М. Шавельзон,
фота БСП

Літоўскі партал Delfi паведамляе, што арыштаваныя жыхар Вільні Гінтас Зэгерыс, які займаўся бізнэсам у Беларусі, і ягоны дзелавы партнёр Міхаіл Шавельзон (у тэксьце Delfi — Савелізон). Абодва знаходзяцца ў турме КДБ.

Гэта стала вядома ад былой жонкі Зэгерыса. Ілона Зэгерэне расказала, што бізнэсоўца вінавацяць у пасярэдніцтве пры даваньні хабару. Аднак афіцыйныя абвінавачваньні яшчэ ня выстаўленыя. Зэгерыс працаваў у Менску больш за 10 гадоў і меў від на жыхарства ў Беларусі. Пасол Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас заявіў літоўскім СМІ, што пакуль ён не атрымліваў афіцыйнай просьбы суайчыньніка аб дапамозе. Прадстаўнікі амбасады змогуць наведаць Зэгерыса толькі пасля таго, як ён сам афіцыйна звернецца да іх па дапамогу як грамадзянін Літвы.

Тым часам тэлефон Міхаіла Шавельзона, які зьяўляецца ганаровым віцэ‑старшынёй Беларускага саюзу прадпрымальнікаў, не адказвае. Першы віцэ-старшыня Саюзу прадпрымальнікаў Беларусі Рыгор Рылькоў пацьвердзіў, што сувязі з Шавельзонам няма прынамсі ад 3 чэрвеня. 3-га прадпрымальнікі тэлефанавалі калегу, каб павіншаваць яго з народзінамі, але тэлефон не адказваў.

Шавельзон быў вядомы як прадпрымальнік, кіраўнік праўленьня каапэратыву «Тэхэнэргасэрвіс». Ён намесьнік старшыні Саюзу прадпрымальнікаў. Быў дарадцам старшыні савету рэспублікі нацыянальнага сходу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?