Фота AFP

Уладзімер Пуцін, што пакідае пост прэзыдэнта Расеі, абраны старшынём кіруючай партыі «Адзіная Расея».

Гэта адбылося на другі дзень зьезду «партыі ўлады», на які ў аўторак прыехалі Пуцін і новы абраны прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў.

Сябрамі «Адзінай Расеі» ёсьць амаль 2 млн чалавек.

Дэлегаты адкрытым галасаваньнем адзінагалосна абралі Пуціна старшынём партыі. У сваю чаргу, дзеючы прэзыдэнт заявіў, што ўзначаліць «Адзіную Расею» пасьля інаўгурацыі Мядзьведзева.

Пры гэтым пра ўступленьне Пуціна ў партыю на зьезьдзе нічога не было сказана.

Інаўгурацыя Мядзьведзева адбудзецца ў пачатку траўня. Прадстаўнікі "Адзінай Расеі" кажуць, што адразу пасьля гэтага Пуціг будзе зацьверджаны на пасадзе прэм'ер-міністра Расеі.

Паводле Рускай службы Бі-Бі-Сі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0