Беларусь не фарсіруе працэсы пагаршэння адносін са Злучанымі Штатамі Амерыкі, заявіў сёння прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю інфармацыйнаму агенцтву Ройтэрз.

«Палохаць нас санкцыямі не трэба, мы выжывем. Беларусь абсалютна не фарсіруе ніякіх працэсаў, у тым ліку пагаршэння адносін з амерыканцамі», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым ён дадаў: «Калі амерыканцы хочуць мець тут 20, 30, 50 дыпламатаў, — калі ласка. Але нам такія дыпламаты, якія працуюць на шкоду краіне, не садзейнічаюць нармалізацыі адносін, не патрэбны».

Пра дачыненьні з ЭС

Беларусь гатова супрацоўнічаць з Еўрапейскім саюзам пры ўмове выбудоўвання партнёрскіх адносін.

Гаворачы аб шляхах далейшага паляпшэння адносін Беларусі з ЕС, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў:

«Гэта пытанне да Еўрапейскага саюза, а не да мяне. Мы гатовы з вамі прайсці па любым шляху для таго, каб палепшыць нашы адносіны. Умова адна — вы павінны бачыць у нас партнёраў, вы павінны бачыць у нас суверэнную і незалежную дзяржаву. І з гэтых пазіцый мы гатовы з вамі будаваць адносіны, грунтуючыся на любым напрамку».

Паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0