У аўторак увечары ў Маскве на 78 годзе жыцьця памерла народная артыстка Расеі Надзея Румянцава.

Акторка была шпіталізавана тыдзень таму з моцнымі галаўнымі болямі.

Папулярнасьць Надзеі Румянцавай прынесьлі галоўныя ролі ў фільмах «Дзяўчаты» (1961г) і «Каралева бэнзакалонкі» (1963г).

Замежныя крытыкі называлі яе расейскай Джульетай Мазінай і Чапліным у спадніцы.

У юных гледачоў ейны голас асацыюецца з мультфільмамі «38 папугаяў», «Прывітаньне малпачцы», героі фільму «Твін Пікс» гаварылі ейным голасам.

Паводле Бі-Бі-Сі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0