Палітыка
онлайн-рэпартаж, дадалiся фоты і відэа | 40 каментароў ЗП, ЮД | 10:47, 15 снежня 2008

14:37 Па выніках мітынгу была прынятая рэзалюцыя. У ёй прапануецца зняць абмежаванні на ўвоз тавараў з Расіі, дазволіць прадпрымальнікам, незалежна ад узроўню сваяцтва, наймаць пяць чалавек, а таксама стварыць пры прэзідэнце спецкамісію для вырашэння праблем дробных гандляроў.

Шумчанка чарговы раз падкрэсліў, што прадпрымальнікі настроены міралюбіва і на канструктыўны дыялог з уладамі, але калі ўлады не прыслухаюцца да патрабаванняў, то ў 2009 г. яны (ІП) здымаюць з сябе усякую адказнасць за будучыя акцыі.

Шумчанка выступаў адзін і пасля прамовы сказаў, што мітынг скончаны і папрасіў разысціся.

На трыбуну прарваўся Алесь Макаеў, які запатрабаваў сабе слова, зазначыўшы: «Такімі патрабаваннямі, якія ёсць у рэзалюцыі, праблемы прадпрымальнікаў не вырашацца!». Алесь Макаеў звяртаецца да прысутных па-беларуску.

Шумчанка настойвае на тым, што мітынг скончаны.

Макаеў усё ж узяў слова. Ён сказаў, што калі патрабаванні не будуць выкананыя, то ў студзені будуць новыя акцыі пратэсту.

Наступная акцыя, сказаў А. Макаеў, калі патрабаванні не будуць задаволеныя, пройдзе 12 студзеня (панядзелак) на Кастрычніцкай плошчы беларускай сталіцы.

Выступіў таксама прадпрымальнік Анатоль Змітровіч са Светлагорска, які сказаў, што лакальнымі зменамі нічога не вырашыш, а трэба дамагацца прыняцця закону ад прадпрымальніцтве на 5 гадоў.

Таксама злёгку пакрытыкавалі Шумчанку, які фактычна нікому не збіраўся даваць слова.

14:30 Пачаўся мітынг. Бярэ ўдзел каля 2,5 тыс. — 3 тыс. чалавек. Шумчанка выступае вельмі эмацыйна. Прадпрымальнікі бурна -- як на стадыёне ці канцэрце - рэагуюць на кожны сказ.

14:15 Галава калоны дайшла да Бангалору.

13:45 Галава шэсця ўжо дайшла вуліцай Сурганава да вуліцы Якуба Коласа.

Ідуць усе досыць спакойна, правілы дарожнага руху не парушаюць. Збольшага ціха, толькі раз-пораз гукаюць «Работу».

Відэа Яраслава Сцешыка

Эксперты зазначаюць, што людзей сабралася не меней, чым на "Чарнобыльскім шляху-2008".

13:32 У шэсці бярэ ўдзел каля 2 тыс. чалавек. З Алесем Таўстыкам засталіся каля двух дзясяткаў тых, хто мае намер ісці да Адміністрацыі прэзідэнта.

13:27 Пачалося шэсце ў бок плошчы, названай у гонар горада-пабраціма беларускай сталіцы.

Шумчанка: Застаўся толькі адзін чалавек, якому могуць паверыць прадпрымальнікі – гэта прэзідэнт

Анатоль Шумчанка сказаў, што не варта ператвараць акцыю ў палітычную, таму варта пайсці да парку Дружбу народаў.

«Не месца красіць чалавека, а чалавек - месца», - сказаў ён.

Сцягоў амаль няма, апроч аднаго, што трымае Анатоль Шумчанка: «Марш предпринимателей». Людзі трымаюць у руках асноўным шыльдачкі.

Таўстыка працягвае заклікаць ісці да Адміністрацыі. Але з ім салідарызаваліся толькі каля двух дзясяткаў чалавек.

13:22 Алесь Таўстыка кажа, што ісці не на сабачнік (парк г.зв. Дружбы народаў), а да Адміністрацыі прэзідэнта, дзе і адстойваць свае правы.

