![]() |
У нядзелю на Беларускім тэлебачаньні ў выніковай перадачы «Панарама тыдня» быў паказаны чарговы рэпартаж журналіста Юр’я Пракопава пра дзейнасьць амэрыканскага пасольства ў Менску.
Фармальнай прычынай для паказу рэпартажу сталася тое, што амэрыканская амбасада зноў спыніла выдачу візаў грамадзянам Беларусі.
«Замест таго, каб скараціць лішнюю публіку, якая невядома чым займаецца, Дзярждэпартамэнт узяў і скараціў консульскі аддзел. Чаму тады беларускае пасольства ў Вашынгтоне зь яго невялікім пэрсаналам спраўляецца і з выдачай віз, і з аказаньнем консульскіх паслуг беларусам. Амэрыканскія дыпляматы ці то працаваць ня хочуць, ці ня ўмеюць, ці то гэта зусім не дыпляматы, а нейкія людзі з дыппашпартамі, якія займаюцца чым заўгодна толькі не сваімі наўпроставымі абавязкамі», – абураюцца тэлевізійнікі.
На працягу ўсяго рэпартажу мільгалі кадры таго, як пасол Карэн Ст’юарт наведвае Ўправу Партыі БНФ, «рэйтынг якой ніжэй плінтуса», ці як супрацоўнікі дыпмісіі назіраюць за правядзеньнем вулічных акцый апазыцыі. Таксама раз-пораз гледачы бачаць лідэраў беларускіх дэмакратычных сілаў – Анатоля Лябедзьку, Алеся Міхалевіча, Ігара Рынкевіча, – якія ідуць у будынак пасольства ЗША.
Аказваецца, што менавіта дзякуючы амэрыканскім дыпляматам між нашымі краінамі няма нармальных ні палітычных, ні эканамічных стасункаў. Спэктар дзейнасьці амэрыканцаў у Беларусі заключаецца ад «умяшальніцтва ва ўнутраныя справы і ўтрыманьня закрытага клюбу беларускай апазыцыі да ўцягваньня беларусаў у шпіёнскую дзейнасьць».
«Асноўны прыярытэт працы амэрыканскага пасольства ў Менску – дапамога хуліганам і радыкалам», – кажа Пракопаў. Адразу паказваюцца кадры першага сакратара пасольства Люіса Крышака, якія прыходзіў на суд над Андрэем Кімам, а таксама быў у Полацку, каб падтрымаць «адну юную даму, якая вядомая Фэмідзе па нескладаных малюнках на сьценах адміністрацыйных будынкаў». Дарэчы, аказваецца, што віцебскае абласное кіраўніцтва напярэдадні суду над Салаўёвай накіроўвала ліст Крышаку, дзе адзначалася нежаданьне бачыць дыплямата ў Полацку.
«У Беларусі амэрыканскія дыпляматы падтрымліваюць тых, хто ганьбіць дзяржаўныя сымбалі, ладзіць бойкі зь міліцыяй, плюе на законы», – падсумоўвае рэпарцёр.





Яны ж не могуць самі лічыць сабе мярзотнымі ілгунамі, трэ спачатку паверыць, што не наўмысна хлусіш, а робіш значную дзяржаўную справу, змагаешся за Радзіму.
Ці, хутчэй, гэта нешта кшалту цынічнага погляду рэклямшчыкаў, успрымаючых гледача як пасыўны аб’ект мэнтальных маніпуляцыяў. У курылке паджартоўваюць над гаспадаром, з’едліва цытуют, перамывают косткі, рагочуць: “Раззлаваны прыляцеў, чарговая пяціхвілінка нянавісьці спатрэбілася”. Потым праводзяць планёрку, горача спрачаюцца, як лепш падаць матэрыял, якія сёньня патрабуюцца акцэнты. Мусіць, рэпэціруюць перад этэрам - адказны сюжэт. Стомленыя вяртаюцца дамоў, усаджваюцца побач з дзеткамі, чытаюць услых “Нязнайку”. “Спокойной ночи, коротышка!”
.......
Згодны, што па некаторым пункцікам БэТэ-шнікі лажануліся. Называць Лябецьку "апазіцыйным лідарам" зараз могуць толькі рэзідэнты Камэдзі Клаб.
Ну а па-сутнасьці? Чаго той жа Міхалевіч усё шастае ў тую амбасаду? Чаго Лябецька тая ж самая? Чаго іншыя, невядомыя мне "лідары апазіцыі". Вам не здаецца сьмешнай гэтая мітусьня? Начорта такія "лідары", якія толькі грошы шукаюць ходзяць па амбасадах? Рэальная праца дзе, акрамя Менску? Хто ў раёнах? бамжападобныя пэнсіянеры-сумасброды? ці панкуючая, амаль антысацыяльная моладзь ?
--------------------------------------------
Зэт - Дзяржтэлерадыё (№7; альбом "Радзіма")
Адзін мой сябра так любіў глядзець праграмы,
Што ўзьненавідзеў бацьку роднага ды маму.
Глядзеў БТ, глядзеў-глядзеў-глядзеў БТ,
А ўяўляў, што мае пісталет ТТ.
Пасьля прагляду чарговае праграмы
Ён учыніў у родным горадзе пагромы.
Пабіў бабулю, падпаліў прыют сіроцкі.
І рагатаў, а сьмех быў нейкі ідыёцкі.
Ну, як магла адна малая калыханка
Справакаваць такую жудасную п'янку
І мардабой, і гвалт, і нейкае вар'яцтва?
Дальбог, міліцыі патрэбна разабрацца.
Прыпеў:
Дзяржтэлерадыё, дзяржтэлерадыё!
Другі мой сябра слухаў радыёэфіры,
Бо працаваў у віна-водачным касірам,
А там штодня раўла радыёкропка.
Ну вось і слухаў ён праграмы нетаропка.
Ну вось і слухаў, вось і слухаў, вось і слухаў,
Але праз год ужо набыў хваробу вуха,
І пра надоі ўсё крычэў, пра ўраджаі
І як мы злодзеяў і здраднікаў саджаем.
А на раёне яго так незалюбілі,
Што неяк стрэлі пасьля працы ды пабілі,
А перад тым яны гарэлкі многа пілі,
Што ў ягоным віна-водачным купілі.
Прыпеў.
Адна дзяўчына, што звалася проста Зіна,
Упадабала кожны дзень глядзець навіны,
І цераз тыдзень і схуднела, і ўчарнела,
Нібы ўвесь тыдзень і ня піла, і ня ела.
Раней жа мажная была, нібыта сьвінка,
І працавала прадаўшчыцаю на рынку.
Ну, а цяпер адно гаруе і бядуе,
Усё Расею ды Амерыку шкадуе.
Ну вось і ўсё, я ўжо ня слухаю нічога,
Адно займаюся я толькі ёгай, ёгай.
Паеду ў Індыю, сяджу на чамаданах,
Натхнёны досьведам людзей вышэйзгаданых.
Прыпеў. (2 разы)
========================
1. Зганьбіў дзяржаўныя сімвалы Лукашэнка (з Ціцянковым і др.).
2. Ладзіць бойкі з міліцыяй супраць моладзі таксама Лукашэнка (з Навумавым і др.).
3. Хто ў нас апошнія 14 год плюе на законы - аб гэтым нават немаўляты ведаюць. :)