Усяго патроху55

Першая падрабязная мапа Беларусі ў сеціве

На Яндэксе зьявілася мапа сьвету. І мапа Беларусі ў тым ліку. Гэта першы падрабязны рэсурс такога пляну, на якім пазначаныя беларускія населеныя пункты ад паўсотні двароў.

На Яндэксе зьявілася мапа сьвету. І мапа Беларусі ў тым ліку. Гэта першы падрабязны рэсурс такога пляну, на якім пазначаны беларускія населеныя пункты. У канкурэнтнага рэсурсу — GoogleMaps — геаграфічная інфармацыя пра Беларусь урыўкавая і малалікая.

Сярод магчымасьцяў сэрвісу — ручное вымярэньне адлегласьцяў і прагляд спадарожнікавых здымкаў. Гэта несувымерна мала ў параўнаньні з паўнацэнным сэрвісам Google’а, але шырокія магчымасьці GoogleMaps сканчаюцца на ўсходняй мяжы Эўразьвязу. Таму тут і цяпер абноўлены сэрвіс мапаў Яндэксу ня мае канкурэнцыі.

На Яндэкс‑мапах працуе пошук па айконімах і гідронімах — назвах населеных пунктаў, а таксама рэчак і азёр.

«Можна знайсьці любы населены пункт, дзе жыве больш за 50 тысяч чалавек — ад пасёлку Касас-дэ-Фэрнанда-Алонса-а-лёс-Тэатынас да Бабруйску»,
— апісвае магчымасьці рэсурсу мэнэджэр службы «Яндэкс‑мапы» Андрэй Кармацкі.

Маляўніча, але недакладна. Ёсьць на мапах Яндэксу і вёсачкі ў паўсотні двароў, што значна менш за згаданае італійскае мястэчка з тысячай жыхароў. І Бабруйск, зразумела, ня самы буйны аб’ект на мапе.

Сэрвіс не выходзіць далёка за рамкі пашуковіка. Калі знайсьці патрэбнае месца лёгка, то па астатняе трэба зьвяртацца на іншыя рэсурсы. Ні пракладкі маршрутаў, ні геаграфічных каардынат яндэксаўскі сэрвіс пакуль не прапануе.

Спадарожнікавыя здымкі сьвяжэйшыя за гуглаўскія, але дэталізаваныя толькі памежныя з Расеяй раёны — затое суцэльна. Праўда, дэталізацыя меншая, чым у GoogleMaps. З буйных гарадоў «пакрыты» адно Віцебск — па іроніі, адзіны абласны цэнтар, якаснага здмыку якога няма на GoogleMaps.

І самая вялікая кропля смуроду ў гарнец мёду: мапы, скарыстаныя Яндэксам для Беларусі, старэйшыя за спадарожнікавыя здымкі дзесь на паўстагодзьдзя.

Гэтак, паводле Яндэксу, Менск заканчваецца дзесь у раёне другога кальца. Няма ў ім ні Паўднёвага Захаду, ні Ўручча, ні Курасоўшчыны.

Час спыніўся ў раньніх 70‑х па ўсёй Беларусі.

Сэрвіс пакуль знаходзіцца ў бэта-стане, што дазваляе спадзявацца на выпраўленьне недакладнасьцяў і зьяўленьне новых магчымасьцяў.

http://beta-maps.yandex.ru/

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто3

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто

Усе навіны →
Усе навіны

У Прылуках пад Чарнігавам дрон трапіў у дом начальніка пажарнай часткі. Загінула ўся яго сям'я

У цэнтры Мінска зносяць вышку-глушылку, узведзеную яшчэ ў савецкія часы15

Новы Нюрнберг. Еўропа стварае Спецтрыбунал па вайне ва Украіне — ці змогуць асудзіць Лукашэнку?10

Маск пасварыўся з Трампам: прэзідэнт ЗША здзіўлены нападкамі мільярдэра4

Украінцы паразілі ўстаноўку «Іскандэр», што хацела нанесці ўдар па Кіеве3

Расійскія самалёты не знішчаныя, а пашкоджаныя падчас атакі, іх адновяць — намеснік міністра замежных спраў Расіі3

Авіякампаніі-лаўкосты хочуць прымусіць адмяніць даплату за чамадан у салоне

Жудаснае ДТЗ пад Слуцкам: 17-гадовы падлетак разбіўся на бацькавай машыне1

Скончыў жыццё самагубствам 34-гадовы стваральнік музыкі і відэа Максім Бельскі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто3

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць