Інтэрнаўты, ахвяруйце, каб nn.by існаваў! Дасылайце прыватныя ахвяраванні на рахунак Рэдакцыі.
Зрабіць гэта можна ў любым банку, раздрукаваўшы квітанцыю адсюль і пазначыўшы адно: за Інтэрнэт.
пошук на сайце:
 
архiў

Люты 2010г.

Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28


Помнік Міндоўгу (Міндаўгасу) у Вільні.

У наступным годзе ў гістарычным цэнтры Наваградка плануецца збудаванне коннага помніка заснавальніку і першаму вялікаму князю Вялікага княства Літоўскага Міндоўгу.

Пра гэта паведаміў БелаПАН галоўны спецыяліст аддзела культуры Навагрудскага райвыканкама Вячаслаў Лаўрашчук.

У 2009 г. будзе адзначацца 1000‑годдзе першага ўзгадвання Літвы ў летапісах і 965‑годдзе Наваградка — першай сталіцы ВКЛ. Над праектам коннай статуі працуе менскі скульптар Генадзь Буралкін. Ён прапануе адліць з бронзы Міндоўга з мячом на кані і ўстанавіць гэтую кампазіцыю на каменным пастаменце.

«Разам з тым дакладнае месца ўзвядзення помніка пакуль не вызначана, як і дата яго адкрыцця», — сказаў В.Лаўрашчук.

Паводле яго слоў, ураджэнец Наваградка Павел Касцюкевіч стварыў у Маскве Нацыянальны інвестыцыйны фонд Беларусі («Навагрудак») для збору сродкаў і аказання фінансавай дапамогі ў рэалізацыі гэтага і іншых праектаў, накіраваных на аднаўленне гісторыка‑культурнай спадчыны горада і ўшанаванне памяці дзеячаў айчыннай гісторыі, навукі і культуры, чыё жыццё звязана з Наваградкам.

«Кіраўніцтва горада падтрымлівае праект ўзвядзення помніка, аб чым сведчаць публікацыі гэтага года ў рэспубліканскіх выданнях «Голас Радзімы» (дадатак да газеты «Советская Белоруссия») ад 31 ліпеня і «Звязда» ад 6 жніўня, падрыхтаваных вядомымі беларускімі вучонымі Міхаілам Касцюком, Вячаславам Чамярыцкім і Адамам Мальдзісам», — зазначыў В.Лаўрашчук.

БелаПАН

Дарэчы, 11 ліпеня 1918 г. каралём Літвы пад іменем Міндоўг ІІ быў абраны у акупаванай немцамі Вільні быў абраны князь Вюртэмбергскі Вільгельм фон Урах.

Пракараляваў ён да 2 лістапала 1918 г., калі рашэнне аб абранні караля было анулявана і ўлада перайшла да Часовага ўраду Літвы.

Глядзі яшчэ:
Міндоўг - чалавек, які любіў парукавадзіць

9:44, 9 снежня 2008

7 каментароў

bL8dy_R8ts напiсаў(ла)

Снежань 9, 2008 у 10:27

Я патрабую прыбраць зьневажальнае "помнік Міндаўгасу" і замаляваць жамойцкія сьцяг!

Ales Shknaj напiсаў(ла)

Снежань 9, 2008 у 12:16

Помнiк без абмяркавання i без конкурсу - гэта старая савецкая традыцыя, але цi яна добрая?
Не маю гонару ведаць iншых прац сп. Генадзя Буралкіна, але чаму менавiта ён? Некалi НН, здаецца, друкавала паведамленне пра конкурс праектаў наваградскага помнiка Мiндоўгу, дык пра сп.Буралкiна гутарка не йшла.
Адносна подпiсу "Мiндаугас" пад фотаздымкам - каб быць паслядоўным, трэба пiсаць i Наўгардукас замест Наваградка. Альбо быць упэўненым у сваёй культуры (моўнай, гiстарычнай) i не выпiльвацца. А вось фоташопiць сцяг братняй Летувы, якая часова завалодала агульнай сталiцай, не бачу нiякай патрэбы - пройдзе час, сцяг памяняецца i яшчэ невядома на якi.

