Стан большай часткі пацярпелых расцэньваецца як здавальняючы.

Пра гэта журналістам сказаў галоўны ўрач 6‑й гарадзкой клічнічнай бальніцы, куды была дастаўлена большасьць пацярпелых, Віктар Гурко.

Усяго ў больніцу даставілі 31 чалавека, у асноўным гэта моладзь у веку ад 19 да 25 гадоў. Сярод пацярпелых — двое дзетак ва ўзросьце 5 і 6 гадоў.

У іх знойдзены нязначныя пашкоджаньні ступакоў, пагроза жыцьцю адсутнічае.

За ноч мэдыкі правялі 26 апэрацый. Часьцеё за ўсё былі пашкоджаныя верхнія і ніжнія канечнасьці, грудзі, жывот. Зараз у 6‑й бальніцы знаходзіцца 24 чалавекі.

Усяго падчас выбуху ля стэлы «Менск — горад‑герой» пацярпелі каля 50 чалавек.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0