:40 Некалькі дзясяткаў чалавек было затрымана на мосьце церазь Сьвіслач. У Савецкім РУУС знаходзяцца больш за 40 затрыманых, некалькі дзясяткаў адпраўлены ў аддалены Маскоўскі РУУС. «Моцна зьбіты, у тым ліку па галаве, Зьміцер Дашкевіч, многія іншыя затрыманыя зьбітыя і акрываўленыя» — паведамляе charter97.org.
19:25 Ля Акадэміі навук зьбіраюцца сілы міліцыі і АМОНУ. Людзі прыціскаюцца бліжэй да праезнай часткі праспэкту. Бесьперапынна гучаць папярэджаньні пра несанкцыянаванасьць мітынгу. Частка мітынгоўцаў накіравалася да мэтро "Акадэмія навук", частка застаецца каля Акадэміі навук. Моладзь абклеіла гукаўзмацняльную машыну міліцыі налепкамі да 90-годзьдзя БНР.
19:20 Да пляцоўкі ля Акадэміі навук, дзе праходзіць мітынг, пад'ехала машына з гукаўзмацняльнай апаратурай, зь якой раздаецца папярэджаньне пра тое, што мітынг у гэтым месцы забаронены.
19:15 Андрэй Лянкевіч знаходзіцца ў Савецкім РУУС.
19:02 Працягваецца мітынг ля Акадэміі навук з удзелам каля 2 тысячаў чалавек. Частка людзей змагла дабрацца з боку плошчы Перамогі, сярод іх Лявон Баршчэўскі. Выступоўцы асабліва зьвяртаюць увагу на праблему палітвязьняў.
19.00 Затрыманы журналіст «Нашай Нівы» Сямён Печанко. Яго вязуць у Маскоўскі РУУС. Мяркуючы па затрыманьнях журналістаў, агульная колькасьць затрыманых можа вымярацца дзясяткамі.
18:57 Да мосту церазь Сьвіслач пад’ехалі аўтобусы, зь якіх зьявіліся спэцназаўцы ў шлемах. Яны адцясьняюць людзей ад мосту, у бок плошчы Перамогі.
![]() |
18:53 Уваход на мост церазь Сьвіслач заблякаваны кардонам. Ля яго гуртуюцца людзі.
18:44 Людзі, што ня трапілі ў ачапленьне, рушылі да плошчы Перамогі па ходніках. Па правым баку ідзе паўтары сотні людзей. Ад праспэкту іх суправаджае шэраг спэцназаўцаў. Па левым баку таксама рухаюцца некалькі дзясяткаў чалавек зь сьцягамі Эўразьвязу.
18:40 Затрымалі фотакарэспандэнта “НН” Андрэя Лянкевіча. Хартыя-97: «яго пацягнулі ў аўтазак з акрываўленым тварам».
![]() |
18:40 Група людзей на скрыжаваньні праспэкту з Казлова і Варвашэні паспрабавала выйсьці на праспэкт. Зараз на рагу з боку вул. Варвашэні стаіць каля сотні чалавек зь сьцягамі. Машыны, якія едуць праспэктам сыгналяць, вітаючы дэманстрантаў.
18:38 Ля Акадэміі навук тым часам пачаўся мітынг. Прачытаў малітву Акаловіч. Выступіў Сіўчык, нагадаў, што сёньня два гады таму быў арыштаваны Казулін, згадаў іншых палітвязьняў, якія сёньня за кратамі.
![]() Фота Юліі Дарашкевіч |
18:35 З боку Палацу мастацтваў зьявіліся аўтазакі, пачаліся затрыманьні.
18:33 Міліцыянты перадысьлякуюцца па паралельных праспэкту вуліцах, новы кардон заблякаваў пераход праз вул. Казлова у бок плошчы Перамогі. Людзей валяць на зямлю, адбіраюць сьцягі.
![]() Фота Юліі Дарашкевіч |
18:30 Група з сымболікай АГП спрабавала перайсьці праспэкт. Некалькім гэта ўдалося. Астатніх завярнулі міліцыянты. Цяпер калёна між плошчамі Якуба Коласа і Перамогі пабітая міліцэйскімі кардонамі на тры часткі. Міліцыя зьбівае людзей, выхоплівае з рук нацыянальныя сьцягі.
![]() Фота Юліі Дарашкевіч |
18:29 На пляцоўцы каля АН колькасьць людзей дасягнула 2000 тысяч чалавек. Выступіў Мікола Статкевіч, заявіў, што ні на які Бангалор ніхто ня пойдзе, а мітынг будзе тут, ля Акадэміі навук.
18:26 З аркі ля прыпынку "вуліца Казлова" зьявілася ачапленьне. Паводле словаў памочніка Мілінкевіча Алеся Лагвінца, Аляксандар Мілінкевіч застаўся ў групе людзей між двума ачапленьнямі. Тую групу пачынаюць заганяць у падземны пераход, што вядзе на другі бок праспэкту.
18:22 Калёна ў паўтары тысячы чалавек падыходзіць да Акадэміі навук. Болей спробаў прарвацца на Якуба Коласа не было.
![]() Фота Юліі Дарашкевіч |
18:21 Калёне, якая ішла ад плошчы Якуба Коласа да плошчы Перамогі, не далі злучыцца з людзьмі, якія прарваліся да скрыжаваньня праспэкту з вул.Казлова. Людзі спыніліся і чакаюць, скандуючы "Жыве Беларусь". Каля Акадэміі міліцыі на праспэкце зьявілася вялікая расьцяжка з надпісам "Са сьвятам незалежнасьці!" і сымболікай АГП. Ля яе сабралася некалькі дзясяткаў чалавек.
18:17 Міліцыя і АМАП адштурхоўваюць людзей з паўночнага боку плошчы назад, у бок Акадэміі навук. Маніфэстанты кідаюцца сьняжкамі і крычаць «фашысты».
18.15 З паўднёвага боку адбылося сутыкненьне зь міліцыяй ля крамы «Оптыка». Некалькі чалавек з пабітымі тварамі.
18:14 Калёна ад вуліцы Чырвоназорнай прарвалася на праспэкт і ідзе ў бок плошчы Перамогі. На рагу вуліцы Казлова да яе далучылася яшчэ група людзей зь сьцягамі.
18:12 Севярынец павёў людзей на першы кардон з пары дзясяткаў міліцыянтаў. Ён за 150 мэтраў ад плошчы Якуба Коласа на пр. Незалежнасьці. Ён быў пройдзены даволі лёгка. Колькасьць удзельнікаў акцыі павялічылася да 700-800 чалавек.
18:09 Штурханіна з боку плошчы Якуба Коласа, міліцыя спрабуе блякаваць натоўп, пачаліся лякальныя сутычкі, частцы людзей удалося прарвацца на праспэкт.
18:06 Міліцыя спрабуе скіраваць людзей з праспэкту, у арку на вуліцу Чырваназорную. Уваходы ў двары пакуль не ачэпленыя.
18:02 На праспэкце Незалежнасьці, каля паштовага аддзяленьня, што ў доме № 46, фармуецца калёна, ёсьць некалькі сотняў чалавек. Вядзе яе Лявон Баршчэўскі. Ён павіншаваў усіх і заклікаў ісьці ў бок плошчы Перамогі. Уздоўж дарогі шыхтуецца АМАП.
18:00 Каля кавярні «Лідо» 100-150 чалавек. Міліцыянты не пускаюць на плошчу і выбачаюцца за часовыя нязручнасьці. Узьняты першы сьцяг. Людзі вырашаюць ісьці ў бок Акадэміі навук.
17:40 Плошча Якуба Коласа перакрыта. Грамадзкі транспарт не спыняецца.
Турнікеты выстаўленыя каля крамы Лянок, каля музэю сучаснага мастацтва, перад вуліцай Гікалы, усе ўваходы ў двары, таксама выхады на вуліцы Харужай, Коласа, Гікалы, бульвар Мулявіна.
