Свет33

Выбары ў Кіеве: халодны душ для «аранжавых»

У сталіцы Ўкраіны падводзяць вынікі галасаваньня на выбарах мэра Кіева й дэпутатаў гарадзкой рады.


Леанід Чарнавецкі

У сталіцы Ўкраіны падводзяць вынікі галасаваньня на выбарах мэра Кіева й дэпутатаў гарадзкой рады. Як і прагназавалі экспэрты, Леанід Чарнавецкі застаўся ў крэсьле сталічнага кіраўніка, а галоўнай нечаканасьцю гэтых датэрміновых выбараў сталася параза прапрэзыдэнцкага блёку «Наша Ўкраіна — Народная самаабарона».

За дэпутацкія месцы ў Кіеўрадзе змагаліся 37 партый і блёкаў, а на пост мэра гораду прэтэндавалі 70 кандыдатаў. На гэтых выбарах зафіксаваная самая нізкая актыўнасьць Да выбарчых участкаў прыйшлі крыху больш за палову кіяўлянаў, якія мелі права голасу. Пакінуўшы далёка ззаду асноўных супернікаў з вынікам больш як 30% Леанід Чарнавецкі ўтрымаўся ў крэсьле кіеўскага гарадзкога кіраўніка. Другое месца ў кандыдата ад блёку Юліі Цімашэнкі, першага віцэ‑прэм’ера Аляксандра Турчынава й трэцяе — у знанага баксёра Віталя Клічко.

Камэнтуючы папярэднія вынікі выбараў, спадар Чарнавецкі заявіў, што ягоная перамога ёсьць сакрушальнай паразай Блёку Юліі Цімашэнкі:

«Мы пераламілі самую важную палітычную сілу ва Ўкраіне. То бо фактычна адбыўся фэномэн: у Кіеве, у галоўным горадзе Ўкраіны, у якім жыве, паводле маіх зьвестак, больш за 5 мільёнаў чалавек, дзе жывуць людзі, якія разумеюць, яны прайгралі, то бо тыя, хто ініцыяваў гэтыя выбары».

Палітычная сіла на чале зь Цімашэнкай саступіла Блёку Леаніда Чарнавецкага й лідарства на выбарах у Кіеўраду. Гэта сур’ёзны ўдар найперш па іміджы прэм’ер‑міністаркі. Перад наступнымі выбарамі ва Ўкраіне Цімашэнка разьлічвала на трыюмфальную перамогу ў сталіцы. У параўнаньні зь леташнімі парлямэнцкімі выбарамі блёк прэм’еркі набраў у Кіеве ўдвая меней галасоў.

Згодна з папярэднімі зьвесткамі, у гарадзкую раду праходзяць восем партый і аб’яднаньняў. Нечаканай сталася параза «Нашай Украіны — Народнай самаабароны». Прапрэзыдэнцкаму блёку, відаць па ўсім, не ўдалося нават пераадолець усталяваны трохадсоткавы бар’ер.

Перамога Чарнавецкага — вынік правалу перамоў што да адзінага кандыдата ў мэры ад аранжавых сіл, лічыць дэпутат Вярхоўнай Рады ад «Нашай Украіны — Народнай самаабароны» Аляксандар Трацякоў»

«Мы перамагалі, калі ў нас быў адзін кандыдат, калі мы былі разам. Цяпер мы поўнасьцю разьяднаныя. Гаварыць можна толькі пра адно: мы ўсе прайгралі. І гэта самая галоўная выснова гэтых выбараў. Гэта халодны душ для нас».

Разам з тым у апазыцыйнай Партыі рэгіёнаў пэўныя, што кіеўскія выбары стануць каталізатарам развалу «аранжавай» кіроўнай кааліцыі й прывядуць да маштабнай палітычнай крызы ва Ўкраіне.

Уладзімер Івахненка, Радио Свобода / Радио Свободная Европа

Фота — Київська Мiська Державна Адмiнiстрацiя

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі прапанаваў правесці трохбаковую сустрэчу з Пуціным і Трампам

Шрайбман: Цяперашнія канфлікты ў апазіцыі ўжо мала каго цікавяць14

Работнікі МНС выратавалі на пажары сабаку і ката, а потым зрабілі ім штучнае дыханне

Валанцёр «Вясны» Чапюк расказаў, як яго затрымаў ГУБАЗіК адразу на выхадзе з калоніі і як дапытвалі пра Міколу Дзядка2

14-гадовая Віка адмовіла ў сэксе — і гэта стала прычынай панажоўшчыны, у якой загінулі чацвёра падлеткаў у Байкальску11

На бетонным заводзе ў Гомелі загінуў кіроўца цэментавоза

«Тыдзень у Бразіліі, дзе цябе абрабуюць, або два тыдні ў бяспечнай Беларусі». Па што замежнікі едуць у нашу краіну6

Украіна атакавала тэхнапарк і завод па вытворчасці беспілотнікаў у Падмаскоўі1

Беларусь пераносіць вучэнні «Захад-2025» з заходніх межаў углыб краіны18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць