«Што ты тут здымаеш? Я табе зараз тваю бэнээфаўскую камеру паб’ю», — ласкава сказалі прыхаджанкі храму.
У панядзелак у Заходняе Паазер’е (Віцебшчына) завітала здымачная група дзяржаўнай тэлекампаніі «Лад».Журналістаў праграмы «Белорусское времечко» зацікавіў факт аб еўрарамонце храму XVII стагоддзя, што ў в. Порплішча Докшыцкага раёну.
Пад час візіту здымачнай групы святара ў храме не было і на перадавую абароны выйшлі прыхаджанкі храму, мясцовыя кабеты. «Што ты тут здымаеш? Я табе зараз тваю бэнээфаўскую камеру паб’ю» — заявіла прадстаўнікам дзяржаўнага тэлеканала найбольш агрэсіўная жанчына.
Каментары