Найбольш народу на гэты час на рагу Чырвоназорнай і Незалежнасьці, а таксама каля кавярні «Лідо».













я не разумею лёгікі. Людзі змагаюцца... да якое там змагаюцца?! Яны ратуюць свой гонар, яны ідуць, проста ІДУЦЬ за Беларусь, за ідэю Беларусі, за ўсіх беларусаў!!! Яны сапраўдныя Эўрапейцы.... Гэта ня вы, гэта - БЕЛАРУСЫ!!!
Пакуль мы жывем жыве Беларусь!
З.Ы Народ.Не звяртайце увагі на правакатаў!
Не было выключэннем і святкаванне 90-годдзя ўтварэння БНР: ахова ... ганяла беларускую моладзь па вуліцах беларускай сталіцы, збівала яе, кідала ў аўтазакі.
Тым не меньш, віньшую ўсіх з Днём Волі! Зычу ўсім здароўя, каб перажыць гэтую хваробу і сустрэць наступныя ўгодкі утварэння БНР у больш спрыяльных умовах.
Жыве Беларусь!
"Міліцыя затрымала падчас выканання сваіх прафесійных абавязкаў Андрэя Лянкевіча - фотакора "Нашай Нівы", яго здымкі часцяком з'яўляюцца і ў Gazecie Wyborczej.
- Рабіў здымкі тут міліцыя мяне схапіла, я ім крычу: "Я журналіст..." Атрымаў некалькі ўдараў у твар - распавёў ён мне па тэлефоне. Знаходзіцца Лянкевіч у адным з менскіх РАУС."
Некаторыя удзельнікі вырашылі пайсьці самі (у тым ліку і я) да помніку Купале ды ўскласьці там кветкі. Але падыходы да помніку былі заблякаваныя. Суворыя міліцыянты адказвалі "ідет реконструкція, пока закрыто, проходіте не стойте тут". Празь некалькі хвілінаў з глыбіні парку пацягнулі ў аўтазак мужчыну і жанчыну, жанчына была с кветкамі і крычала "Ребята, вы что?". Невядома нават ці яны йшлі да паоніку ці ўвогуле гэта была сустрэча патаемных каханкаў ніякім чынам не зьвязаная з ДВ. Аднак хлопцаў у цывільным каля ўваходаў было таксама шмат
Удалося ўскласьці кветкі толькі да помніку Багдановічу. Там стаялі тры самотных маладцых міліцыянта, якія прыхільна паставіліся да акцыі, дадаўшы весела "гэта пакуль можна. І хадзіць па вуліцах пакуль таксама можна". На жаль зьняць гэта не ўдалося, бо не было апарата. Але кветкі з бел-чырвонай стушкай павінны ляжаць. Калі тыя вясёлыя хлопцы ў форме не прыбралі.
Хапун быў ня толькі на Якуба Коласа, але таксама каля помніку Купале. Знайшліся людзі, якія зразумелі, што ўскласьці па-людзку кветкі да помнікаў ня ўдасца, таму вырашылі самі даехаць да Купалаўскага сквэру. Але яго атачылі міліцыянты, якія адпавядалі “ідет реконструкція, закрыта,прахадзіце”. Я пайшоў да помніку Багдановічу, дзе ўсклаў кветкі. Калі вяртаўся, бачыў як міліцыянты цягнулі ад помніку Купале ў аўтазак мужчыну і жанчыну. Жанчына крычала “Ребята, вы што!”. Мужчына маўчаў. Вакол бегалі хлопцы ў цывільным з рацыямі.
Невядома ці былі гэта тыя, хто сапраўды хацеў ускласьці кветкі альбо проста патаемныя каханкі якія там сустракаліся ў цёмных алеях парка.
Дарэчы, што рабілі хлопцы ў расейскай міліцэйскай форме з нашыўкамі "МВД России" на ст.мэтро "Плошча Перамогі" якраз а 6-й гадзіне?
