На беразе ручая Гараднічанка ў так званай Швейцарскай даліне ў Гродне 11 верасня ўстаноўлены бронзавы помнік Джузэпе Сака — некалі каралеўскаму, а потым галоўнаму архітэктару Вялікага княства Літоўскага (1775—1795).

Скульптар Аляксандр Анціпін тлумачыў прахожым, што яго работа ўстаноўлена пад горкай, на якой захаваўся дом, пабудаваны Дж. Сака і ў якім ён жыў сам. Месца ўдалае, аднак яно часовае, зазначыў А. Анціпін. Скульптуру перанясуць і паставяць за Гараднічанкай на вуліцы Элізы Ажэшкі пасля таго, як на ёй закончыцца перакладка брусчаткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?