Italiano_vero напiсаў(ла)

Снежань 9, 2008 у 12:28

Гэта артыкул БелаПАН - туды скіруйце патрабаваньні :)

Янка напiсаў(ла)

Снежань 9, 2008 у 14:05

Вой, дзякуй за міндоўга-які-любіў-рукавадзіць :)))) Як наваградзец - поўнасьцю падпісваюся :)))

Кнехт напiсаў(ла)

Снежань 9, 2008 у 14:34

У віленскага Міндоўга нейкі азіяцкі твар

Уладзiмiр напiсаў(ла)

Снежань 10, 2008 у 0:18

Там жа ёсць гара Мiндоуга, вось на ёй хай i ставяць!
Селета быу у Навагрудку, фоты ляжаць на Маём Свеце - //foto.mail.ru/mail/vfroll/25

Сяржук напiсаў(ла)

Лiпень 9, 2009 у 1:41

\"Помнiк без абмяркавання i без конкурсу - гэта старая савецкая традыцыя, але цi яна добрая?\"

\"Нейкія вельмі \"наварочаныя\" праекты - што гэты, што ўжо усталяваны Чарадзею ў Полацку. У нас усё імкнуцца данесці нейкую ідэю ў творах, аб нечым паведаміць гледача, а элементарная эстэтыка застаецца ў баку. Глянеш на конные манументы ў еўропе - ўсё проста і з густам выканана, а у нас...\"

Сапраўды, такія паважныя праэкты, паспалітай годнасьці, (нацыянальнаяга значэньня) - ня можна рабіць за адзін год, ды яшчэ ва ўмовах дыктатуры, крадзяжу й хабарніцтва.
На жаль, ніводны помнік, зроблены у такіх умовах - ня вытрымлівае незалежнай прафісійнай крытыкі((

З‑за «14 лютага» і «8 Сакавіка» галандская ружа вырасце ў цане на 5—7 тысяч У 2009 годзе пасольства Славакіі выдала беларусам 1200 бясплатных віз Ва Узбекістане судзяць фатографа за ачарненне народа краіны + крамольныя фоты журналіста У Расіі леснікам дазволілі прымяняць гумовыя палкі, кайданкі і газ Новая Зеландыя адзначыла Дзень Вайтангі + фота У Берліне адчыніцца свая Алея Зорак: першая зорка—для Марлен Дытрых Прэзідэнт Польшчы запрасіў на сустрэчу Анжаліку Борыс Надзвычай цёплае надвор’е можа сарваць Алімпіяду ў Ванкуверы У Кіеве святкуюць сінюю перамогу На Еўра‑2016 прэтэндуюць Францыя, Італія і Турцыя «Кароткі нарыс беларускага пытання» — 13 лютага, КнігарняЎгалерэі Справу Грамовіча будзе разглядаць Вайсковы суд На Урале міліцыянты збілі і скалечылі прафесара кансерваторыі «Таёта» адклікае 436000 аўто з усяго свету Што слухалі нашы продкі пасля Грунвальдскай бітвы? Для лукашэнкаўцаў бел-чырвона-белы сцяг дублюе матэрыялы Зідан адкрывае ў Іспаніі футбольную фабрыку зорак Прагноз надвор’я ў Беларусі на 10—12 лютага Руслан Салей выведзены са спісу траўмаваных «Каларада» Футбольная федэрацыя Беніна расфарміравала сваю зборную За адмену смяротнага пакарання выступаюць толькі 39% беларусаў У Малых Сяхновічах будзе музей Тадэвуша Касцюшкі ДАІ бярэцца за грамадскі транспарт у Мінску Косінец перайменаваў у Віцебску сквер Леніна у Парк Шмырова Самы высокі будынак свету ўжо закрылі на рэканструкцыю Трапіў пад электрычку ды застаўся жывы Часцей за ўсё ў мінскіх аўтаўладальнікаў крадуць магнітолы і лагатыпы машын На Філіпінах 200 чалавек абвінавачаныя ў масавых забойствах Вайцюшкевіч у Гродне — 12 лютага Гарэў Дом афіцэраў у Мінску Чатыры градусы ў класе Драпежныя рэчы ХХІ стагоддзя Беларускія бізнэсоўцы паехалі ў Бангладэш КДК прапанаваў Саўміну вызваліць ад пасады старшыню канцэрна «Беллеспаперапрам» 15-гадовая канькабежка выйшла на трэніроўку ў стрынгах + фота 14 лютага Малады Фронт замест «Краўн плазы» збярэцца на плошчы Свабоды Удзельнікаў акцыі салідарнасці з Аўтуховічам і Асіпенкам адпусцілі На мяжы затрыманы аўтамабіль з двайным дном, куды доступ ажыццяўляўся праз пяць люкаў Продаж лікёра‑гарэлачных вырабаў у 2009 годзе ў Беларусі вырас на 14,4% У Якуціі больш за 110 дзяцей атруціліся малаком
PDF версiя:
iмя:
пароль:
   
дызайн - Я. Шумскi
распрацоўка - texas43