Менск займае найніжэйшае сярод эўрапейскіх гарадоў месца паводле якасьці жыцьця. Такія вынікі дасьледаваньня міжнароднай кампаніі Мэрсэр.

Дасьледаваньне праводзілася ў больш чым 200 гарадах сьвету.

На першым месцы ўжо другі год запар Цюрых, другое падзяляюць Вена і Жэнэва.

Сярод усходнеэўрапейскіх гарадоў наперадзе — Прага (71‑е месца). Вільня — на 78‑м, Варшава — на 85‑м, Рыга — на 89‑м.

Менск займае 183‑е месца — найніжэйшае з усіх гарадоў Эўропы.

Пры ацэнцы якасьці жыцьця ўлічваліся:

палітычная і сацыяльная абстаноўка (палітычная стабільнасьць, сіла закону і г.д.), эканамічная сытуацыя (курс валют, банкаўскія паслугі і г.д.), сацыяльна‑культурная абстаноўка (цэнзура, абмежаваньне правоў чалавека і г.д.), здароўе і санітарыя (мэдычны сэрвіс, ліквідацыя адкідаў і г.д.), школьніцтва і адукацыя (стандарты, наяўнасьць міжнародных школ і г.д.), транспарт і сфэра паслуг (праца грамадзкага транспарту, заторы на дарогах і г.д.), адпачынак (рэстараны, тэатры і г.д.), спажывецкія тавары (разнастайнасьць прадуктаў харчаваньня, машыны і г.д.), жытло (мэбля, камунальныя службы і г.д.), прыроднае асяродзьдзе (клімат, небясьпека стыхійнах бедстваў і г.д.)

Радыё Свабода

Фота photo.bymedia.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0