Грамадства
69 каментароў Зьміцер Панкавец | 11:52, 27 жнiўня 2008

Лідэр Партыі камуністаў Сяргей Калякін — адзіны зь лідэраў Аб'яднаных дэмакратычных сілаў, хто падтрымаў Расею ў пытаньні Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Вось што сказаў старшыня апазыцыйных камуністаў карэспандэнту «НН»:

«Абхазія і Асеція нічым ня горшыя за косаўскіх альбанцаў. Калі ўвесь сьвет прызнаў незалежнасьць Косава, то чаму ня можа зрабіць гэта ў дачыненьне да гэтых дзяржаў? Народы Абхазіі і Паўднёвай Асеціі выказалі волю жыць у незалежных дзяржавах. Што тут можа быць кепскага? Прызнаньне незалежнасьці ня толькі магчымае, але і неабходнае.

Беларусь таксама павінна прызнаць волю гэтых народаў. Ні для кога не сакрэт, што і наша краіна набыла незалежнасьць таксама досыць дзіўным чынам, калі тры чалавекі ў Белавескай пушчы падпісалі дамову аб развале СССР.

Міжнародная супольнасьць тады хуценька прызнала Беларусь як асобную дзяржаву. Таму, думаю, падобнае можа паўтарыцца і зараз».

Падзяліцца навіной:         
69 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
з над Нёмна напiсаў(ла) Жнiвень 27, 2008 у 11:59
Я шчыра рады, што міжнародныя падзеі вымушаюць партыйных лідэраў кааліцыі паказваць свой сапраўдны твар...
Вавёркiн напiсаў(ла) Жнiвень 27, 2008 у 12:10
"наша краіна набыла незалежнасьці таксама досыць дзіўным чынам, калі тры чалавекі ў Белавескай пушчы падпісалі дамову аб развале СССР"

Думка палітычных лузэраў і беларускіх маргіналаў
oz напiсаў(ла) Жнiвень 27, 2008 у 12:18
ХТО ЯШЧЭ Ў АДС???
парад шчыраваньняў напiсаў(ла) Жнiвень 27, 2008 у 12:26
Учора пра расейскі рубель як магчымую адзіную валюту Беларусі і Расеі выказаўся Казулін. Сёньня Калкін пра "дзіўным чынам" набытую незалежнасьць. Хто наступны?
Петр напiсаў(ла) Жнiвень 27, 2008 у 12:37
Я таксама За Незалежнасць!
Страны Запада должны признать независимость национальных республик, которые входят в состав России.
зьміцер напiсаў(ла) Жнiвень 27, 2008 у 13:33
цяпер актывісты АДС павінны вызначыцца, ці варта быць у адной лодцы з тым, хто заўтра і Беларусь можа здаць, патлумачыўшы выпадковы характар атрыманьня незалежнасьці Беларусьсю ў 1991 г.
Менскі маладафронтавец напiсаў(ла) Жнiвень 27, 2008 у 13:35
Сяргей Іванавіч, будзе тады пасьлядоўным і выступіце за незалежнасьць Ічкерыі напрыклад, ці баіцеся ?
Nik напiсаў(ла) Жнiвень 27, 2008 у 13:51
Похоже, что освобождение Козулина стало своего рода катализатором, заставившим проявиться все , они теперь устроили между собой соревнование, .
Mikola напiсаў(ла) Жнiвень 27, 2008 у 13:59
Petr ! Mazliva vy ni citali Svjatoe Pisanne ? Imj dobrae a dumki inaksyja -hto i jakija krainy geta sprava krai i meznarodnaga Prava i sopolnasci.! A spadar Kaljakin trohu ale ne da kanca mjane razcaravau.A nakont kaalicyii kali nehta skza ; tak u se kaalicyi isnavali u roznyhkrainah , a potym sljahi usis haurisnikau razyhodzilisja.....
шматдзетны бацька напiсаў(ла) Жнiвень 27, 2008 у 14:24
чытаеш такіх вось дзеячаў палітычных і робіцца сумна й агідна...ні табе розуму, ні дальнабачнасьці палітычнай, ні нацыянальнай арыентаванасьці... казуліншчына-калякіншчына суцэльная. Дрыгва, адным словам. Зрабіце сабе працу, "господа-товарищи" Казулін і Калякін! Урэшце станьце вы беларусамі! Хопіць быць аморфнымі амёбамі!
b0rmann напiсаў(ла) Жнiвень 27, 2008 у 14:32
2Вавёркiн:
а вы тыпа тую незалежнасьць здабылі у барацьбе? сядзіце й ня трындзіце, дарагія таварышчы "змагары". у той час калі ў змаганьні за незалежнасьць у іншых былых рэспубліках ссср лілася кроў, на беларусі ствараўся фронт у падтрымку "распачатае здаровымі сіламі кпсс перабудовы" (а дражджэй нет!), а немаргінальны нелузэр пазьняк с паплечнікамі на кожным больш ментш чагосьці вартым мітынгу стрымліваў натоўп - "ня трэба правакацыяў"
Mikola напiсаў(ла) Жнiвень 27, 2008 у 15:43
Batcka ! Ty uvogole nicoga ne tcitai .I ni budze balec galava ,hto stane i kim stane.Pabacytce , jak roznyja dmitrii-duzlasy cesacca kai nesta adbyvaeca u Apazicyi
wint напiсаў(ла) Жнiвень 27, 2008 у 16:08
Чаго ўсе крычаць? Няўжо ня ведаеце, што "Хто плоціць, той і музыку заказвае." Навошта на Калякіна наракаць? Крыўдуйце на сябе, што падтрымлівалі такога барацьбіта за шчасьце краіны. А ўсе таму, што з канца 90-х адбылася падмена паняткаў: той, хто быў супраць Лукашэнкі, залічваўся ў нацыянальна-арыентаваныя палітыкі аўтаматычна. І шмат ворагаў беларушчыны ўзначальваюць нібы "беларускі дэмакратычны рух".
Пан напiсаў(ла) Жнiвень 27, 2008 у 16:11
Шаноўнаму Калякіну!

