Меркаванні
Відэарэпартаж | 7 каментароў Алесь Бондар, паводле Agence France-Presse | 10:45, 4 снежня 2008

Журналісты французскага інфармацыйнага агенцтва AFP знялі рэпартаж пра «Нашу Ніву» з нагоды яе вяртання ў афіцыйны распаўсюд.

Паглядзець відэа рэпартажу можна па гэтай спасылцы.

Для тых, хто не мае магчымасці глядзець відэа, падаем тэкст рэпартажу (у перакладзе на беларускую) і некаторыя кадры:

У рэдакцыі «Нашай Нівы», найстарэйшай беларускамоўнай газеты, віруе праца. Шчыруюць валанцёры.

Тры гады таму рэжым пазбавіў незалежную газэту магчымасці распаўсюду. Але, дзякуючы рашучасці адданых чытачоў, яна змагла выстаяць – хоць і ў падполлі.

Андрэй Дынько: «Я ніколі не думаў, што мы зможам рабіць гэта тры гады, але мы здолелі. Дзякуючы нашым чытачам, падпісчыкам, якія прыходзяць у рэдакцыю і нясуць газету ў паштовыя скрынкі».

Аляксандр – адзін з такіх валанцёраў. Гэта досыць рызыкоўны занятак. Некалькі яго калегаў-распаўсюднікаў былі арыштаваны падчас абыходу падпісчыкаў. Але гэта толькі ўзмацняе яго рашучасць.

Аляксандр Лагвінец: «Я зусім не баюся, асабліва ў гэты перыяд, калі рэжыму вельмі патрэбны нейкі дыялог з Еўрасаюзам. Хаця, насамрэч, рэжыму патрэбныя грошы ад Еўрасаюзу. Мы павінны быць яшчэ больш настойлівымі».

Дар’я Каткоўская: «Наша Ніва» адыгрывае вельмі важную ролю ў маім жыцці. Гэтая газета – адзіны шлях для многіх людзей даведацца пра сітуацыю ў Беларусі, палітыку, падзеі».

Сёлета адбылося некалькі станоўчых крокаў у бок паляпшэння свабоды прэсы. Некалькі палітычных вязняў былі вызваленыя, і ёсьць знакі таго, што «Наша Ніва» і яшчэ адна «забароненая» газета хутка атрымаюць магчымасць вярнуцца ў афіцыйную сетку распаўсюду. Але ёсць сумневы ў тым, наколькі далёка зойдуць тыя змены.

Ігар Бастунец: «З аднаго боку, мы пабачылі некаторыя паслабленні. Але з іншага боку, налета ўступіць у дзеянне новы закон пра СМІ, які будзе больш жорстка рэгуляваць медыі».

Нягледзячы на тое, што рэжым, магчыма, хутка дасць «Нашай Ніве» свабоду, забарона на многія іншыя апазіцыйныя і незалежныя газеты застанецца. Значыцца, такія валанцёры, як Аляксандар Лагвінец, будуць працягваць сваю працу.

Аўтары рэпартажу: Р. Саржэн, Т. Каліноўская, АFP

Падзяліцца навіной:         
7 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Mikola Ramanau напiсаў(ла) Сьнежань 4, 2008 у 11:54
Ni litcu sto Ulada adstupila .Ale treba dale zmazacca za nezaleznyja Smi, za svabodu Infarmacii. Zastaecca zabaronenai BDG ,i smat insih raennyh gazetau. Pakul geta persyi krok.
Бэбіборн напiсаў(ла) Сьнежань 4, 2008 у 12:29
А Лагвінец і шавец, і жнец і на дудзе ігрэц? гы-гы
Ігар зь Менску напiсаў(ла) Сьнежань 4, 2008 у 12:48
"гы-гы" - гэта ўсё, што пра вас скажуць і памятаць будуць, шаноўны Бэбіборн. А Лагвінец шмат чаго робіць - па справе і з карысьцю.
pan Brudas напiсаў(ла) Сьнежань 4, 2008 у 13:22
Цікавы рэпартаж. Аднак у подпісах пераблыталі Скурко з Дынько.
czalex напiсаў(ла) Сьнежань 4, 2008 у 15:51
Французы ніводнага імя не напісалі правільна :)
99 напiсаў(ла) Сьнежань 4, 2008 у 22:44
чаму на фотаздымку Андруша Дынька, а падпісана Скурко
goorock напiсаў(ла) Сьнежань 5, 2008 у 18:12
Гэта не рэпартаж а ньюс ці сюжэт. Рэпартаж гэта ад 4-5 хвілінаў і болей.
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Лiпень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).