Грамадства1414

Галоўны ідэоляг з новага пакаленьня

У свой традыцыйны кадравы дзень, пятніцу, Лукашэнка прыняў шэраг кадравых рашэньняў. Ён прызначыў Усевалада Янчэўскага памочнікам прэзыдэнта Беларусі — начальнікам галоўнага ідэалягічнага ўпраўленьня Адміністрацыі прэзыдэнта. Экс-гэбісту Дземянцею знайшлі пасаду на мытні, а міністрам сельскай гаспадаркі паставілі прарынкавага дырэктара Шапіру.

У свой традыцыйны кадравы дзень, пятніцу, Лукашэнка прыняў шэраг кадравых рашэньняў. Ён прызначыў Усевалада Янчэўскага памочнікам прэзыдэнта Беларусі — начальнікам галоўнага ідэалягічнага ўпраўленьня Адміністрацыі прэзыдэнта. Экс-гэбісту Дземянцею знайшлі пасаду на мытні, а міністрам сельскай гаспадаркі паставілі прарынкавага дырэктара Шапіру.

Аляксандр Лукашэнка сёння назначыў Усевалада Янчэўскага памочнікам прэзідэнта Беларусі — начальнікам галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс‑службе А. Лукашэнкі.

Да назначэння на гэту пасаду Усевалад Янчэўскі быў першым намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнікам упраўлення па каардынацыі ідэалагічнай работы галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі.

Як паведаміў журналістам Усевалад Янчэўскі, перад давераным яму ўпраўленнем «стаяць задачы растлумачэння дзяржаўнай палітыкі, а не прапаганды або націску на людзей, як некаторыя спрабуюць паказаць ідэалагічную работу».

* * *

Перад прыходам у Адміністрацыю прэзыдэнта Ўсевалад Янчэўскі займаў пасаду галоўнага рэдактара грамадзка-палітычнага часопісу «Планета» Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі. Ён спрабаваў зрабіць гэтае выданьне прапагандысцкім, прааўтарытарным, але ў форме «жоўтага» каляровага часопісу. Хадзілі чуткі, што менавіта Янчэўскаму належала ідэя паклікаць рок-музыкаў на канапу ў прэзыдэнтуру. Янчэўскі вядомы адноснай адкрытасьцю і ўвагай да недзяржаўных крыніцаў інфармацыі.

* * *

Усевалад Янчэўскі нарадзіўся 22 красавіка 1976 г. у Барысаве. Скончыў юрыдычны факультэт Белдзяржунівэрсытэту (1998). Працаваў першым сакратаром ЦК Беларускага патрыятычнага саюзу моладзі (БПСМ, 1997--2001).

Дэпутат палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусі (з 2000).

Сябра праўленьня Фонду сацыяльнай абароны моладзі, сябра калегіі Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, сябра калегіі Дзяржаўнага камітэту па справах моладзі.

Быў актывістам прэзыдэнцкай кампаніі (1994) А.Лукашэнкі, сябрам перадвыбарнага штабу (1995) С.Шушкевіча падчас выбараў у Вярхоўны Савет.

Быў у партыі Славянскі Сабор "Белая Русь".

Жанаты.

* * *

Сёньня Аляксандар Лукашэнка таксама прыняў некалькі кадравых рашэньняў. Былы намесьнік старшыні КДБ Васіль Дземянцей (зьняты разам з Сухарэнкам у часе скандалу вакол зьбіцьця Ломаця) прызначаны намеcьнікам старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэту, Анатоль Сьцёпусь прызначаны надзвычайным і паўнамоцным паслом у Вялікай Сацыялістычнай Народнай Лівійскай Арабскай Джамахірыі, Сямён Шапіра (дырэктар агракамбінату «Дзяржынскі», вядомы сваёй прыхільнасьцю да капіталітыстых мадэляў разьвіцьця агракомплексу) — міністрам сельскай гаспадаркі і харчаваньня, Уладзімер Астапенка - надзвычайным і паўнамоцным паслом Беларусі ў Рэспубліцы Куба, Ігар Сокал -- у Рэспубліцы Узбекістан.

Ул. інф. і паводлеБЕЛТА

Каментары14

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей13

На купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей

Усе навіны →
Усе навіны

У тыктоку пакістанцам рэкламуюць магчымасць атрымання дазволу на працу ў Беларусі. Але беларусы бачаць падвох адразу1

Карпянкоў заявіў, што 90% навабранцаў хочуць служыць па кантракце18

Расія выставіла Украіне восем умоў21

Трамп не стаў лічыць Пуціна перашкодай на шляху да міру8

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч расказаў, як працаваў разам з будучым Папам Львом XIV1

Ціханоўская пра ўдар па маршрутцы ў Сумскай вобласці: Відавочна, што Расія не хоча міру4

У панядзелак павінна стаць цяплей

Эйсмант пра перамовы ў Стамбуле: Мы не напрошваліся на ролю пасярэдніка, але калі неабходна — арганізуем15

Пад Оршай злавілі гіганцкага залатога карася7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей13

На купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць