Беларускага музыку чакае экстрадыцыя на радзіму.

Прычынаў адмовы Дзяржаўны камітэт Украіны па справах нацыянальнасьцяў і рэлігіяў не патлумачыў. Жонка Ігара Ірына Цюцюньнік паведаміла, што рашэньне міграцыйнай службы будзе абскарджанае. У адваротным выпадку, І. Коктыша чакае экстрадыцыя на радзіму.

Нагадаем, што музыка Ігар Коктыш утрымліваецца ў Сімфэропальскім СІЗА ад 25 чэрвеня 2007 году. У Беларусі яго вінавацяць у наўмысным забойстве.

Справа беларускага музыкі мела міжнародны розгалас. У кастрычніку мінулага году Эўрапейскі суд па правах чалавека забараніў Украіне перадаваць арыштаванага беларускаму боку, а «Міжнародная амністыя» адначасова правяла акцыю тэрміновай дапамогі, зьвярнуўшыся да ўкраінскіх уладаў з патрабаваньнем не дазволіць экстрадыцыю. Украінская хрысьціянская інтэрнэт-супольнасьць стварыла адмысловы сайт у падтрымку Ігара Коктыша.

На дадзены момант заява абаронцаў Коктыша знаходзіцца на разглядзе ў Эўрапейскім судзе. Жонка музыкі мяркуе, што Ўкраіна ня хоча браць адказнасьць за лёс беларуса і цягне час, каб дачакацца рашэньня Эўрапейскага суду па правах чалавека.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?