Меркаванні
6 каментароў Барыс Тумар | 12:32, 28 сакавiка 2008

У «Советской Белоруссии» і «Звяздзе» ні слова пра ўчорашнія ператрусы ў дзясяткаў журналістаў і зьбіцьцё людзей 25 Сакавіка. Ні добрага, ні кепскага. «Усё маўчыць, бо благадзенствуе», — як пісаў украінскі паэт Тарас Шаўчэнка.

26 сакавіка «Советская Белоруссия» ацаніла колькасьць пратэстоўцаў у сталіцы ў «некалькі соцень чалавек». Нагадаем, што паводле ацэнак інфармацыйных агенцтваў БелаПАН (Беларусь), РІА «Новості» (Расея) і АР (ЗША), карэспандэнты якіх прысутнічалі на месцы падзеяў, толькі ў мітынгу ля Акадэміі навук, куды дабірацца прыйшлося праз строй спэцназу, тым ня менш, удзельнічала каля трох тысяч чалавек.

Паслухаем, што кажуць сьведкі. Піша блогер lesnoi-slon (lesnoi-slon.livejournal.com), пасьлядоўны крытык як апазыцыі, так і ўладаў: «Не верьте, что протестующих была пара сотен. Я обошел Площадь Коласа, а потом Победы — ее окружали толпы таких, как я. Но все подходы были перекрыты, так что выйти на проспект было нереально. Думаю, если бы акция была мирной, она бы собрала до 10 тысяч».

Прапагандысцкая вэртыкаль непакоіцца, што любая ўзгадка пра «Белсат», непадкантрольныя радыё ці масавыя пратэсты здольная падштурхнуць іх чытачоў самім праверыць, што гэта за СМІ, ці далучыцца да арганізаванай апазыцыі.

Затое ў тым самым нумары ад 26 сакавіка «Советская Белоруссия» друкуе артыкул расейскага радыкальнага нацыяналіста Дугіна і хваласьпеў новаму прэзыдэнту Расеі Мядзьведзеву.

Падзяліцца навіной:         
6 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Kostas напiсаў(ла) Сакавiк 28, 2008 у 12:53
Саша Дугін, не радыкальны расейскі нацыяналіст, ён эўразіец а гэта крыху розныя рэчы.
Michal Zaleski напiсаў(ла) Сакавiк 28, 2008 у 20:36
Ніяк не зразумею, хто прымушае чытаць СБ? Няхай мёртвыя хаваюць сваіх мерцьвякоў. Нам жыць.
Filifionka напiсаў(ла) Сакавiк 30, 2008 у 4:35
А я, спадар Міхал, люблю пачытаць прынамсі "Зьвязду". "Саўбелка" нагадвае элеганцкі труп, прыкладна як граф Дракула, упэцкаешся, перапалохаесься, праваняеш. А вось "Зьвязда" так сьвет малюе, быццам ягняты ляглі каля ільвоў і далей - канец гісторыі. Памяркоўная газэта, усё загладжвае. Таму таксама пахне сьмерцю.
Выснова - вы маеце рацыю.
беларус напiсаў(ла) Сакавiк 30, 2008 у 10:49
апсалютна згодзен з апошнім каментаром. Ну хоіць нарэшце спасылацца на гэтую паперчыну. Колькі можна яе цятаваць. Няма іх для нас няма. І для краіны няма.
Дымша напiсаў(ла) Красавiк 1, 2008 у 12:36
\"Советская Белоруссия\"... Ад адной назвы нудзіць. Газэта савецкіх зомбі. Ніколі яе не бяру ў рукі ды іншым ня раю.
Дзед Лукаш напiсаў(ла) Красавiк 2, 2008 у 16:18
2 Michal Zaleski Міхал, няўжо не чытаў у СБ дыскусію са Скалабанам? Раю пачытаць.
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Апошнія ў рубрыцы
Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Верасень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).