Газета «Sudan Tribune» паведамляе, што, насуперак рэзалюцыі ААН 1591, урад Судана атрымаў партыю расейскіх знішчальнікаў Міг‑29. Крыніца газеты ў суданскім войску паведаміла, што знішчальнікі былі сакрэтна перапраўленыя ў краіну з Беларусі.

Рэзалюцыя 1591 забараняе пастаўку любых відаў узбраенняў ураду Судана ці мяцежнікам Дарфура.

Крыніца газеты ў суданскім войску паведаміла, што 12 знішчальнікаў Міг‑29 былі сакрэтна перапраўленыя з Беларусі ў Судан. Невядома, хто менавіта выступіў пад выглядам прадаўца — урад Беларусі ці нейкая іншая ўсходнееўрапейская краіна.

Вашынгтонскі карэспандэнт Sudan Tribune Васіль Алі (Wasil Ali) зазначвае, што знішчальнікі размешчаны на гэты момант на базе суданскіх ВПС Садзі Ваедна, паведамляе ўкраінскі сайт MIGnews.com са спасылкай на «Sudan Tribune».

Паміж Беларуссю і ўрадам Судану падпісаны пратакол аб вайсковай супрацы, паводле якога беларускія інструктары навучаюць суданскіх вайскоўцаў, «дзеляцца з імі вайсковым досведам», а навукоўцы абедзвюх краін сумесна распрацоўваюць «праекты ў вобласці ваеннай навукі».

Летась Расея была абвінавачана ў пастаўках зброі ў Судан арганізацыяй Amnesty International , аднак расейскі МЗС адпрэчыў гэтыя абвінавачанні.

Сёлета ў траўні мяцежнікі збілі Міг‑29 над горадам Амдурман, расейскі пілот загінуў.

Пад час вайны і генацыду ў Дарфуре забіта не менш за 400 тысяч чалавек, 5 мільёнаў сталі ўцекачамі.

Паводле Хартыі'97

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0