Анатоль Шумчанка парыруе, што раз акцыю арганізоўвае «Перспектыва», то яна і вырашае, ісці на Бангалор ці не.

Таўстыку горача падтрымлівае барысаўскі прадпрымальнік Віктар Гарбачоў і яшчэ некалькі паплечнікаў.

Пакуль усё абыходзіцца без рукапрыкладства. Два мужчыны ўнушальнага целаскладу, згаданыя крыху раней у сувязі з канфліктам Шумчанкі і Таўстыкі, некуды дэматэрылізаваліся.

13:18 Людзей значна паболела. Ужо недзе пад 1 000.

Лёгкі скандал паміж Таўстыкам і Шумчанкам. Таўстыку просяць апусціць сцяг «Руху за Свабоду» з надпісам «За свабоднае прадпрымальніцтва».

Шумчанка Таўстыку: «Я цябе прашу па-харошаму».

Да Алеся Таўстыкі падышлі нейкія два мужчыны.

13:11 З'явіліся расцяжкі, усе на рускай мове: «В трудные времена для государства предприниматели были и будут надежной опорой для народа», «Перспектива за предпринимателей», «Задушить тысячи, чтобы процветали единицы!», «Новые условия для ИП - достойный вклад в мировой кризис».

Шумчанка бярэ мегафон.

Сёння, падкрэсліў ён,

застаўся толькі адзін чалавек, якому могуць паверыць ІП, — гэта Аляксандр Лукашэнка.

«Мы будзем верыць толькі яму і падпісаным ім дакументам», — заявіў лідэр грамадскага аб’яднання.

Паводле слоў Шумчанкі, калі ў хуткім часе ўрад не зробіць ніякіх крокаў, «людзі выйдуць на стыхійныя акцыі». «Прадпрымальнікі будуць выходзіць не на санкцыянаваныя мітынгі, а да Дома ўрада», — цытуе словы лідэра "Перспектывы" БелаПАН.

13:07 А 13-й на пляцоўцы каля прэзідыума Акадэміі навук сабралася каля 250 чалавек. Халодна: мінус 6 паводле Цэльсія (калі лічыць паводле шкалы Фарэнгейта, то куды цяплей +20).

Пакуль толькі два сцягі Руху за Свабоду. Адзін з іх трымае Алесь Таўстыка.

Амаль усе ўдзельнікі трымаюць самаробныя сцяжкі, дзе на белым тле напісана «Предприниматели Беларуси».

Старшыня «Перспектывы» Анатоль Шумчанка, Алесь Макаеў, з грамадскіх дзеячоў пакуль толькі Вячаслаў Сіўчык. Усе жыва і дзелавіта раздаюць інтэрвію.

Калі казаць пра ўзроставы цэнз: то амаль няма моладзі і людзей сталага ўзросту. У асноўным мужчыны гадоў 30-40. Ёсць і каму болей за 40. У асноўным, «бальзакаўскі ўзрост», так сказаць.

***

Пасля плануецца шэсце па вулічных ходніках у кірунку праспекту Незалежнасці, вуліцы Сурганава і плошчы Бангалор. Затым у парку Дружбы народаў адбудзецца мітынг.

Падзяліцца навіной:         
40 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
сяржук напiсаў(ла) Сьнежань 15, 2008 у 12:19
и ни якай палитыки! бо МЫ прыдпрынимацили
wolk напiсаў(ла) Сьнежань 15, 2008 у 13:12
а вам политики мало???? черти!!!
ГЕНА напiсаў(ла) Сьнежань 15, 2008 у 14:33
Ну вот - не успели собраться, а уже спорят и ругаются. Настоящие белорусы!
Mikola Ramanau напiсаў(ла) Сьнежань 15, 2008 у 15:22
Adnak maiuc racyiu predprymalniki- adnoi Asobe davjaraiuc -Prezydentu Lukasenku ! U sjarednjaga i melkaga biznesa na Belarusi vjalikija perspektyvy !
бальзакаўзростны напiсаў(ла) Сьнежань 15, 2008 у 15:22
Мужчыны бальзакаўскага ўзросту -- гэта крута!Панкавец і Наша ніва аджыгаюць!
bL8dy_R8ts напiсаў(ла) Сьнежань 15, 2008 у 15:24
А чаму Таўстыка не з беларускім сьцягам, а з нейкай анучай?
dziaciuk напiсаў(ла) Сьнежань 15, 2008 у 15:34
Панкавец - не журналіст, таму што ён афарбоўвае сваёй іроніяй чыста інфармацыйны сюжэт.
dziaciuk напiсаў(ла) Сьнежань 15, 2008 у 15:39
чамусьці ніхто не заўважыў. што сьцягі з надпісам "Перспектыва" здалёк выглядаюць як бел-чырвона-белыя. Іх з две тысячы параздавалі людзям. Крэатыўна.
Саянаў напiсаў(ла) Сьнежань 15, 2008 у 16:02
Чаму ніхто не заўважае, што насы на марозе робяць людзкія твары падобнымі на сьцягі. Крэатыўна!
Сташук напiсаў(ла) Сьнежань 15, 2008 у 16:15
Шумченко ведет себя как женщина. Посмотрите за его комментариями и выступлениями с 2005 года. Одно и тоже. какждый раз говорит и пугает власти, что, дескать смотрите, если не выполните условия, завтра вам всем несдобровать!
Зануда, этот Шумченко и маргинал.
сяржук напiсаў(ла) Сьнежань 15, 2008 у 16:17
і застануцца на Беларусі чатыры прадпрымальнікі - саша,віця,дзіма і маленькі коля
Алесь Таўстыка напiсаў(ла) Сьнежань 15, 2008 у 16:28
Я не з анучай а са сьцягам За Свабоду--- прадпрымальніцтва!Марш "Перспектівы"---аніякой пэрспектывы!
Дмитрий напiсаў(ла) Сьнежань 15, 2008 у 16:32
В стране нет ни оппозиции, ни предпринимателей. Есть равнодушное стадо, и есть отдельные бунтари. Власть таких не боится. Так что баранов будут стричь и далее.
Крывіч напiсаў(ла) Сьнежань 15, 2008 у 16:33
Лукашэнка і Шумчанка----блізняцы-братья.
навіцкі напiсаў(ла) Сьнежань 15, 2008 у 16:36
Казалася ўжо: прадпрымальнікі - макрозрэз насельніцтва нашае краіны. І тапіць будуць, а яны ўсё будуць сядзець і спадзявацца, што іх гэна не кране, альбо чарга да іх ня дайдзе, ці чакаць нейкага "зручнага" моманту, каб бяз рызыкі ўцекчы. А тое шчэ, што ў вадзе ў іх Божай ласкаю зебры павырастуць. Амінь!
Кот напiсаў(ла) Сьнежань 15, 2008 у 16:51
Шумчанка проста падстаўная фiгурка для абалваньваньня, калi хто яшчэ не здагадаўся.
vital напiсаў(ла) Сьнежань 15, 2008 у 17:14
да, то что прослеживалось в прошлом году - сейчас стало очевидно: шумченко продался луке.

Обидно, что вот такие люди, как шумченко своими заявлениями дескридитируют всех предпринимателей.
Безперспектива напiсаў(ла) Сьнежань 15, 2008 у 18:14
Ўсе гэта дзеянне з боку выглядала вельмі па-скамарошнаму.Шумчанку не хапала толькі строя казачнага Пятрушкі.Увесь выступ яго складаўся з чытання лёзунгаў з транспарантаў удзельнікаў шоў і нейкіх незразумелых гуканняў у адказ.Гэта абраза ўсіх прадпрымальнікаў і наогул адсутнасць здаровага сэнсу.А цяпер давайце падумаем ,каму патрэбны гэтыя гуканні прадпрымальнікаў у чыстым полі сярод пяці бяроз,.................... .
Правильна!А хто гэта усё так \"прафесійна\" выканаў?
Святэлко напiсаў(ла) Сьнежань 15, 2008 у 18:20
цырк на дроце... не болей-не меней... баяліся што "палітычныя" прыйдуць ды напалохоюць цнатлівых прадпрымальнікаў, але і самі паспяхова справіліся з гэтай задачай....гггг!
Гражына напiсаў(ла) Сьнежань 15, 2008 у 18:38
"усе на чысцюткай рускай мове", "нейкія два амбалы", "У асноўным, «бальзакаўскі ўзрост», так сказаць".....

