Лічба сяброў участковых выбарчых камісій ад апазыцыі нават меншая, чым у 2004 годзе. Гэтак, з 350 вылучэнцаў АГП у камісіі прайшлі толькі 5, а з 315 прадстаўнікоў БНФ — толькі 6, прычым як на зьдзек — на малюпасенькі закрыты ўчастак.
З 150 чалавек, вылучаных ад Партыі БНФ у сябры ўчастковых выбарчых камісіяў у горадзе Менску, зацьверджаныя толькі 3. Прычым на 541 участку Ўсходняй выбарчай акургі № 107, дзе вылучаецца Вінцук Вячорка, — як на зьдзек, на малюпасенькі закрыты ўчастак у сухотным шпіталі, 60 выбарцаў, дзе і назіраць няма чаго.
У Берасьці ў склад участковых камісій увайшлі 7 вылучэнцаў дэмакратычных сілаў на 125 участкаў.
Актывісты прысутнічалі на паседжаньнях раённых адміністрацый, дзе 13 жніўня адбылося фармаваньне камісій. «Абмеркаваньня не было», — кажуць.
У 45 акругах Барысава з 45 дэмакратычных актывістаў, якія падавалі дакументы на ўключэньне ў склад участкавых выбаркамаў, ня ўключаны ні адзін чалавек. Тое самае ў Барысаўскім раёне.
Тое самае ў Мастах: з 16 прапанаваных не ўключылі ніводнага.
Тое самае ў Кобрыне, у Гомельскай вобласьці.
Усяго, згодна з паяпярэднімі зьвесткамі, з паўтары тысячы прадстаўнікоў АДС у камісіі ўключылі 18 чалавек.
Затое неадменна ўваходзяць у камісіі супрацоўнікі ідэалягічных і аргаддзелаў выканкамаў — нават тыя, з чыімі імёнамі былі зьвязаныя гучныя скандалы на мінулых выбарах, як у Маларыце.
Адмоўлена ўсім без разбору, хто не па лукашэнкаўскіх сьпісах, нават былому намесьніку старшыні Канстытуцыйнага суду Валер’ю Фадзееву.
Паводле закону, у камісіі могуць уваходзіць ад пяці да 19 чалавек, у залежнасьці ад патрэбы.
Лідзія Ярмошына ў пятніцу ў інтэрвію радыё «Свабода» выказала кракадзілава шкадаваньне вынікамі фармаваньня выбарчых камісій: «Справа ў тым, што гэта права тых, хто стварае камісіі. Можна крытыкаваць гэту пазыцыю, але гэта іх права. Шчыра кажучы, я ня вельмі з гэтым пагаджаюся . Я не кажу пра тое, што патрэбна цалкам задавальняць усе заяўкі. Але патрэбна было ўважліва да гэтага падыходзіць. І гэта была мая сталая рэкамэндацыя. Але тым ня менш дзеяньні мясцовых уладаў законныя. І адкарэктаваць іх нейкім чынам я не магу. Таму што гэта права таго, хто ўтварае камісію. Ён сам адбірае кандыдатаў».
Лідзія Ярмошына ў пятніцу ў інтэрвію радыё «Свабода» выказала шкадаваньне вынікамі фармаваньня выбарчых камісій: «Справа ў тым, што гэта права тых, хто стварае камісіі. Можна крытыкаваць гэту пазыцыю, але гэта іх права. Адкарэктаваць іх нейкім чынам я не магу».
На выбарах 2004 году ў камісіі ўваходзіла ўсяго 0,2% незалежных сяброў. Сёлета лічба яшчэ меншая.
Лукашэнкаўцы ня маюць намеру адмаўляцца да манаполіі на ўлады. Апазыцыя ўстае перад цяжкой дылемай, ці ўдзельнічаць далей у такой кампаніі. Зянон Пазьняк, незарэгістраваны «Малады фронт» і грамадзкая ініцыятыва «Хартыя-97» цьвёрда заклікаюць да байкоту выбараў.