ПРызнаць невядома адкуль узьніклую рэспубліку не адно і тое, што прызнаць краіну, якая проста памяняла назву з БССР на РБ... А БССР была прызнаятая амаль усемі краінамі сьвету як максімум ў 1932-ім годзьдзе ўсьлед за прызнаньнем СССР...
Ды яшчэ: прымая БССР у склад ААН, дзяржавы-удзельнікі аўтаматычна прызналі БССР!

Вучыце, шаноўныя камуністы, хаця б савецкую гісторыю!
шматдзетны бацька напiсаў(ла) Жнiвень 27, 2008 у 16:19
@Мікола.
А можа, з-за мяжы ня так добра бачна? Пісаць-та мы ўсе мастакі. Дарэчы, мае сябры (а яны людзі актыўныя) маюць такую самую думку, як я выказаў. Калі вы думаеце, што ў нашых умовах можна дзьмуць у зад Маскве, вы альбо не разьбіраецеся ў сытуацыі, альбо сьвядома прагняце падпарадкаваць Беларусь Расеі назаўсёды.
Менскі маладафронтавец напiсаў(ла) Жнiвень 27, 2008 у 16:30
2 Nik а якое мае дачыненьне Малады Фронт да АДС, каб яшчэ "імкнуцца яго захоўваць" ?
Вавёркiн напiсаў(ла) Жнiвень 27, 2008 у 16:44
2 b0rmann

Ты што, вырадак, жадаеш большай крыві, што беларусы пралілі пад камуністамі? Цябе мала, вырадак ты фюрэрскі?

У прынцыпе нічога новага ў вашым, чырвона- карычневым хаўрусе. Гісторыя паўтараецца, гэта ваш звычайны агульны падыход да іншых народаў. Усе ведаюць пра шляхі вырашэння нацыянальных пытанняў фашыстамі і камуністамі. Яны вельмі старанна вучыліся адзін у аднаго.
дзівак напiсаў(ла) Жнiвень 27, 2008 у 16:47
камуністы заўсёды былі й будуць ворагамі Беларусі іхная мэта аднавіць савецкую імпэрыю любым чынам у тым ліку й парушэньнем правоў народаў дзе камуністы там заўсёды калхоз яны ўжо ўраўналі Беларусь ды напоўкрымінальную ю. сецію якой нават і тая дзяржаўнасьць ня трэба бо пнецца ў расею бо там усіх угалоўнікаў даруюць. ленінскае права на самавызначэньне народаў якім кіруюцца камуністы было зрэалізавана толькі ў выглядзе савецкіх канц лягераў
Брат Казюліна напiсаў(ла) Жнiвень 27, 2008 у 17:31
Прачытаўшы апошнія выказваньні Казуліна і Калякіна хочацца спытацца ва ура-будаўнікоў кааліцыяў, прабачце, слова кааліцыя ці не ад слова КАЛ паходзіць? Фэны кааліцыяў дзеля кааліцыяў, да вас зьвяртаюся -- ці не пара ўжо скончыць займацца самападманам? Ці ня час ужо для будаваньня нацыянальна-дэмакратычнай кааліцыі? Чакаю шквалу нянавісьці ў мой адрас
Mikola напiсаў(ла) Жнiвень 27, 2008 у 17:33
@Backa 2 Ne vadaiu dze vy pabacyli u maih vykazvannjah padtryku Maskvy ? Moza ja ne dakladna nesta vykazau ? Kali gavorka sla pra adnu asobu ,ja to i kazau.A kamunisti ja vy moza razumeece u mjane simparyii ne vyzyvali .Ale na maiu dumku paslja padzei na Kakaze u svece buduc zmeny i ne vedaiu ci u lebsy bok dlja Belarusi ? Ale persyja vyniki uzo bacny.
шматдзетны бацька напiсаў(ла) Жнiвень 27, 2008 у 18:02
@ Mikola.
тлумачу сваю пазыцыю: быць беларускім палітыкам, на маю думку, гэта, перш за ўсё, кіравацца беларускімі нацыянальнымі інтарэсамі. Выказваньні Казуліна адносна ўвядзеньня расейскага рубля, а таксама адносна прызнаньня незалежнасьці П.Асеціі й Абхазіі не адпавядаюць беларускім нацыянальным інтарэсам, бо накіроўваюць Беларусь у фарватэр геапалітычнай дактрыны Масковіі. Тое самае тычыцца й выказваньняў Калякіна. Каму яшчэ даводзіць пра тое, што сучасная Расея - вораг беларускіх нацыянальных інтарэсаў? Гэта аксыёма. Адсюль і зыходзім. Цяпер, Мікола, слухаю вашыя довады.
Man_Overboard напiсаў(ла) Жнiвень 27, 2008 у 18:03
йшлі бы гэтыя камуністы...
Актывіст напiсаў(ла) Жнiвень 27, 2008 у 18:08
Лепей бы камуністаў канчаткова забаранілі. А Калякіна, як расейскага шпега, адправілі пакаваць чамаданы (тое саме зусім нядаўна было і з "палітолагам" Суздальцавым).
Я толькі не разумею, як так называемыя "нацыянальсты" могуць уваходзіць у адну кааліцыю з такімі клоўнамі? Нагадаю, Калякін быў галавой перадвыбарчага штабу Мілінкевіча на прэзідэнцкіх выбарах.
daroha напiсаў(ла) Жнiвень 27, 2008 у 18:15
калякіна - у трубу
адс - у трубу
усіх - у трубу

газавую
Pasaran напiсаў(ла) Жнiвень 27, 2008 у 18:36
Москва положила начало для самоопределение народов России. В ближайшее время (недели, месяцы) должны стать независимыми:

1 Республика Адыгея
2 Республика Башкортостан
3 Республика Бурятия
4 Республика Дагестан
5 Республика Ингушетия
6 Кабардино-Балкарская Республика
7 Республика Калмыкия
8 Республика Карачаево-Черкессия
9 Республика Карелия
10 Республика Коми
11 Республика Марий Эл
12 Республика Мордовия
13 Республика Саха (Якутия)
14 Республика Северная Осетия-Алания
15 Республика Татарстан
16 Республика Тыва
17 Удмуртская Республика
18 Республика Хакасия
19 Чувашская Республика
20 Еврейская автономная область
21 Агинский Бурятский авт. окрг
22 Коми-Пермяцкий автономный округ
23 Корякский автономный округ
24 Ненецкий автономный округ
25 Таймырский (Долгано-Ненецкий) автономный округ
26 Усть-Ордынский Бурятский автономный округ
27 Ханты-Мансийский автономный округ
28 Чукотский автономный округ
29 Эвенкийский автономный округ
30 Ямало-Ненецкий автономный округ
31 Чеченская Республика

Беларусь и весь мир с радостью признает независимость всех этих краев и весей.
Ветка напiсаў(ла) Жнiвень 27, 2008 у 18:59
Ух и нахапали земель. Пора раскулачивать.
Друсь напiсаў(ла) Жнiвень 27, 2008 у 19:15
Гыгы.. Лiтаральна за тыдзень сцукi пазьлiвалi сябе
Mokola напiсаў(ла) Жнiвень 27, 2008 у 19:20
Ja batssu sto nekatorym nima sto tabic i jak u dzecjtsym sadku drukavac use regieny z mapy Rasei. Hto geta use nadrukavau ,nehai lepei zvernica u Raseiskui Dumu ,ci idze da mjane sakratarom , ja jakraz pisu knigu pra idiuotau vakol nas.... @Backa -dovadau u mjane ne smat na kont vasau dumki , i amal z usim mazu pazadicca..Ale mjrkavanniu Kazulina u getym artykule ne bylo tsau dac acenku , byu z darogi paslja padarozza z Polskai.Ale ja adrazu zrazumeu pra sto idze gavorka.Ja by ni haceu adrazu davac acenku adrazu .Ale ja ni tcaka ad jago takoga. Smat hto moza pamyljacca , treba neiki tcas kab zeta asensavac.Pra astatnjae ,ja smat z cym z vami zgoden..
pan Brudas напiсаў(ла) Жнiвень 27, 2008 у 19:50
Згодны з Parasan`am - будзьма пасьлядоўнымі - незалежнасьць дык незалежнасьць усім!
І тады пра якія расейскія газ і нафту, алмазы ды золата гаворка?
Будзем дамаўляцца з ханты і мансі, якутамі і башкірамі.
Як і расейцы, дарэчы.

А з Калякіна што ўзяць - адно слова - камуніст...
sms напiсаў(ла) Жнiвень 27, 2008 у 20:11
коммунисты -- вперед!!!
С комсомольским вожаком Козулиным! Смело, товарищи, в ногу!!! И ...ммммарш адюль!
дзівак напiсаў(ла) Жнiвень 27, 2008 у 21:15
Нагадаю, Калякін быў галавой перадвыбарчага штабу Мілінкевіча на прэзідэнцкіх выбарах.
а што насамрэч наконт гэтага думае Мілінкеіч хай ужо ўсе пакажуць сябе
Вінцук напiсаў(ла) Жнiвень 27, 2008 у 21:28
Ха-ха-ха. Калякін не апраўдаў надзеі спадарства. Калякін ніколі і не прэтэндаваў на званне нацыянальнага лідэра. Ён змагаўся з Лукашэнкам. Яго партыю звязвае не ручай, а шлейф адносінаў з Масквой. Чытай Суздальцава і прачатаеш думкі Калякіна. І наогул, пазіцыя большасці актывістаў форумаў НН вельмі небяспечная- залічваць ворагаў Лукашэнкі ў сябры Беларусі.
litz напiсаў(ла) Жнiвень 27, 2008 у 21:34
БССР мела фармальнае юрыдычнае права на выхад са складу СССР. Да таго ж - краіна-заснавальнік ААН. Калякін лухту вярзе. Прычым такую лухту, якую чалавек - сапраўдны патрыёт Беларусі, нават ніколі не вымавіць. Гэта калі не памыляюся - саюзнік партыі БНФ?

