Грамадства88

65-годзьдзе замоўчанай налібоцкай трагедыі

8 траўня 2008 г. у Налібоцкай парафіі адбылася імша, хросны ход на могілкі, і жалобнае набажэнства, ў памяць 127 налібачанаў, што загінулі ад рук партызанаў з атраду братоў Бельскіх 65 гадоў таму.

8 траўня 2008 г. у Налібоцкай парафіі адбылася імша, хросны ход на могілкі, і жалобнае набажэнства, ў памяць 127 налібачанаў, што загінулі ад рук партызанаў з атраду братоў Бельскіх 65 гадоў таму.

Ксёндз пробашч а. Марыян Шэршань каля адзінага ў РБ помніку ахвярам партызанскага гвалту склаў невялікую прамову ў памяць налібачанаў, што трагічна загінулі ў 1943‑м.

Самая старая парафіянка падзялілася сваімі ўспамінамі аб трагедыі. Паводле яе словаў, партызаны меліся спачатку дамовіцца з кіраўніцтвам мясцовай самаабароны, каб «зымітаваць» карную акцыю ў пэўнай частцы Налібокаў. Відавочна, партызаны мусілі здаць адпаведную справаздачу ў БШПД, які вымагаў ад атраду Бельскіх «больш рашучых дзеяньняў супраць пасобнікаў гітлераўцаў», але, калі верыць гэтай інфармацыі, спрабавалі абысьціся малой крывёю. Аднак папярэдне ўзгоднены сцэнар (калі ён меў месца) не спрацаваў, бо ў кагосьці з самаабароны ня вытрымалі нервы, і ён застрэліў разьведчыка зь перадавога партызанскага патруля, што справакавала помсту, абсалютна неадэкватнага маштабу, і накіраваную ў значнай ступені супраць мірнага насельніцтва, а не «самаабароны».

Трагедыя ў Налібоках, як і многія іншыя злачынствы супраць цывільнага насельніцтва ў былой БССР, зьдзейненыя рознымі бакамі, па‑ранейшаму застаецца належным чынам не дасьледаванай, вінаватыя ў ёй неназванымі і неасуджанымі.

Увосень на экраны сьвету мусіць выйсьці галівудзкі «блёкбастэр» прысьвечаны пазытыўнаму боку дзейнасьці атраду Бельскіх — ратаваньню цывільнага насельніцтва габрэйскіх гета ад зьнішчэньня, але наўрад ці глядач атрымае аб’ектыўную карціну, не даведаўшыся пра кошт, які за безумоўна высакародную місію «Ерусаліму ў лесе» заплаціла насельніцтва Налібокаў.

Пазьбягаючы заклікаў да помсты і міжнацыянальнай варажнечы, варта памятаць таксама пра пэрсанальную адказнасьць канкрэтных людзей за канкрэтныя злачынствы, якая ня мае тэрміну даўнасьці. Усе акты гвалту супраць мірнага насельніцтва, кім бы і супраць каго яны не былі накіраваныя і якім б высокімі мэтамі не апраўдваліся, мусяць быць аб’ектыўна дасьледаванымі, і вінаватыя мусяць панесьці, хаця б пасьмяротную і сымбалічную, але адказнасьць.

Налібоцкі, Алесь Белы

Гэты тэкст дасланы нашымі чытачамі
Дасылайце на web@nn.by вашы фатаздымкі. Зьмяшчайце народныя навіны. Паведамляйце пра пільныя здарэньні на тэлефоны
(029) 707-73-29,
(029) 613-32-32,
(017) 284-73-29
Хай людзі ўбачаць вашымі вачыма!

Каментары8

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі прапанаваў правесці трохбаковую сустрэчу з Пуціным і Трампам

Шрайбман: Цяперашнія канфлікты ў апазіцыі ўжо мала каго цікавяць14

Работнікі МНС выратавалі на пажары сабаку і ката, а потым зрабілі ім штучнае дыханне

Валанцёр «Вясны» Чапюк расказаў, як яго затрымаў ГУБАЗіК адразу на выхадзе з калоніі і як дапытвалі пра Міколу Дзядка2

14-гадовая Віка адмовіла ў сэксе — і гэта стала прычынай панажоўшчыны, у якой загінулі чацвёра падлеткаў у Байкальску11

На бетонным заводзе ў Гомелі загінуў кіроўца цэментавоза

«Тыдзень у Бразіліі, дзе цябе абрабуюць, або два тыдні ў бяспечнай Беларусі». Па што замежнікі едуць у нашу краіну6

Украіна атакавала тэхнапарк і завод па вытворчасці беспілотнікаў у Падмаскоўі1

Беларусь пераносіць вучэнні «Захад-2025» з заходніх межаў углыб краіны18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць