Былы палітвязень і кандыдат на пасаду прэзыдэнта ў панядзелак будзе прадстаўляць беларускую апазыцыю на сустрэчы міністраў замежных справаў Эўрасаюзу ў Парыжы.
Былы палітвязень і кандыдат на пасаду прэзыдэнта Аляксандар Казулін у панядзелак будзе прадстаўляць беларускую апазыцыю на сустрэчы міністраў замежных справаў Эўрасаюзу ў Брусэлі.
Таксама заплянаваныя сустрэчы палітыка з прадстаўнікамі фракцый Эўрапарлямэнту і эўракамісарамі. Казулін зьбіраецца выказаць на гэтых сустрэчах агульную пазыцыю АДС адносна выбараў і тых працэсаў, што адбываюцца ўнутры краіны.
На наступным тыдні, найхутчэй у прамежку часу з 18 па 20 верасьня, па запрашэньні Джорджа Буша Аляксандар Казулін будзе знаходзіцца ў Вашынгтоне і Нью‑Ёрку.
Каментары