Падчас прэс-канферэнцыі, фота aliaksei

З гэтае нагоды аўтар ідэі, укладальнік і рэдактар дыска Севярын Квяткоўскі склікаў у панядзелак адмысловую прэс‑канферэнцыю

На прэс-канферэнцыі Севярын Квяткоўскі зазначыў, што ўпершыню ў Беларусі рэалізаваны праект, калі розныя аўтары ў розных стылях пішуць літаратурныя мініяцюры — фрашкі і аб’ядноўваюць на адным дыску не тэксты, а свае галасы. Сярод аўтараў белетрыст і сцэнарыст Уладзіслаў Ахроменка, паэтка і перакладчыца Марыйка Мартысевіч, музыкант і выкладчык Аляксандр Сапега.

На думку аўтара праекта, фрашкі — як анекдоты жыцця, міні‑апавяданні, замалёўкі — з’яўляюцца «вясёлымі па форме гісторыямі на сур'ёзныя тэмы жыцця сучаснай Беларусі і беларусаў».

Сярод герояў гісторый вядомыя ў краіне асобы: Валянцін Акудовіч, Уладзімір Арлоў, Адам Глобус, Сяргей Дубавец, Кася Камоцкая, Артур Клінаў, Андрэй Хадановіч, а таксама турысты, працаўнікі сяла, людзі ў пагонах, таксісты, святары, дзеці, службоўцы, пастухі, музыканты, медыкі, работнікі культуры, выкладчыкі і перакладчыкі.

Праект «Народныя фрашкі. Супольны альбом» з’явіўся з яго кніжкі «Фрашкі да пляшкі», якая атрымала літаратурную прэмію «Залатая літара» за 2007 год.

Прэзентацыя дыска з удзелам яго аўтараў адбудзецца 17 снежня ў мінскай мастацкай галерэі «Фальварак «Добрыя мыслі».

Марат Гаравы, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0