Між тым сякера вайны паміж Вікіпэдыяй наркамаўкай і Вікіпэдыяй тарашкевіцай пакуль не закапаная.
Юбілейным стаўся матэрыял прысьвечаны Сярэдняй Літве.
Нагадаем, што інтэрнэт‑энцыкляпэдыя Вікіпэдыя на беларускай мове існуе ў двух правапісных варыянтах пасьля сакавіка 2007 году. Фонд Вікімэдыі тады прыняў рашэньне, што галоўная старонка беларускай Вікіпэдыі будзе ў акадэмічным правапісе. Прыхільнікі «тарашкевіцы» былі вымушаныя перайсьці на іншую старонку — be‑x‑old.wikipedia.org. Шляхоў да аб’яднаньня двух вэрсій энцыкляпэдыі пакуль ня бачна.
Нагадаем, што Вікіпэдыя «наркамаўкай» перасягнула планку ў дзесяць тысяч артыкулаў яшчэ два месяцы таму.
Каментары