сорамна за газету, якой ужо стагоддзе
Саянаў напiсаў(ла) Сьнежань 15, 2008 у 19:18
Гражына
"нейкія два амбалы"...сорамна за газету
==================================

А за Пікассо вам ня сорамна?
Дмитрий напiсаў(ла) Сьнежань 15, 2008 у 19:34
Народ! Для сравнения посмотрите протест предпринимателей из Владивостока с фотографиями. Обратите внимание на лозунги, на солидарность жителей и Вы убедитесь, что до солидарности белорусам друг с другом еще очень далеко до Д.Востока России.

http://blogs.mail.ru/mail/vrs63/5481EB0E88A07665.html

http://news.vl.ru/photos/2008/12/14/59040/
Гражына напiсаў(ла) Сьнежань 15, 2008 у 19:48
to Саянаў

Думаеце, праз стагоддзе нашчадкі будуць з гонарам трымаць гэты матэрыял ў рамцы? :)
Tumasz Hlybocki напiсаў(ла) Сьнежань 15, 2008 у 20:42
Мне не шкада прадпрымальнікаў! Яны ніколі не паставілі свой подпіс ці аддалі свой голас за Пазьняка ці Мілінкевіча. Ніводнага назіральніка на выбары з гэтага асяродку -- ніколі не было! Яны ўвогуле не ходзяць на выбары, бо трэба ж гандляваць!
-- Мы падтрымліваем прэзыдэнта!-- казалі мне глыбоцкія прадпрымальнікі. Хай ён найхутчэй увядзе расейскі рубель і мы без перашкодаў будзем ездзіць на закупы ў Маскву. Нас не цікавіць палітыка! Мы працуем на сваю сям'ю. Каб вы, БНФаўцу, не лезлі у нашы справы, то не было б аніякіх праблемаў.
Прадпрымальнікі -- зацятыя ворагі незалежнасці і беларушчыны. Менавіта глыбоцкія "дробныя гандляры" год таму дамагліся закрыцця апошняй беларускай школы №3 і двух апошніх беларускамоўных садкоў№ 5 і 6.
Праблемы прадпрымальнікаў -- гэта праблемы прадпрымальнікаў!
барабадзір напiсаў(ла) Сьнежань 15, 2008 у 22:23
недзе пра гэтага гапона на чале натоўпу я ўжо чытаў..."прадпрымальнікі" па-беларуску - гэта нешта кшталту грамучай сумесі бязглуздасьці, безадказнасьці, безПэрспэктыўнасьці. Адзінае на што іх хапае - прыдумляць просьценькія схэмы зарабляньня грошай шляхам "купі-прадай". Праўду сказаў той, у каго яны яшчэ дасюль вераць: вошы дый шалудзівыя людзі.
sid напiсаў(ла) Сьнежань 15, 2008 у 22:47
сп.Тумаш, а хто па вашаму не вораг "незалежнасці і беларушчыны" акрамя тых, хто ладзіць талакі ў Курапатах і трымае аднадзённы пост супраць камунізму :) І чаму менавіта "дробныя гандляры" год таму дамагліся закрыцця апошняй беларускай школы №3 і двух апошніх беларускамоўных садкоў№ 5 і 6". Можа сярод незадаволеных былі і іншыя сацыяльныя слаі.
Вядома, прадпрымальнікі бываюць розные. Вось, сп. П.Севярынец пісаў аб прадпрымальніках, якія да яго ў пілігрымку у Малое Сітна прыяджалі. Пісаў вельмі станоўча. Прадпрымальнікі самі па сабе, на сваіх акцыях не будуць ставіць палітычныя мэты. Але многія з іх могуць прыйсці на палітычныя акцыі, якія ладзяць партыі. Но на прадпрымальніцкіх мітынгах ніколі не будуць выстаўляцца лозунгі а ля "далоў рэжым".
Дарэчы, я б на месцы Шумчанкі паступіў бы абсалютна так жа. Тэлефанаваў бы апазіцыйным "палітыкам" і патрабаваў каб яны не прыходзілі на акцыю. Ужо нават Эўропа зразумела, што нашыя апазіцыянеры -- лузеры. Дык чаго вы хаціце ад жыхароў РБ?
malec напiсаў(ла) Сьнежань 15, 2008 у 23:20
бальзакаўзростны напiсаў(ла)

Снежань 15, 2008 у 14:22

Мужчыны бальзакаўскага ўзросту -- гэта крута!Панкавец і Наша ніва аджыгаюць!

bL8dy_R8ts напiсаў(ла)
______________________________________


dziaciuk напiсаў(ла)

Снежань 15, 2008 у 14:39

чамусьці ніхто не заўважыў. што сьцягі з надпісам "Перспектыва" здалёк выглядаюць як бел-чырвона-белыя. Іх з две тысячы параздавалі людзям. Крэатыўна.
__________________________________________
_____________________________________________

Вы напачатку схадзілі бы на акцыю і пабачылі, што тамака адбывалася...
Зеня напiсаў(ла) Сьнежань 16, 2008 у 0:02
Я іпэшнік і падпісваўся,галасаваў за П.і М. Быў назіральнікам на выбарах і рэферэндуме. Не абагульняйце ,сябры. Ў гаўнюкоў німа ні прафесіі ні нацыянальнасьці.
Bely Legion напiсаў(ла) Сьнежань 16, 2008 у 0:03
АБЫШТО
Зеня напiсаў(ла) Сьнежань 16, 2008 у 0:12
Калі ты не пойдзеш да палітыкі,палітыка сама пастукае ў твае дзверы.І стукаць яна будзе сякераю.
Што і назіраям.І ніхто не саскочыць.
тацяна напiсаў(ла) Сьнежань 16, 2008 у 0:42
На жаль, большая частка прадпрымальнікаў - вось такія, як Шумчанка - дылятанты бяскрылыя...Яны нічога і нікога ня бачаць далей свайго носу,акрамя сваіх праблемаў ня хочуць нават ведаць,чуць нічога...як зашоранае быдла.Мне сорамна ,што я да гэтай клясы належу......Канечне,Таўстыка і Макаеў - зусім іншая справа ... але быдла думаць не Ўмее...у 40 год ня думаецца, страх нейкі ,тупасьць...
molatau напiсаў(ла) Сьнежань 16, 2008 у 2:17
Прадпрымальнікі, дарэчы, людзі даволі немаладыя, вучыліся у школе яшчэ мабыць за савецкім часам, таму павінны памятаць адну гісторыю стогадовай даўніны. Тую самую, пра папа Гапона, які народ да "добрага" цара павёў. Тыя рабочыя з іконамі, дзецьмі пайшлі, казалі: ""Толькі ты наш заступнік, бацька наш цар". І што? Пастралялі народ, і дзетак не пашкадавалі.

А гэтыя ізноў ідуць праз сто гадоў :"Толькі адзін чалавек, якому могуць паверыць ІП, — гэта Аляксандр Лукашэнка". Заступнік ваш! Толькі калі "страляць" па вас пачнуць (у пераносным сэнсе) - ня плачце.
Istota напiсаў(ла) Сьнежань 16, 2008 у 16:48
Ню-Ню
У Партугаліі сан-клаўсаў у адным месцы сабралося 14,5 тысячаў, а тут аж 3000 пратэстуючых, астатнім насра...
і нашто яны спадзяюцца?

