Цяпер фанаты «Калыханкі» больш ня будуць мець магчымасьці пачуць улюбёнай мэлёдыі і звыклых словаў пра зоркі-сплюшкі і паснулыя ў гаражы машыны.

Замест узвычаенай змалку песьні Ядзьвігі Паплаўскай цяпер у эфіры тэлеканалу «Лад» будзе гучаць абсалютна новы твор у выкананьні Ірыны Дарафеевай.

Словы да новай песьні напісаў Алег Жукаў, а музыку — Ізмаіл Капланаў. Першапачаткова песьня была запісаная па-расейску, але пастанавілі, што ў дадзеным выпадку білінгвізм (сама перадача ідзе па-беларуску) недарэчны і таму Ірына перапяяла «Калыханку» на роднай мове. Для новай калыханкі быў зроблены мульціплікацыйны ролік. Сюжэт — хлопчык і дзяўчынка трапляюць у дзівосную краіну сноў.

Музыка і радыёвядоўца Аляксандар Памідораў прызнаецца, што ў дзяцінстве яму «Калыханка» была недаспадобы. «Надта яна нейкая саладзенькая была, як патака. Але з мастацкага гледзішча — няма чаго і казаць: цёця Ядзя (Паплаўская — ЛК) прасьпявала сваю «Калыханка» песьню значна лепей за Ірыну Дарафееву».

Гулец барысаўскага БАТЭ і моладзевай зборнай Сяргей Крывец мяркуе, што заўсёды трэба нешта мяняць у жыцьці і спадзяецца, што новая будзе лепшая за старую. «Але, безумоўна, старая «Калыханка» застанецца ў памяці — яна мне падабалася ў дзяцінстве».

Музычны крытык Зьміцер Падбярэскі лічыць, што старая «Калыханка» была годным творам. «Яна як найлепш адпавядала атмасфэры перадачы, была адметная. Песьня на словы Бураўкіна і музыкай Раінчыка — наш культурны набытак. Яна пайшла ў народ, а беларускія музыкі ня раз абыгрывалі яе словы, выкарыстоўвалі гэтую запамінальную мэлёдыю. Разумею, час ад часу зьмены патрэбныя. Але ў дадзеным выпадку варта было пераадолець памкненьне мяняць. Усё ж варта было б трымацца традыцыяў, бо гэтая песьня — сапраўдная каштоўнасьць».

Паглядзець новую калыханку ад Ірыны Дарафеевай можна, клікнуўшы па гэтай спасылцы.

А вось старая калыханка ў выкананьні Ядзьвігі Паплаўскай:

Для параўнаньня – савецка-расейская клясыка («Сьпяць стомленыя цацкі»):

Калыханка па-нямецку: Марлен Дытрых сьпявае пра дзяўчынку, якой мама паабяцала падарыць чырвоную сукенку, калі тая засьне — і што з гэтага выйшла:

Прыгожая ўкраінская калыханка пра зіму, якая, аднак, у кліпе дужа нагадвае Верку Сярдзючку:

А вось калыханка з Канады па-француску:

Габрэйская калыханка (на ідыш) пра хлопчыка, які хоча ператварыцца ў птушанятка:

Яшчэ калыханкі розных народаў можна пабачыць па гэтай спасылцы а таксама спампаваць відэакліпы на http://www.lull.ru.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?