Шкада, что ў тэлефоне няма камэры. Я б зьняў і даслаў. Першы раз пашкадаваў, што не хацеў набываць тэлефон з камэрай.
Сакавiк 25, 2008 у 21:20
Тримайтесь брати !!! Україна з вами !!!!! Чого б там не було, зі святом вас !
====================
Маруся, дзякуй за віньшаванне!
Зразумела, што мы пераможам! Бо ў нас ёсць свая краіна, а "дзеці хлусні", бязбацькавічы, тут часова правяць баль - за кошт Расіі і ў ёйных імперскіх інтарэсах.
Пакуль у нашых сэрцах будзе прысутнічаць пачуццё Радзімы - тое, што не прадаецца ні за якія грошы, - дагэтуль яны нас не перамогуць ніякімі АМАПамі і спецназамі.
Жыве Беларусь!
Слава Украіне!
Такое адчуваньне, што мітынґ арганізаваў сам Бацька, ці, на горшы вападак, Паўлючэнка?
Іншага я й не чакаў (хаця й сам пайшоў на Перамогі, калі сказалі, што там яшчэ ёсьць жывыя)
Все кто пришел-все равно Большой молодец!Так держать!
Сакавiк 25, 2008 у 22:17
Як у вас люди до цього всього ставляться ? На душі моій немає спокою. Фото просто жах !!!!!!
========================
Тыя, каго збіваюць, і ёсць людзі. Як яны ставяцца да іх збіцця, бачна на фатаграфіях.
А тыя, аб кім Вы пытаецеся, - насельніцтва - нічога аб гэтым жаху не ведае: насельніцтва рыхтуецца да вяснавых работ на сваіх участках і, каб не ўпусціць выпадка-халяву, гуляе ў латэрэю.
Гэта і ёсць стабільнасць па-беларуску: калі карабель тоне, а ты аб гэтым нават не здагадваешся.
Усе ведаюць як і што будзе, бо прайшлі праз гэта ўжо не аднаразова, але ўсё роўна ідуць! Скажаце, што гэта з-за патрыатызму? Можа і так, але насамрэч, практыка столькіх гадоў, як мне здаецца, відавочна паказала, што такім чынам нічога не змяняецца ў нашай краіне. Можа замест накіраванага шляху за чарговымі пабоямі, лепей накіравана падумаць, што ж рабіць, каб змяніць усё іншым шляхам? ... бо калі ўжо зразумела што гэты спосаб не дзейнічае, навошта правяраць яго столькі разоў? Прыйшоў час шукаць іншы спосаб! Ці мы будзем працягваць ціха, сумленна хадзіць за чарговай "дозай" пабояў, толькі каб адчуць, што мы вядзем барацьбу, мы адстаіваем свой гонар... Трэба штосьці мяняць!!!
І дзе?
Вада камень точаць.
Калі "лепей накіравана падумаць, што ж рабіць, каб змяніць усё іншым шляхам", дык дадумаемся да таго, што ўсім трэба сядзець па хатах - маўляў, само рассасецца, хіба нам больш другіх трэба?
---Колькі дзён таму бачыў ля Акадэміі мастацтваў аднаго кацапчыка з такой нашыўкай у суправаджэньні (шкада) трох беларускіх курсантаў. Відаць, пакуль вучацца.
Колькі тых было на ст.мэтро "Плошча Перамогі"?
-------------------------------
pan Brudas: ці будуць гэныя касманаўты і іх сябры ў чорным атрымліваць пэнсію?
---Толькі з прычыны калецтва ў пансіёне для інвалідаў.
Арганізацыі НІЯКАЙ не было і блізка. Складаецца такое адчуваньне што арганізатары Акцыі разам з псінамі рэжыму зрабілі ўсё магчымае, каб у адным месцы сабралася як мага менш народу.
Згодны з папярэднімі камэнтатарамі, што зьбірацца лепш у дазволеным месцы, каб нарэшце сабралася шмат людзей у адным месцы, а потым у выпадку вялікай іх колькасьці і ісьці любым маршрутам. У выпадку малой колькасьці праводзіць мітынг там жа, а не на бангалоры.
А то толькі і атрымліваецца, што ў чарговы раз падставілі людзей.
Такім чынам "першы блін" у Баршчэўскага (як аднаго з арганізатараў) выдаўся комам... Паглядзім, якім будзе другі "блін" (ЧШ-2008).
без камэнтараў... у гэта трэба тыкаць носам усіх у Беларусі і асабліва за мяжой
Сакавiк 26, 2008 у 9:20
Добра адсвяткавалі: збілі, зняважылі, абплявалі людзей, кінулі сцяг у бруд.
=================
Гэта Вы маеце на ўвазе ўладу? Аьбо такую ганебную акцыю ўчыніў Баршчэўскі са таварышы?
без камэнтараў... у гэта трэба тыкаць носам усіх у Беларусі і асабліва за мяжой
=======================================
Тое самае было й вясной 96-га. Смаленскі АМАП дапамагаў беларускай дыктатуры расправіцца з пратэстуючымі. Каму кажу,што на свае вочы бачыў,ніхто не дае веры.
Яны таксама свае шэйпы не маскавалі й вялі сябе нахабна-зьдзекліва, нібыта прыехалі па адрэналін. Мелі пры сабе спэцсродкі - газ. Быў момант,калі яны яго ўжылі.
І вось учора зноў "засьвяціліся".
Выснова: у выніку,калі пратэсты прымуць масавы,па ўсёй краіне,характар - Масква тут учыніць сапраўдную вайсковую агрэсію.
Обидели диктатора американские и европейские демократы- ну не понимают они что в диктатуре возможна демократия.
Позорище одним словом.
Но знаете- чувство не подавленное, как пять лет назад, злость появляется, но и мысли все же приходят в голову, что это видят соседи и давление все же не прекратиться- может не сразу но это не вечно.
Жыве Беларусь!
Ходил, хожу и ходить буду...
Все что можно было сделать- это только то, что произошло- показать всему миру истинное лицо \"демократии\".
Без давления мирового сообщества сами мы не подвинем эту хунту, обложившейся черной опричниной, цепными псами , неграмотными , но за квартиры , готовые молотить свой народ и поучать от этого удовольствие...
Сакавiк 25, 2008 у 23:11
Цікава, ці будуць гэныя касманаўты і іх сябры ў чорным атрымліваць пэнсію?
І дзе ?
______________________
Ну хлопцы, відаць лавіна пачала свой ход. Бацька назаймаў за апошні год 6 мільярдаў даляраў, саўковая эканоміка на вачах дае дуба. І гэта пры тым, што у мінулым годзе дэ-факта цана на газ была пад 70 даляраў за 1000 кубаметраў, а ужо зараз пад 130, далей трыста. Не за гарамі і электарат з віламі. Таму на вярху і дах зносіць. І забарону на уезд на Захад і Турцыю з Егіптам. Хай у Чачне адпачываюць з сямьёй.
надо как то помочь семьям задержанных, опубликуйте хотябы координаты организаций куда можно хоть по копеечке зачислить, так что бы лично дошло а не "на партийные нужды"
...........................................................................................................................................
Хоть Лявон и говорит, "кто может организуйте лучше", организация была плохой, и нечего сетовать на то что народу было мало. Да мало, но кто не может организовать малое не должен перетендавать на большое.
Впрочем как и во время выборов 2006 (народ два дня стоял без дела, было много и что?).
когда никто не возглавил движения, не выдвинул конкретных требований к избирательной компании и не потребовал "членов" выступить перед народом да и можно было бы на телевидение или к ним домой сходить узнать в чем дело по чему никто перед нами не выступает где Лозоваик где "Ярмо" шина?
Да и в "палаточный городок" пришел народ в джинсах на голое тело пришлось во время "утренних походов" перенести все теплые вещи из дома, а знакомые несли ко мне домой тёплые носки даже в день когда "палаточный городок смяли"
..........................................................................................................................................
