Газэта заключыла 25 лістапада дамовы зь «Белсаюздрукам» і «Белпоштай» на распаўсюд выданьня праз розьнічную сетку кіёскаў і па падпісцы.

Як паведаміў галоўны рэдактар «Народнай волі» Іосіф Сярэдзіч, таксама заключаны дагавор на друкаванне газеты ў сталічным Беларускім Доме друку. Раней выданне друкавалася ў Смаленску (Расія).

«Засталося ўтрэсці некаторыя тэхнічныя дэталі. Калі ўсё атрымаецца так, як мы плануем, гэта значыць хутка, — новы нумар газеты можна будзе купіць у кіёсках ужо ў чацвер.

А калі не, дык на наступным тыдні газета ў кіёсках «Белсаюздруку» будзе жалезна», — сказаў І.Сярэдзіч.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0