Блукаючы па відэапартале YouTube, нярэдка можна адшукаць цікавыя відэа, датычныя Беларусі. Гэтак, карыстальнік Haradzeniec зьмясьціў цэлы фільм, прысьвечаны барбарскай "рэканструкцыі" Гародні. Як выявілася, яго зьнялі хлопцы з гарадзенскай школы №28. Здымалі просьценькай відэакамэрай, мантавалі на ўласных кампутарах – а атрымаўся цікавы праект. Маладзёны нават арганізавалі прэзэнтацыю фільма ў роднай школе, але, як кажуць хлопцы, пасьля гэтага сваімі працоўнымі месцамі ледзь не паплаціліся загадчык гарадскога упраўлення адукацыі С. Блажэй, дырэктар школы М. Ахметаў і настаўнік школьнікаў, загадчык школьнага музея І. Рабкоў. Бацькоў школьнікаў (а некаторыя з іх займаюць даволі значныя пасады ў дзяржустановах) папярэдзілі па службовай лініі. У саміх школьнікаў таксама пачаліся праблемы – ім не даюць выступаць у школьных навуковых канфэрэнцыях у Гародні. Таму аўтары фільму прасілі не афішаваць іх імёнаў – акурат цяпер яны здаюць уступныя іспыты.

У тэхнічным пляне фільм небездакорны – але гэта акурат і прываблівае гледача. Кадры “рэстаўрацыі” Гародні, зьнятыя нібыта схаванай камэрай у спалучэньні з пазакадравым камэнтаром ды пагрозьлівай музыкай выглядаюць, як крымінальная хроніка. Фільм створаны зь любоўю ды на чыстым энтузіязьме – паболей бы такіх праектаў.

Пагллядзець фільм можна тут. Для таго, каб праглядаць яго не ў інтэрнэце, а спампаваць на кампутар, раім скарыстацца праграммай YouTube Downloader, якую можна задарма спампаваць тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?