Улада4545

Івана Шылу выкінулі са школы

Моладзевага актывіста з Салігорску выключылі напярэдадні апошняга выпускнога іспыта.

3 чэрвеня намесьнік старшыні незарэгістраванага ў Беларусі «Маладога фронту» Іван Шыла быў выключаны з салігорскай сярэдняй школы №4. Прычым, адбылося гэта за дзень да апошняга іспыту, які Іван мусіў здаваць у сераду.

Яшчэ напрыканцы траўня ў школе праходзіў пэдсавет, каб не дапусьціць хлопца да іспытаў, але настаўнікі адзінагалосна прынялі рашэньне — дапусьціць Шылу да экзамэнаў. Іван пасьпяхова здаў матэматыку і расейскую мову, заставалася толькі апошняе выпрабаваньне — ангельская мова.

Прыкладна ў гэты самы час у горад гарнякоў прыехала адмысловая камісія зь Менску, якая, па словах некаторых з пэдагогаў, патрабавала, каб маладзёну ўсё ж ня выдалі атэстат аб сярэдняй адукацыі. Прапаноўвалася нават ануляваць вынікі першых іспытаў, нібыта хлопец сьпісваў, але пэдагагічны калектыў зноў адмовіўся пайсьці на гэты крок.

Як кажа Іван, на дырэктарку школу рабіўся пастаянны ціск. З гэтай нагоды Вольга Сянькова нават напісала заяву аб звальненьні, звольнілі і намесьніка дырэктара па выхаваўчай працы. Перад фактам звальненьня таксама апынуліся начальнік аддзелу адукацыі гарвыканкаму і яшчэ тры намесьнікі дырэктара школы.

У аўторак 3 чэрвеня ў гарвыканкаме ў тэрміновым парадку была скліканая камісія па справах непаўналетніх, якая і прыняла ізноў жа адзінагалоснае рашэньне аб выключэньні Івана Шылы са школы. Такім чынам, хлопец ня зможа здаць апошні іспыт для атрыманьня дыплёму.

Іван усё адно зьбіраецца заўтра ісьці на экзамэн, бо лічыць такое рашэньне незаконным.

«Па‑першае, мяне выключалі за маёй адсутнасьцю. Па‑другое, калі мяне ўжо дапусьцілі да іспытаў, то ня маюць права пазбаўляць магчымасьці іх здаць бяз важкай прычыны», — кажа І.Шыла.

На думку хлопца, найхутчэй гэта робіцца з той прычыны, каб ён ня змог паступіць у айчынныя ВНУ.

«Калі своечасова не атрымаю дыплём, то давядзецца зьвяртацца ў суд», — гаворыць ён.

Нагадаем Іван Шыла летась быў прызнаны вінаватым па крымінальнай справе за дзейнасьць ад імя «Маладога фронту», але абмежаваўся папярэджаньнем. На рахунку хлопца дзесяткі затрыманьняў і адміністрацыйных пратаколаў. Непаўналетні Іван зьяўляецца адным з найбольш яркіх рэгіянальных актывістаў апазыцыі.

Зьміцер Панкавец

Фота Юліі Дарашкевіч

Каментары45

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі — беларусам: «Калі вы чакалі знак, то вось ён». Праходзіць прэс-канферэнцыя з вызваленымі палітвязнямі

Усе навіны →
Усе навіны

Вызвалены журналіст «Радыё Свабоды» Ігар Карней4

Сёння было вызвалена 14 палітвязняў25

Ціханоўская адказала Пуціну на яго словы пра нагу рускага салдата21

Карбалевіч адказаў, хто з атачэння Лукашэнкі мог бы яго замяніць і чаму не верыць у пераемніка Колю7

У Лідзе мужчына таемна здымаў на тэлефон пад сукенкай у жанчыны8

Зяленскі паказаў журналістам фатаграфіі і пашпарты расіянаў, чые целы былі перададзены Украіне як парэшткі ўкраінскіх салдат6

Лукашэнка — Келагу: Шуму вы нарабілі сваім прыездам19

Вячорка пра канфлікт з яго ўдзелам на Сходзе неабыякавых: Гэта паказвае саміх удзельнікаў, яны самі запрасілі мяне40

Лукашэнка сустрэўся са спецпасланнікам Трампа Кітам Келагам24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране32

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць