Валдас Адамкус, што знаходзіцца зь візытам у Чылі, ушанаваў памяць Ігната Дамейкі, паведамляе літоўскі Кур’ер са спасылкай на Балтыйскую службу навінаў, і дадае — сусьветна вядомага вучонага, мінэроляга, геоляга, выдомага асьветніка, доўгагадовага рэктара унівэрсытэту Санцьяга, ганаровага грамадзяніна Чылі».

У аўторак, 22 ліпеня, у доме‑музэі Дамейкі ў Санцьяга Адамкус сустрэўся са сваякамі Дамейкі, агледзеў дом‑музэй і узяў удзел у цырымоніі адкрыцьці мэмарыяльнай дошкі.

На шыльдзе напісана «У памяць пра гадунца Віленскага ўнівэрсытэту, сына Лівты і Чылі», што прысьвяціў жыцьцё навуцы і грамадзтву».

Ігнат Дамейка нарадзіўся ў 1802 г. нарадзіўся ў маёнтку Мядзьведка (сёньня — Карэліцкі раён Гарадзенскай вобласьці). Браў удзел у паўстаньні 1831 г., пасьля чаго эміграваў. Скончыў Горную школу ў Парыжы, і ў 1838 г. прыехаў у Чылі.

Ад 1867 да 1883 г. — рэктар унівэрсытэту ў Санцьяга. Вывучаў карысныя выкапні Чылі, радовішчы медзі, золата, каменнага вугалю. выпусьціў некалькі прац па геалёгіі, мінэралёгіі.

Стварыў сетку мэтэастанцый, заснаваў этнаграфічны музэй, паводле ягонага праекту ў Чылі была праведзена рэформа сыстэмы адукацым.

Імем Дамейкі названы горад Пуэрта‑Дамейка, від зьніклых малюскаў — Ammonites Domeycanus, Nautilus Domeycanus, кветка Viola Domeycana, мінэрал дамейкіт. Імем Дамейкі быў названы горны хрыбет у Андах.

Пахаваны ў Санцьяга, у сталіцы Чылі яму пастаўлены помнік.

Дамейку лічаць сваім суайчыньнікам палякі, літоўцы, паасобныя беларусы, і, натуральна, чылійцы.


Дом-музэй Ігната Дамейкі ў Санцьяга

Горад Пуэрта-Дамейка

Памятныя маркі і канвэрты
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?