І працаваць яна будзе да 21 снежня
10 снежня з нагоды 120‑гадовага юбілею Язэпа Драздовіча ў Палацы мастацтваў (вул. Казлова, 3) у Менску адкрылася вялікая выстава «Вечны вандроўнік» у гонар славутага беларускага паэта, фалькларыста і мастака.
Арганізатарам выставы з’яўляецца творчая суполка «Пагоня» Беларускага саюзу мастакоў у межах кампаніі «Будзьма».
На выставе будуць прадстаўленыя творы сябраў «Пагоні» Аляксея Марачкіна, Міколы Купавы, Яўгена Шатохіна, Рыгора Сітніцы, прысвечаныя жыццю і творчасці Язэпа Драздовіча. Выстава будзе доўжыцца да 21 снежня.
Каментары