Палітыка
19 каментароў БелаПАН | 09:52, 18 верасня 2008

Пасол Вялікабрытаніі ў Беларусі Найджэл Гулд‑Дэвіс лічыць, што беларускай апазіцыі не варта байкатаваць парламенцкія выбары. Такую думку ён выказаў 17 верасня на сустрэчы з журналістамі ў Мінску.

Дыпламат зазначыў, што кіраўніцтва Беларусі неаднаразова заяўляла аб сваіх намерах правесці выбарчую кампанію адкрыта і сумленна.

«Калі афіцыйныя асобы не раз заяўлялі, што ёсць намеры правесці выбары сумленна, то апазіцыі варта ўзяць удзел у іх.

Хаця б для таго, каб праверыць гэтыя намеры і заявы», — сказаў Н.Гулд‑Дэвіс.

«Калі выбары пройдуць дастойна, то ёсць магчымасць прарыву ў адносінах паміж Беларуссю і Еўрасаюзам», — заявіў пасол Вялікабрытаніі. «Гэта значыць, што выбары павінны прайсці сумленна і адкрыта, павінен быць забяспечаны дакладны падлік галасоў», — сказаў дыпламат.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што для Еўрасаюза і міжнародных назіральнікаў «важны сам працэс, а не вынік».

«Калі будзе сумленны і адкрыты выбарчы працэс, то Беларусь можа спадзявацца на станоўчую ацэнку выбараў, — сказаў дыпламат. — Асабіста я веру заявам прэзідэнта аб тым, што выбары пройдуць адкрыта і дэмакратычна. Спадзяюся, што ўсе адказныя за гэта людзі гэтаксама да гэтага ставяцца».

Разам з тым,

як падкрэсліў Найджэл Гулд‑Дэвіс, пэўная занепакоенасць наконт справядлівсці выбараў існуе.

«У мінулым назіральнікі знаходзілі недахопы ў правядзенні датэрміновага галасавання і падліку галасоў у дзень выбараў, — зазначыў ён. — Для паляпшэння выбарчага працэсу неаходна забяспечыць належнае і эфектыўнае прадстаўніцтва поўнага спектра прадстаўнікоў усіх палітычных партый у выбарчых камісіях».

Дыпламат выказаў спадзяванне, што склад выбарчых камісій будзе перагледжаны з тым, каб уключыць у іх «дастатковую колькасць» прадстаўнікоў апазіцыі. Ён таксама падкрэсліў, што было б памылковым лічыць, што «штучнае фарміраванне парламента пры ўключэнні ў яго некаторых апазіцыйных фігур было б дастатковым для прызнання выбараў».

Падзяліцца навіной:         
19 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
# напiсаў(ла) Верасень 18, 2008 у 9:59
Спадарства! Нам жыць у гэтым краі, а не брытанцам! Яны у любым выпадку нічога не губляюць.
Сяржук напiсаў(ла) Верасень 18, 2008 у 10:03
Вот это да, и эти уже вмешиваются в процесс участия в выборах. Еще раз убеждаюсь, что только Бойкот и другого выбора в данной ситуации у народа Беларуси нет, остальное все от лукавого и для лукавого.
ZP напiсаў(ла) Верасень 18, 2008 у 10:51
"Калі афіцыйныя асобы не раз заяўлялі, што ёсць намеры правесці выбары сумленна..."
А хтосьці чакаў, што нешта іньшае заявяць? Перад фальсіфікацыямі прынята папярэджваць пра свае намеры?

"Асабіста я веру заявам прэзідэнта аб тым, што выбары пройдуць адкрыта і дэмакратычна"
А асабіста я ня веру, што амбасадару да спадобы самападман.

"У мінулым назіральнікі знаходзілі недахопы ў правядзенні датэрміновага галасавання і падліку галасоў у дзень выбараў"
А недахопы - гэта прымус да "галасаваньня", ці прызначэньне вынікаў?
Актывіст напiсаў(ла) Верасень 18, 2008 у 11:00
Вось вам і самае лепшае тлумачэнне выразу, які нядаўна ўжыў З.Пазьняк, "філіцёрская Еўропа".
Зусім нядаўна Сарказі выглядаў вельмі смешна (з яго смяялась уся Еўропа), калі казаў, што ён падпісаў з Мядзьведзевым дамову(!) аб вывадзе расейскіх войск з тэрыторыі Грузіі, але войскі як стаялі так і стаяць. Тое ж самае і з ангельскім амбасадарам: нейкія прадстаўнікі ўлады паабяцалі нейкую свабоду і празрыстасць выбараў (такое пачуццё, што раней яны абяцалі тэранію і рэпрэсіі), а еўрапейцы ўжо вушы развесілі...
Няўжож напiсаў(ла) Верасень 18, 2008 у 12:02
Незразумела, дык якая-ж, урэшце рэшт, мэта справядлівага выбарчага працэса ў Беларусі, падовле Яго Эксцэленцыі сп. амбасадара: ці то паўстаньне дэмакратычных інстытуцыяў улады - ці то выключна "магчымасць прарыву ў адносінах" паміж сёньняшнім кіраўніцтвам Беларусі і Еўрасаюзам? Каму ў Беларусі патрэбны такі прарыў, калі пасьля правядзеньня палатных выбараў дыктатура А.Л. захаваецца ў нязьменным выглядзе?
Літвін напiсаў(ла) Верасень 18, 2008 у 12:18
Велькая Брытанія ужо дапамагла неяк Польшчы абараніцца ад Гітлера. Ведаем мы гэтыя абяцанкі-цацанкі. Толькі байкот!
Але-але напiсаў(ла) Верасень 18, 2008 у 13:09
Ці сапраўды ў Вялікай Брытаніі ўсе такія наіўныя?
Хучэй за ўсё прыкідваюцца.
Scooter напiсаў(ла) Верасень 18, 2008 у 13:52
Вось у чарговы раз пацьвердзіліся мае словы аб тым, што для Захада галоўна не вынік, а працэс (некалькі дзён таму гэта ж самае заявіў прадстаўнік амэрыканскай амбасады Дж. Мур). Прынамсі гэтак яны заяўляюць на словах. Хітруюць?
А прызнаньня палаткі легітымнай дапускаць нельга, таму патрэбен ТОЛЬКІ БАЙКОТ!
ABC напiсаў(ла) Верасень 18, 2008 у 14:02
Можна падумаць, што Лукашэнка папярэднімі разамі заўсёды прызнаваўся ў жаданьні праводзіць фальшывыя выбары. Аж нямка за сп. амбасадара.
Bielarus z Liondanu напiсаў(ла) Верасень 18, 2008 у 14:21
Brytanija spadziajecca s'to adbudziecca varyjant Zimbabwe dzie Mugabe zhadziu'sia padzialic' uladu z Morganam Tsvangirai
Джгун Камлюкаваты напiсаў(ла) Верасень 18, 2008 у 15:41
«Калі афіцыйныя асобы не раз заяўлялі, што ёсць намеры правесці выбары сумленна, то апазіцыі варта ўзяць удзел у іх. "

"Пры гэтым ён падкрэсліў, што для Еўрасаюза і міжнародных назіральнікаў «важны сам працэс, а не вынік».
=========

Прачытайце ўважліва вышэйпамянёнае ды ўдумайцеся. Па-мойму гэты брытт ідыёт...100%.
Aleś Jurkaviec 2 Няўжож напiсаў(ла) Верасень 18, 2008 у 16:12
Каму ў Беларусі патрэбны такі прарыў, калі пасьля правядзеньня палатных выбараў дыктатура А.Л. захаваецца ў нязьменным выглядзе?
_____________
А Вы і Вашы аднадумцы ў стане яе зьмяніць? Можа, Ваш "байкот" да гэтага спрычыніцца? Дык жа ж ён ужо каторы раз праводзіцца, а воз "і ныне там". Можа, збэшчаны Вамі "прарыў" дасьць куды большы штуршок для эвалюцыі рэжыму, чым Вашае "актыўнае" ляжаньне на канапе?
Aleś Jurkaviec напiсаў(ла) Верасень 18, 2008 у 16:23
Сп. Джгун Камлюкаваты, цытуйце сумленна, не выдзірайце патрэбныя Вам фразы з кантэксту. Першая прыточаная Вамі цытата мае працяг: "Хаця б для таго, каб праверыць гэтыя намеры і заявы».

А наконт таго, што «важны сам працэс, а ня вынік», то дыплямат напрыканцы таксама недвухсэнсоўна сэнс гэтай фразы расшыфраваў, што "было б памылковым лічыць, што «штучнае фарміраванне парламента пры ўключэнні ў яго некаторых апазіцыйных фігур было б дастатковым для прызнання выбараў»". Чытайце, карацей, перадусім самі ўважлівей зыхдны тэкст, а не пачынайце адразу ж з ходу "ўдумвацца". Дакладней, "дадумваць" ці "прыдумваць".
Джгун Камлюкаваты напiсаў(ла) Верасень 18, 2008 у 16:28
Юркавец нештачка зьмяшаў-пераблытаў. Ці не гарох з капустаю?

Гэта "выпары" праводзяцца "ўжо каторы раз", а "воз і ныне там". Аб байкоце такога ня скажаш...нажаль.

Куды боьшы "штуршок" вы адчуеце ўжо на другі дзень пасьля выбараў... Вы носіце акуляры, як Вячорка?...
Aleś Jurkaviec 2 Джгун Камлюкаваты напiсаў(ла) Верасень 18, 2008 у 17:22
Вы носіце акуляры, як Вячорка?...
_______________________________
Не, пакуль не нашу ніякіх. Ружовых у тым ліку.
Джгун Камлюкаваты напiсаў(ла) Верасень 18, 2008 у 17:31
2Aleś Jurkaviec
Першая прыточаная Вамі цытата мае працяг: "Хаця б для таго, каб праверыць гэтыя намеры і заявы».
===========================

Гэты працяг толькі цьвердзіць маю вэрсыю, што брытт гэны - ідыёт! Канцэнтрат - 100%!
Мяу напiсаў(ла) Верасень 18, 2008 у 18:27
А на хрена нам такая палатка, где засилье луковцев?
Хитрыки Европы - такие ж как у Луки. У тех и этого зады торчат из песка. Еэсовцы - простаки решили, что Лука желает домократизоваться, да Россия не дает. Хитрый усатый дядька с марафетом от лорда Бэлла вдруг показался им страшно симпатичным. Ничего пусть лезут с инвестициями. В Минске пару крутых евробизнесменов уже трясутся от страха - нары им обещают. Пусть встают очередь, тюрем у Луки на всех хватит.
Уладзімер Русаковіч напiсаў(ла) Верасень 19, 2008 у 14:24
Спадар Гулд‑Дэвіс "Апазыцыі ня варта байкатаваць" "для таго, каб праверыць"
Калі "У мінулым назіральнікі знаходзілі недахопы" (нават падчас байкоту), гэтак і зараз знойдуць.
Калі ж ня знойдуць, тады "магчымасць прарыву ў адносінах" з Лукашэнкам для ўраду Брытаніі пераважыла значнасьць "сумленнага і адкрытага выбарчага працэсу" ў Беларусі.
Дарэчы напiсаў(ла) Верасень 19, 2008 у 16:17
Велькая Брытанія ужо дапамагла неяк Польшчы абараніцца ад Гітлера.
-------------------------------------------------------------------------------------------

Для справядлівасці трэба прызнаць, што для Польшчы яна тады зрабіла ўсё, што магла: пасля нападу Гітлера на Польшчу, Англія і Францыя адразу абвясцілі Нямеччыне вайну!

Пасля ўвахода Чырвонага войска, разглядаўся варыянт абвяшчэння вайны і Сталіну, але потым відаць падумалі, што Польшу ўжо ўсё адно не ўратуеш, а як там далей са Сталіным павернецца, хто яго ведае... А потым неўзабаве і самі ўрад Сікорскага са Сталіным хаўрус заключыў, вось як бывае :)
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Люты 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).