26 апр.86 для меня как день моей смерти поэтому его отметить как то надо, хотя бы поставить в Чернобыльской церкви свечку что "Бог миловал" и я пока живу в отличии от своих однокласников в последний раз схожу на "организованное мероприятие", да буду думать сам. Скоро будут бить прямо в Судах а может и сами судьи, где нет правосудия нет и преступлений
Что за организация ну покричим мы "жыве Беларусь" и разойдемся? дальше что?
Очень похожи действия как "старых опазиционеров" так и "старых властей", похожи как две капли воды. Одни создают видимость борьбы, вторые пугаются сами, пугают людей и боряться с "борцами" (напоминает фильм "Тот самый Мюнхаузен" когда объявил войну Англии)
Надо самим составлять план действий возможно в начале не массовых, а эффективных мероприятий.
Тракторному и МАЗу не нужны рассуждения о свободе, а Европа будет молчать пока безприпятственно к ним будут катиться поезда с углем и бензином, газ по трубам.
Вчера специально "не лез на рожон".
ну расквсил бы пару носов ОМОНу (так им не привыкать на тренировках чай не балетом заняты), да они мне тоже отбили бы бока, да посадили на Окрестина (тоже не растаял бы) эффект то какой?
Показать Европе что у нас не демократия?так они занают
"Свободный театр" сделал дело за год больше, чем некоторые "партии"
........................................................................................................................................
C удовольствием буду Вас читать.
только вот жизнь одна да короткая, да большая часть уже прошла так что надо думать- планировать- действовать
І гэта правільныя пытаньні да арганізатараў, таму што гэта не гульні, ад іх (арганізатараў) залежаць свабода і здароўе іншых людзей. Перш чым заклікаць людзей кудысьці выходзіць - прапрацуйце плян дзеяньняў, і некалькі запасных месцаў збору, або ўвогуле не бярыцеся за арганізацыю.
===========================
Гэта мо й паспрыяе сыходу ППРБ,але ніяк не дапаможа усталяваньню ў краіне БЕЛАРУСКАЙ улады.
цикава, хоць адзин чалавек быу, яки верыу, што пляц Якуба Коласа не перакроюць????гэта ж видавочна.и видавочна што акадэмия гэта шлях да бангалору, а не да цэнтру и не да помника Купале...
апазыцыи пасьля выбарау ня веру, хаджу не за их, а за Беларусь, Беларусау и за сябе....
І лагічна было ісці да нашых песняроў, а не снойдацца ля ЛІДО.
І большасць беларусаў трапіла пад раздачу менавіта паміж Купалай і Коласам.
Там быў і Мілінкевіч, і Баршчэўскі.
Вось толькі ні пра Калякіна, ні пра Ляўковіча і г.д. не чуваць..
Сакавiк 26, 2008 у 21:44
апазыцыи пасьля выбарау ня веру, хаджу не за их, а за Беларусь, Беларусау и за сябе....
=========================
Мне падаецца, што гэтак думае і робіць большасць з тых, хто выходзіць на Плошчу (уласна мае прыярытэты - калі чытаць Вашу фразу справа налева). Але ж нехта павінен аб\'явіць аб зборы, узяць на сябе клопат аб арганізацыі, панесці адказнасць у выпадку чаго - гэтыя людзі, на мой погляд, вартыя нашай павагі і добразычлівага стаўлення нават пры факце нейкіх недапрацовак.
Звычайна, хочацца зрабіць крайнім Баршчэўскага, альбо Мілінкевіча, але у мяне, напрыклад, язык не паварочваецца на такое - асабліва пасля таго, як паразмаўляеш з насельніцтвам, што жыве побач з табою...
============================
Надзея,тое,што адбываецца ў Беларусі,больш адпавядае такому злачынству,як этнацыд.Гэта значна больш акрэсьленае канкрэтыкай паняцьце,хаця й з той жа шыхты,што й генацыд.
ОМОН и МИЛИЦИЯ - МОЛОДЦЫ. Так держать...