Кукшынаўская пляцоўка можа стаць месцам размяшчэння беларускай АЭС, паведаміў у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Міхаіл Мясніковіч.

Камісія па выбары АЭС завяршыла разгляд і аналіз рэзультатаў гідралагічных, геалагічных, сейсмалагічных і іншых даследаванняў патэнцыяльных пляцовак. Матэрыял накіраваны ў Савет Міністраў Беларусі.

Па выніках работы камісія прыйшла да высновы, што Кукшынаўская пляцоўка, што Шклоўскім раёне, лепш за ўсё адпавядае патрабаванням па будаўніцтву АЭС.

«На першае месца камісія паставіла Кукшынаўскую пляцоўку, на другое — Астравецкую, а на трэцяе — Краснапалянскую» (Чавускі раён), — расказаў Міхаіл Мясніковіч.

Паводле яго слоў, ніякіх забараняльных фактараў для будаўніцтва на Кукшынаўскай пляцоўцы беларускай АЭС не існуе.

«Ёсць пэўныя абмежаванні для будаўніцтва, аднак яны вырашаюцца правядзеннем інжынерных работ», — дадаў ён.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0