Жыхары сталічнага мікрараёна падалі ў Мінгарвыканкам заяўку на правядзенне 10 студзеня антыалкагольнай дэманстрацыі.

Падставай для гэтага сталі некалькі няшчасных выпадкаў, што здарыліся ў мікрараёне па віне п'яных грамадзян, а таксама паведамленне пра тое, што ўрад абвясціў пра павелічэнне вытворчасці спіртных напояў у 2009 г.

Праблема п'янства ў раёне, як і ў іншых мікрараёнах Мінска, тым не менш стаіць вельмі востра, адзначаюць аўтары звароту.

Захады супраць абмежавання спажывання алкаголю носяць касметычны характар, і радыкальных зменаў не адбылося.

Таму на 10 студзеня (субота) у Курасоўшчыне плануецца правесці мітынг, а потым шэсце да цэнтра.

Дакладны маршрут пакуль не паведамляецца, паколькі не ўзгоднены з Мінгарвыканкамам. Таксама плануецца перадаць у гэты дзень зварот у канцылярыю прэм'ер-міністра (субота будзе рабочым днём).

Арганізатары акцыі падкрэсліваюць, што складана вырашыць праблему п'янства ў адным раёне, калі яна не будзе вырашана па ўсёй краіне і прапануюць усім зацікаўленым асобам узяць удзел у абмеркаванні спосабаў вырашэння праблемы п'янства. Прапанговы просяць дасылаць на respublikabelarus@ biz.by.

Магчыма, рэзюмуюць аўтары ініцыятывы, у краіне ёсць сілы, зацікаўленыя ў павелічэнні спажывання спіртнога жыхарамі Беларусі. Але разам мы выратуем Беларусь ад чумы.

Падрабязнасці на сайце Курасоўшчыны К.мінск.інфо

Леанід Скарабагаты

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0