Іншая справа, што прызнанне незалежнасці ПА і Абхазіі - гэта памылка Расіі. Як раней Захад зрабіў памылку, прызнаўшы Косава, і зараз, асуджаючы Расію, паказвае свой цынізм і крывадушша ва ўсёй красе. Па справедлівасці трэба і Захаду, і Расіі ануляваць свае заявы аб прызнанні Косава, ПА і Абхазіі. і дамаўляцца, як далей жыць

Імперскі фармат пагубіць Расію, бо рускі народ дэградуе, ідзе пакрысе варварызацыя, каўказізацыя, ісламізацыя Расіі, ад якой будзе патэнцыйная небяспека і Беларусі. І ў гэтых умовах Расія фактычна ўключае ў свой склад яшчэ дзве каўказскія рэспублікі.... гм. пад воплескі камуністаў...
Актывіст напiсаў(ла) Жнiвень 27, 2008 у 21:41
І наогул, пазіцыя большасці актывістаў форумаў НН вельмі небяспечная- залічваць ворагаў Лукашэнкі ў сябры Беларусі.
=============================================
Цалкам пагаджусь з такой высновай (асабліва такая тэндэнцыя назіраецца ў адносінах з Казуліным).
Manifestant напiсаў(ла) Жнiвень 27, 2008 у 21:42
Даеш аб'яднанне Паўночнай і Паўднёвай Асэціяў у адну Незалежную Вялікую Аланію з выбраным без Расеі прэзыдэнтам!
esdek напiсаў(ла) Жнiвень 27, 2008 у 22:22
А ўспомніце, што менавіта з падачы камуністаў-калякінцаў лукашысты дабавілі ў канстытуцыю запіс аб дзяржаўнасці расейскай мовы ...
Актывіст напiсаў(ла) Жнiвень 27, 2008 у 22:56
Самы лепш адказ Калякіну.

зень 25 жніўня 1991 года быў другім днём нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савета, скліканай па ініцыятыве парляманцкай Апазыцыі БНФ пасьля правалу праімпэрскага камуністычнага путчу ў Маскве. У канцы дня, у момант вялікага напружаньня і стамленьня, калі настрой дэпутацкай большасьці быў усё яшчэ няпэўны і ўсё магло павярнуцца не на нашу карысьць, і калі Шушкевіч, які вёў сэсію, прапанаваў “заканчваць нашу работу” – тады, у апошнюю хвіліну, слова ўзяў Пазьняк і, ўдала сыграўшы на паняцьцях і пачуцьцях камуністаў і прадстаўнікоў намэнклятуры, здолеў пераканаць дэпутатаў прагаласаваць за наданьне Дэклярацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статусу канстытуцыйнай сілы. У 20 гадзін 08 хвілінаў ажыцьцявілася мара пакаленьняў беларусаў – нацыя вярнула Незалежнасьць. Гэтыя два дні запатрабавалі ад нас, дэпутатаў Апазыцыі БНФ, калясальнага інтэлектуальнага і псыхалягічнага напружаньня – але вынік, пэўна ж, можна лічыць лепшым і галоўным дасягненьнем жыцьця.

Пазьней будзе шмат напісана пра “агульныя тэндэнцыі суверэнізацыі рэспублік”, пра “аб’ектыўную адсутнасьць іншага варыянту”, што “усё вырашалася ў Маскве”, нарэшце, што “незалежнасьць на Беларусь звалілася зь неба” – абы толькі прынізіць ролю нацыянальнага авангарду ў здабыцьці рэальнай Незалежнасьці.

“Агульныя тэндэнцыі” распаду СССР якраз ішлі не з Масквы (там Гарбачоў і Ельцын змагаліся за Крэмль, і свабода “нацыянальных ускраінаў” не фігуравала ў ліку іх палітычных прыярытэтаў ) – тэндэнцыі высьпявалі ў тагачасных рэспубліках. Найманцей ў тых, дзе былі актыўнымі нацыянальныя сілы, Народныя франты. Адзначым тут вялізную ролю менскіх “Дзядоў” 30 кастрычніка 1988 года, калі Пазьняку ўдалося прадухіліць, здавалася б, непазьбежнае кровапраліцьце і тым самым ўпершыню ў тагачасным СССР паказаць прыклад мірнай, негвалтоўнай масавай нацыянальнай акцыі ў той час, калі камуністы задумалі і правакавалі вялікую кроў (падзеі ў Тбілісі і Баку, як вядома, разьвіваліся па іншым сцэнары).

