10 чэрвеня ў Беларусі павышаны рознічныя цэны на бензін і дызельнае паліва ў сярэднім на 5 і 15% адпаведна, паведамляюць афіцыйныя крыніцы.

Рознічныя цэны на нафтапрадукты, што рэалізуюцца праз АЗС арганізацыямі «Белнафтахіма», складаюць: бензін А‑76 («Нармаль‑80») — 1.760 рублёў за літр (рост на 90 рублёў), бензін АІ‑92 — 2.230 (на 110 рублёў), бензін АІ‑95 — 2.540 (на 120 рублёў).

Рознічная цана на дызельнае паліва павялічылася на 14,8% і склала 1.940 рублёў за літр (рост на 250 рублёў).

Як тлумачаць спецыялісты канцэрна, павышэнне цэн на нафтапрадукты абумоўлена ростам цаны на нафту і мае на мэце «забеспячэнне прыцягальнасці працы прадпрыемстваў на ўнутраным рынку Беларусі».

Апошнім разам цэны на нафтапрадукты ў Беларусі павышаліся 10 снежня мінулага года. Тады рознічныя цэны ўзраслі ў сярэднім на 5%.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0