Грамадства
6 каментароў Зьміцер Панкавец | 19:31, 27 сакавiка 2008


Кіраўніца ўпраўленьня інфармацыі МЗС Марыя Ваньшына пракамэнтавала сёньняшнія падзеі зьвязаныя з ператрусамі ў офісах і кватэрах журналістаў «Радыё Рацыя», «Эўрапейскага радыё для Беларусі» і «Белсату».

Прадстаўніца МЗС нагадала, што для дзейнасьці на тэрыторыі Беларусі карэспандэнтаў замежных СМІ патрэбная акрэдытацыя. Па яе словах, «добрасумленныя» журналісты пра гэта ведаюць. І каля 200 журналістаў маюць у нашай краіне акрэдытацыю.

У МЗС перакананыя, што некаторыя журналісты доўгі час на замежныя грошы «незаконна займаюцца журналісцкай дзейнасьцю».

«Але, згадзіцеся, гэта ня робіць іх журналістамі замежных мэдыяў?! Як казалі нашы мудрыя продкі: “ня кожны манах, што ў расе”», – кажа М.Ваньшына.

«Дарэчы, нелегальны характар дзейнасьці ўзгаданых асоб ніколі не хаваўся і іх замежнымі гаспадарамі, неаднакроць і наўпрост заяўляючы пра гэта ў прэсе. Сыходзячы з гэтага цалкам лягічна, што дадзенай сытуацыяй цяпер займаюцца адпаведныя структуры», – скончыла прадстаўніца МЗС.

Цягам сёньняшняга дня супрацоўнікі КДБ правялі дзесяткі вобшукаў у кватэрах журналістаў, якія супрацоўнічалі з замежнымі СМІ.

Падзяліцца навіной:         
6 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Вечерний дозор напiсаў(ла) Сакавiк 27, 2008 у 19:49
Мадам Ваньшина раскрыла всю подоплеку событий. Мультики - это только ширма.
omu напiсаў(ла) Сакавiк 27, 2008 у 20:32
У свой час Ельцын паставіў на КГБ Бакаціна, той потым кніжку нават напісаў "Збаўленьне ад КГБ" - але, як бачым, не дапамагло, гэбэ адкрыта зьлілася з крымінальным расейскам капіталам і цалкам захапіла ўладу.

Што нам прыйдзецца рабіць? Сумны прыклад Расеі сьведчыць, што без люстрацыі эўрапэйскага ўзору не абысціся...
Сяргей напiсаў(ла) Сакавiк 27, 2008 у 21:48
дэбiлы..
2Ваньшына напiсаў(ла) Сакавiк 27, 2008 у 23:51
...некаторым лепш жаваць, чым гаварыць! Ваньшына, хадзице у дэкрэт, га?!
pan Brudas напiсаў(ла) Сакавiк 28, 2008 у 0:23
Цікава, дзе гэтыя ваньшыны хочуць, каб вучыліся і жылі яе дзеці - ў Паўночнай Карэі ці, напрыклад, у Польшчы?
Ці зьбіраецца яна дажываць у Беларусі ці на эміграцыю ў Кітай пацягнецца ў недалёкім часе? Чаму ж гэныя аналітыкі (можа яшчэ і мовы замежныя, акрамя расейскай, ведае) не задумваюцца над сваёй будучыняй і будучыняй сваіх дзяцей, калі на нашу ім нас..?
мудры продак напiсаў(ла) Сакавiк 28, 2008 у 11:44
ня кожны манах, што ў расе
ня кожны мудры, што ў эМзЭэСе
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Верасень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).