Так што Ельцын не “падараваў свабоду” – а вымушаны быў улічваць настроі ў Беларусі, у Прабалтыцы, на Украіне. У яго на памяці быў вопыт Гарбачова, які паспрабаваў кінуць танкі і дэсантнікаў у Вільню і Рыгу. Але ўжо праз некалькі дзён, на пачатку верасьня, Ельцын з маладой “камандай рэфарматараў” пачаў энэргічна адбудоўваць імпэрыю (эканамічна, палітычна і вайскова). Я перакананы, што калі б мы спазьніліся ці каб не былі вынаходлівымі, цьвёрдымі і рашучымі – Беларусь магла б стацца часткай “фэдэрацыі”. (Між іншым, Захад – тады – не надта падтрымліваў нашу Незалежнасьць. Захад быў зацікаўлены ў тым, каб ядзерны патэнцыял быў у “адных руках”, маскоўскіх.)

Наш посьпех быў бы немагчымым без падтрымкі дзясяткаў тысяч людзей перад будынкам Дома ўраду, галасы якіх даляталі ў Авальную залю.

Гэта былі нашчадкі паўстанцаў Касьцюшкі і Каліноўскага, чытачоў купалаўскай “Нашай Нівы”, заснавальнікаў БНР, слуцкіх ваяроў, тых , хто палег у Курапатах, падпольных антыкамуністычных змагароў – і ніхто з тых людзей, што два дні сьцяною стаялі на плошчы, гукалі, сьпявалі і чые вочы напаўняліся сьлязьмі шчасьця, ніколі ня скажа, што Незалежнасьць на іх аднекуль “звалілася”.

Сяргей Навумчык, дэпутат Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12 скліканьня.
http://pbpf.org/art.php?art=1592&cat=7&lang=be
Кнехт напiсаў(ла) Жнiвень 27, 2008 у 23:02
Расейскасць распірае Калякіна знутры (што бачна па фігуры) і вырываецца вонку (што бачна па апошнім выказванні).

Когда он скажет что-то вслух,
То сразу слышен "русский дух".
(Когда Сергей чего "колякнет",
То сразу "русским духом" пахнет).

Ах, господа, как это мило:
Сей "казачок" - начштаба Мили!
ЮРАСЬ напiсаў(ла) Жнiвень 27, 2008 у 23:19
Камунізм-гэта зло!
Vaidas напiсаў(ла) Жнiвень 28, 2008 у 0:10
І я – за Незалежнасьць! Паўднёвая ды Паўночная Дакота ўжо даўна жадаа ад ЗША адкалоцца. А Тэхас? А Ольстэр? А Каталёнія? Ось няхай "страны Запада" і прызаюць іх незалежнасьць :)))
Filifionka напiсаў(ла) Жнiвень 28, 2008 у 0:19
У праклятых "брацікаў" ёсьць добрая прымаўка "Чёрного кобеля не отмоешь добела". Акурат пра камуністых.
Alll напiсаў(ла) Жнiвень 28, 2008 у 1:31
І чаму на такія выказваньні БНФ ніяк не рэагуе? Калякіну трэба ўваліць яшчэ болей як баўгарскім футбалістам за штучна створаную Беларусь! Але прамаўчыць баршчэўскі - пабаіцца невядома чаго й каго...
Тошкін напiсаў(ла) Жнiвень 28, 2008 у 9:12
камуняка напэўна ўвогуле запамятаваў пра гісторыю нашай дзяржаўнасьці ды й аб тым, што незалежнасьць нашай краіны абвяшчалася ўжо ня ўпершыню.
знайшоў з чым параўнаць =/
wint напiсаў(ла) Жнiвень 28, 2008 у 9:29
Vaidas,
па-беларуску "страна" - гэта "краіна". На будучае, папрасіце ў кіраўніцтва слоўнічак. :)
svby напiсаў(ла) Жнiвень 28, 2008 у 11:04
Зноў тут істрэрыя. Ну тыпа Калякін не праў. Беларускі народ змагаўся са зброяў у руках за сваю незалежнасць?!! Да бальшыні лехтарата яна нафіг не патрэбна была у канцы 80-х! Не Калякін жа вінавыты?!!

Ну а калі казаць пра Калякіна як палітыка. Дык хоць я не яго электарат, але вельмі хацеў каб менавіта ён узначаліў прарасійскі вектар белараскага электарата замест Лукашэнак, Парфяновічаў, Сініцыных. Таму што у параўнані з імі ён самі беларускі. А прарасійскі арыентаваны электарат усё роўна будзе як гэта не прыемна і мне таксама.
Вінцук напiсаў(ла) Жнiвень 28, 2008 у 11:30
Калякінскія камуністы не маюць Радзімы, для іх галоўнае- класавая барацьба. Ну, калі прымяніць да сённяшніх дзён, то- барацьба за вырашэнне вузкакарпаратыўных інтарэсаў ды інтарэсаў Цэнтру. Дарэчы, калі паскрабсці, то шмат якія сённяшнія чыноўнікі пры пасадах - сябры калякінскай партыі. Гэта так, між іншым.
А лідэрам прарасейскага электарату ў нас з'яўляецца пасол Сурыкаў, а не Лукашэнка, Парфяновіч,Калякін.
y.b. напiсаў(ла) Жнiвень 28, 2008 у 12:10
kamunistycnaja partyja music byc zabaroniena na Bielarusi. toj henacyd suproc nasaha narodu, jaki jana zdzeiejnila nie daje prava jej na isnavannie.
svby напiсаў(ла) Жнiвень 28, 2008 у 12:41
y.b., дык Калякін гэта ж сацыял-дэмакрат па сутнасьці. Камуністычная толькі назва і што за гэтага забараняць, што ёсць слова "камуністычная"? Я якая сувязь паміж Калікінам і бальшавікамі? Гэта нагадвае жадання дзяржаўнай прапаганды начапіць клеймо БНФ=атрады СС пад час другой сусветнай вайны.
Иван напiсаў(ла) Жнiвень 28, 2008 у 13:41
А што такі вэрхал падняўся вакол гэтых словаў Калякіна? Гэта што, такі сурпрыз? Ён што, быў такім беларускім патрыётам? Проста сьмешна, што вы тут абмяркоўваеце!!! Яшчэ абурыцеся, чаму лыджнег сустракаўся з Какойты і Багапшам. Гэта ж людзі з адной абоймы, з аднолькавымі поглядамі.
wint напiсаў(ла) Жнiвень 28, 2008 у 14:37
2svby
Ну а калі казаць пра Калякіна як палітыка. Дык хоць я не яго электарат, але вельмі хацеў каб менавіта ён узначаліў прарасійскі вектар белараскага электарата замест Лукашэнак, Парфяновічаў, Сініцыных. Таму што у параўнані з імі ён самі беларускі.
========================================

Вы мяне прабачце, але зараз для мяне з тых асобаў, што вы назвалі, самым прабеларускім, як ні дзіўна, падаецца Лукашэнка. Гэта не мае адносіны да кампартыі. Якая партыя - не істотна.
цікава напiсаў(ла) Жнiвень 28, 2008 у 16:54
Спадар Калякін агучыў пазыцыю:

1) Сваю асабістую?
2) Партыі, якую ўзначальвае?
3) Пазыцыю АДС?

Спадар Калякін як-ніяк палітык, таму кожная ягоная заява не можа быць зробленая проста так, як кажуць у народзе "ад балды".
Петр напiсаў(ла) Жнiвень 28, 2008 у 17:17
Мда, гнать его надо давно было с ОДС... Пока не развалил то что осталось...
Andrej напiсаў(ла) Жнiвень 28, 2008 у 17:24
І я - за Незалежнасьць. Чаму камусьці можна аддзяляцца, а камусьці нельга? Ну ня хочуць асэціны жыць у Грузіі! Хочуць аддзяліцца, а ім кажуць: "Нізьзя-я-я-я!".

А з Калякіным наконт нашае незалежнасьці магу часткова пагадзіцца. Канешне, незалежнасьць на далі ня "тры чалавекі", але й не "змагары". Беларусь у выйшла з СССР адной с апошніх. (Як у тым фільму: "Все побежали - и я побежал!" :). Можна сказаць, што незалежнасьць амаль што звалілася нам зь неба, мала хто тут за яе змагаўся.

І ўвогуле, такое ўражаньне, што на форуме большасьць - неадэкватныя людзі. Прабачце!
svby напiсаў(ла) Жнiвень 28, 2008 у 17:58
wint, можа быць і так. Але у Калякіна з беларускай мовай не так запушчына як у Лукашэнкі. Хаця цяшка сапраўды параўноўваць.
Янка напiсаў(ла) Жнiвень 28, 2008 у 21:12
Жнiвень 28, 2008 у 0:10

І я – за Незалежнасьць! Паўднёвая ды Паўночная Дакота ўжо даўна жадаа ад ЗША адкалоцца. А Тэхас? А Ольстэр? А Каталёнія? Ось няхай "страны Запада" і прызаюць іх незалежнасьць
////////////////
Наадварот іншыя краіны : Мэксіка ,Куба ,Гаіці жадаюць прыяднацца да ЗША але яны іх ня бяруць
прыходзіцца людзям самастойна прыяднацца: 2 млн. кубінцаў, 10 млн. мэксіканцаў ......
Антось напiсаў(ла) Жнiвень 28, 2008 у 21:34
Паглядзіце на твар Калякіна-ён як здзівіўся незалежнасці Беларусі ў 1991 годзе, дык да сённяшняга дню ў здзіўленым стане.
zmit напiсаў(ла) Жнiвень 29, 2008 у 20:35
Кожнаму народу - па нацыянальнай дзяржаве.
Але. 90 тыс. абхазаў у 1992-1993 гг. выгналі са сваіх дамоў 250 тыс. грузін. Як жа быць ім?
Мне за Вас стыдно!!!! напiсаў(ла) Жнiвень 30, 2008 у 4:01
Ваш же Орлов говорил: "А что было бы, если бы Европа признала независимые Беларусь и Украину!" И жалеет всё, что не признала. И вы все, умники, тоже, наверное, за ним следом, жалеете, что Европа, дурная, не признала Великий Европейский Народ. Да Беларусы не заслуживали этого признания! Скажите горстке отчаянных людей, которые и создали вашу независимость. Сейчас бы вас зачищали, как чеченцев! Начинатились всякой националистической псевдоистории и думаете, что Вы такие все великие! Да Беларусы трусы! Нация трусов, в которой изредка бывают просветления, которые считаются за аномальное отклонение! Доказать?
1. Для Чехов Ян Станкевич бы был нормальным; для Вас - сумасшедший!
2.ВКЛ со всей культурой сами беларусы довели до упадка, с гордостью сидя на чужих тронах!
3.Даже БНР свою обвестили потому, может, только, что Бог за чем-то помог разделом территории, а так бы и просили автономии в России.
А теперь Вы рассказываете, что, мол, Беларусь-то заслужила, не то что эти абхазы какие-то! Мне противно на Вас смотреть! Рабская, рабская, никчемная нация! Вы - такие - не заслуживаете никакой независимости! Заслуживаете, по Дудаеву, двойного рабства: потому что - слуги, только хозяев меняете.
Калякин сказал не о всех этих лэивых играх вокруг этой войны, а о том, что эти народы заслуживают Независимости! Если б Запад их поддержал - они были бы независимы и от Грузии, и от России! Но он так не сделает! Не-ет!
дзівак напiсаў(ла) Жнiвень 30, 2008 у 12:48
Беларусь не патрабуе нічыйго прызнаньня як і яе народ Беларусы бо ён сам здольны чыніць уласную гісторыю й розныя там кучкі гурты людзей ня маюць значэньня. гэта той камень аб які спатыкнуўся не адзін супэрчалавек не адзін захопік у прыватнасьці расея спатыкаецца ўжо болей як поўтысячагодзя й далей смаленску не прасунулася а Беларусы як былі для яе пагрозай так і засталіся ня гледзячы на жахлівых, пётраў, сталінаў ды іншых вырадкаў што былі пры яе стырне, Беларусы ёсьць незалежна ад чыіхсьці меркаваньняў чаго нельга сказаць аб расейскіх рускіх але гэта ўжо ішая размова. каб прыбраць беларускі камень трэба было Беларусам хоць ці - для расеі - нехаць даць незалежасьць няхай й прывідную ўрэшце й ленін быўшы злачынцам але не дурней нас з вамі калі выдзеліў Беларусь нават у ссср. і ўрэшце Беларусь выходзіла 91 годзе са складу фактычна расейскай імпэрыі й ў расеі амэрыканскіх войскаў не было ўсё рашалі рэспублікі - складнікі імпэрыі самастойна праз сваё кіраўніцтва што нельга сказаць пра ю.асэцію ды абхазію якія ўваходзячы ў склад Грузіі свае праблемы пачалі вырашаць ня шляхам перамоваў ва ўласнай краіне а абапіраючыся на замежныя расейскія войскі бы вярнуўшыся ў феадальныя часы. паколькі мне вядома сучасныя краіны не зьвязваюцца з сэпаратыстамі ды тэрарыстамі ў замежных краінах. бываюць выпадкі калі пэўныя рухі ўсё ж атрымоўваюць падтрымку як прыкладам карабах ад арменіі але тут ідзе размова аб падтрымцы кроўных гэта іншая справа. падтрымоўваючы ў гэтай сітуцыі ю.асецію ды абхазію ў іх быццам бы незалежнасьці беларускія камуністы тым самым падтрымоўваюць агрэсію расеі ды пазбаўляюць Грузію права сувэрэнітэту на ўласнай тэрыторыі, сэпаратысцкія часткі гэтай краіны права на мір а людзям насяляючым іх адмаўляюць ў праве нармальнага разьвіцьця кідаючы іх у абдымкі канаючай імпэрыі тым самым камуністы ў асобе іх лідэра дэманструюць свой антынацыянальны характар імпэрскасьць гэта партыя для якой гісторыя народаў іх правы ды міжнародныя абавязкі пусты гук і якая ў спрыяльных для яе ўмовах здольная адыграць антыдзяржаўную антыбеларукую ролю.
дзівак напiсаў(ла) Жнiвень 30, 2008 у 17:13
кожная нацыя самадастатковая калі ня так гэта ня нацыя а мы маем справу з чымсьці іншым
Дурань напiсаў(ла) Жнiвень 30, 2008 у 17:45
Мне смешна!
Беларусы адзіная нацыя, якая паслала вельмі далёка Маскву, калі імперскія маскоўскія гэбнюкі спрабавалі у 90-м годзе стварыць шлагбаум на шляху Літвы да незалежнасці. Прыязджалі дэпутаты з Віленскага краю і людзі сакратара ЦК КПСС Алега Шэіна, потым знанага чальца ГКЧП. Вельмі прасілі Беларусь, каб дапамагла зрабіць \"Польскую Советскую Социалистическую Республику в составе СССР на базе Виленскогог края\". І моркву у выглядзе старой беларускай сталіцы Вільні прапаноўвалі. Маўляў, дапамажыце, атрымаеце гэты пернік. Было гэта да танкаў у Вільнюсе, калі Масква магла яшчэ задавіць нас адным махам. Ну и дзе тая гарачая кропка? Хто даў у морду маскалям? Сучасныя бітвы, у тым ліку за незалежнасць, у першую чаргу выйграюцца мазгамі, а не крывей! Час інфармацыйных тэхналогій, а не лукаў з дзідамі!
Беларусы ёсць самая адукаваная нацыя сярод усходніх славянаў, таму лухту несці пра патрэбнасць драць кашулі на грудзях, ліць без скраўняй патрэбы беларускую кроў гэта бздура. Фактам ёсць, што статус Украіны такі, як і Беларусі, падмацаваны ня толькі нашымі дэкларацыямі, але і міжнароднымі пісьмовымі гарантыямі, падпісанамі у тым ліку адзінай звышдзяржавай - ЗША. Калі не лічыць балтыйскія краіны, то хто яшчэ мае такі фундамет незалежнасці? Вось я пытаюсь – дзе забілі кол у сэрца імперыі зла – СССР?
Падыход праз колькасць крыві – гэта маскальскі, барбарскі падыход. «Русские бабы еще солдат нарожают». Каму спадабаецца такая канцэпцыя – той не беларус!
Панове, хай яны «если пошла такая пьянка - режь последний огурец» робяць, нам працаваць трэба. Будаваць нашу Беларусь!
Тое, што калякаў Калякін характарызуе яго у якасці палітычнага дзеяча як не вельмі адэкватную асобу. Таму што такая пасада патрабуе мінімальныя здольнасці да аналізу і сінтэзу і веданьне рэальнай інфармацыі, а не тых асабістых плётак і версій, якія агучваюць ня вельмі разумныя палітолагі і каляпалітычныя журналюгі.
Беларус напiсаў(ла) Жнiвень 30, 2008 у 17:47
Прабачце, свой нік не напісаў у каменте
Ахрэм напiсаў(ла) Жнiвень 31, 2008 у 22:45
Ну і ну!!! Нават у адміністрацыі Лукашэнкі пэўна ня знойдуцца такія каб публічна такое сказаць!!! Вос дык Калякін-раскалякін ай да "молодзец"! А што ён увогуле робіць у апазыцыі, і што гэта за апазыцыя што трымае такіх "лідэраў". Хаця нічога дзіўнага , для калякіных беларуская незалежнасьць "дзіўная" бо яны ніколі пальцам ня варушылі каб яе здабыць й ніколі ня паварушаць каб яе абараніць! Пасьля гэтых словаў ён павінен заняць "годнае" месца на палітычным сьметніку. Ганьба магільшчыкам Беларусі!
дзівак напiсаў(ла) Верасень 3, 2008 у 9:30
а што наконт гэтага думае дзіма
Дмитрий напiсаў(ла) Верасень 3, 2008 у 12:20
zmit напiсаў(ла)

Жнiвень 29, 2008 у 20:35

Кожнаму народу - па нацыянальнай дзяржаве.
Але. 90 тыс. абхазаў у 1992-1993 гг. выгналі са сваіх дамоў 250 тыс. грузін. Як жа быць ім?



Им мои соболезнования, а грузинскому политклассу забыть о маленькой грузинской империи.:))
UsAnon напiсаў(ла) Верасень 3, 2008 у 12:43
2 Дмитрий

"забыть о маленькой грузинской империи"

Шаноўны, а Вы чамусьці ўсё ніяк не можаце забыцца пра вялікую расійскую імперыю - турму народаў, якой ужо даўно хана. А Пучын з Медзвядзёвым толькі давядуць яе распад да лагічнага канца - знішчэння рускай нацыі як такой. Усё да гэтага ідзе. І гарэлка ў гэтым - найлепшы саюзнік ворагаў моцнай Расіі.
Дзякуй маскалям за танныя энэрганосьбіты для лукавага бацькі! Дзякуючы ім мы пакуль умацуем сваю маленькую ўтульную дзяржаву, а пасля пашлем іх разам з Лукою ла лысага дзідзька (то бок да д'ябла).
savos' напiсаў(ла) Верасень 3, 2008 у 13:46
Так незалежнасьць усiх рэспублiк i Татарстана i Якуцii i Чувашыi .....
sid напiсаў(ла) Верасень 3, 2008 у 15:34
"Але. 90 тыс. абхазаў у 1992-1993 гг. выгналі са сваіх дамоў 250 тыс. грузін. Як жа быць ім?"
Ну 250 тыс, гэта, вядома, перабольшванне, але тыя грузіны, якія выехалі з Абхазіі і Паўднёвай Асеціі пасля канфліктаў былі фактычна асаднікамі, перасялённымі ў Абхазію і Асецію у 30-50 гады ХХ ст. Гэты прыклад, разам з прыкладам Косава паказвае, перш за ўсё, з якой асцярогай трэба ставіцца да іміграцыйных працэсаў. На жаль, у нас гэтага не разумеюць. А калі зразумеюць, магчыма, будзе позна.
дзівак напiсаў(ла) Верасень 3, 2008 у 18:02
дзіма а кожнаму калхозьніку па пасадзе
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Лiпень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).