У Менску ля пасольства Расеі незарэгістраваны «Малады фронт» правёў несанкцыянаваны пікет з патрабаваньнем спыніць ваенныя дзеяньні ў Грузіі. Як паведаміў «НН» удзельнік акцыі Рыгор Астапеня, пятнаццаць маладзёнаў выйшлі з плякатамі «Спыніць агрэсію», «Расея — Грузія: вайна ў міратворчых мэтах?», «Адна шостая частка сушы — няўжо гэтага мала?»
Удзельнікі акцыі пасьпелі перадаць сваю пэтыцыю супрацоўніцы пасольства. Усяго пікет доўжыўся блізу 10 хвілін.
Ужо напрыканцы акцыі пад’ехала міліцыя. Былі затрыманыя Іван і Ільля Шылы, Андрусь Тычына і Людвіся Атакулава. Толькі апошняя зьяўляецца паўналетняй.
Маладафронтаўцы цяпер знаходзяцца ў РУУС Цэнтральнага раёну сталіцы.
ЗП