прадпранімальнікам за 15 год перыяду набыцьця першапачатковага капілалу трэба было падумаць пра перспектывы, а не пражыраць усе заробкі
гэтыя мышы-прадпрнімальнікі з іх мышынай вазьнёй і мінімальнай капіталізаціяй і давялі краіну да таго, что ўсё каштуе на 20-30% дараэей, чым у маскоўскім гіпермаркеце.
А спажыўцам да фені хто мае прыбатк, ІП ці АРЛ з іншымі. Калі на наш рынак прыйдуць вялікія гульцы з вялікай капіталізацыяй, то есьць верагоднасьць, што хоць кошты зраўняюцца з маскоўскімі, бо знікне жаданьне вазіць праз Расею-пракладку, а гіперы дакладна будуць комплектавацца ў вытворцаў.
Саянаў напiсаў(ла) Сьнежань 16, 2008 у 17:00
Гражына напiсаў(ла)

Снежань 15, 2008 у 18:48

to Саянаў

Думаеце, праз стагоддзе нашчадкі будуць з гонарам трымаць гэты матэрыял ў рамцы? :)
=========

Трымаць - гэта не самае галоўнае. Трымаць і амбал можа (бальзакаўскага ўзросту). Разумець!спадарыня. Разумець!!!
Віталь з Менску напiсаў(ла) Сьнежань 16, 2008 у 18:24
Дзіўна чуць ад прадпрымальніка, што ён верыць толькі прэзідэнту. Прэзідэнт іх заўсёды таптаў, абражаў, тварам у бруд піхаў і збіраўся вынішчыць як клас. А тут такая файная заява пра ВЕРУ. Нейкі маразм, калі шчыра. Некаторым памяці на 5 хвілін хапае. Хаця, калі карыстацца звычайнай камерцыйнай калькуляцыяй, то можна словам "падмазаць" прэзідэнта, каб ён расплыўся ад такіх слоў і ўзлюбіў прадпрымальнікаў "пушча прэжнява". Але ж не будзе гэтага. Толькі жорсткасці крызісу здольныя яго прымусіць хоць трошкі спрасціць жыццё "ВШІВЫМ БЛОХАМ". І прадпрымальнікі тут сваімі 3 тысячамі нічога не зменяць. Калі толькі... кропля камень точыць.
Не отовариваюсь у барыг напiсаў(ла) Сьнежань 16, 2008 у 20:33
Да что с ними в дебаты вступать! Большинству предпринимателей до лампочки демократия, свобода, мова, культура... Их культ любая купюра имеющая хождение в Беларуси, и чтобы её заполучить они прогнутся под любые условия и будут лизать задницу тем кто их дрючит. Короче "Вшивые блохи" как сказал один деятель.
Кнехт напiсаў(ла) Сьнежань 16, 2008 у 23:50
2 Віталь з Менску

Да ніякія яны не прадпрымальнікі, а звычайныя гандляры. Бо сапраўдныя прадпрымальнікі - вольныя людзі і не маюць над сабою начальнікаў. А гандляры ёсць гандляры - хочуць ўціхую (без палітыкі) дамовіцца з уладаю аб тым, як дурыць народ.
Але "народная ўлада", пры маўклівай падтрымцы народа і "забароненай" Шумчанкам апазіцыі, прыцісне "ушывых блох" - аграгарадкі чакаюць "тунеядцаў" бальзакаўскага ўзросту...
Жудкі камэнтатар напiсаў(ла) Сьнежань 17, 2008 у 0:14
Ня веру ў тарбэшнікаў як у рухавік дэмакратычнага (ня кажучы, нацыянальнага) прагрэсу ў Беларусі
Ліс напiсаў(ла) Сьнежань 17, 2008 у 0:32
Кнехт наконт звычайных гандляроў -- у кропку. Нашы гандляры асабліва не жадаюць цывілізаванага гандлю, а жадаюць мець барыш з спажыўца. Ідзе натуральны адбор. Указамі, гіперамі ўлада будзе іх ціснуць і далей.
Але заявы пра веру ў таго, хто іх ліча "вшывымі" -- гэта мазахізм.
Не ацэняць Саша і Віця.
ромбик напiсаў(ла) Сьнежань 19, 2008 у 14:15
Каб Шумчанка не азващся верноподданическим голасам, яго б засудзили за бутэльку воцату. А так - ён перамог рэжым!!!
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Апошнія ў рубрыцы
Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Лiпень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).