Інтэрнаўты, ахвяруйце, каб nn.by існаваў! Дасылайце прыватныя ахвяраванні на рахунак Рэдакцыі.
Зрабіць гэта можна ў любым банку, раздрукаваўшы квітанцыю адсюль і пазначыўшы адно: за Інтэрнэт.
пошук на сайце:
 
архiў

Люты 2010г.

Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28

president.gov.ua

Жыццё прымусіла рэалізоўваць гэтую ідэю тых, хто яе тармазіў.

У дзень інаўгурацыі Абамы і аднаўлення паставак расійскага газу ў Еўропу ў Чарнігаве сустрэліся кіраўнікі Беларусі і Ўкраіны Аляксандр Лукашэнка і Віктар Юшчанка. Гэта быў выразны палітычны сігнал Захаду і Ўсходу. Сігнал падвойны: ні адзін ні другі не прынялі запрашэння Мядзведзева і не паехалі ў Маскву на газавы саміт у мінулую суботу.

Беларуска‑ўкраінская сустрэча ў вярхах доўгі час адкладалася, каб нарэшце адбыцца ў момант найбольшага абвастрэння расійска‑ўкраінскіх і пацяплення беларуска‑еўрапейскіх адносінаў.

На пачатку чарнігаўскай сустрэчы

Лукашэнка ў прысутнасці журналістаў нагадаў аб прапанове прэзыдэнта Ўкраіны стварыць калідор Чорнае мора — Балтыйскае мора. «Мы гатовыя працаваць з вамі і з краінамі Балтыі ў гэтым кірунку»,
— сказаў ён.

Ідэі, вылучаныя яшчэ на пачатку ХХ стагоддзя беларускім палітыкам Антонам Луцкевічам і адроджаныя ў 1990‑х, грунтуюцца на разуменні супольных інтарэсаў дзяржаваў, размешчаных між Чорным і Балтыйскім морам. За гэты час змянілася структура эканомікі, але не геапалітычная рэальнасць. На ўсходзе — Расія са сваімі інтарэсамі, а энергетычную бяспеку можна гарантаваць толькі ўраўнаважваннем патокаў усход‑захад новымі — з поўдня на поўнач.

Беларусь — звяно ва ўсходнееўрапейскім ланцугу, без якога Балта‑Чарнаморская вось не будзе поўнай.

Якія канкрэтныя формы можа мець супраца Ўкраіны і Беларусі сёння?

Па словах Юшчанкі,

у Чарнігаве была дасягнутая дамоўленасць аб аднаўленні экспарту ўкраінскай электраэнергіі ў Беларусь і праз нашу краіну ў Балтыю,
дзе пасля закрыцця Ігналінскае АЭС будзе дэфіцыт электрычнасці. Рэалізацыю гэтага праекту 15 студзеня ў Гомелі абмяркоўвалі віцэ‑прэм’еры беларускага і ўкраінскага ўрадаў Уладзімір Сямашка і Аляксандр Турчынаў. Яны суправаджалі прэзідэнтаў і ў Чарнігаве ў якасці кіраўнікоў супольнай міжурадавай камісіі па гандлёва‑эканамічнай супрацы.

Юшчанка і Лукашэнка дамовіліся аб арганізацыі трохбаковае сустрэчы міністраў замежных справаў Літвы, Беларусі і Ўкраіны
ў Літве, каб падрыхтаваць адпаведныя праекты рашэнняў.

Бакі абмеркавалі таксама іншыя ініцыятывы, цікавыя для дзвюх краінаў, а таксама Польшчы і Балтыі, у тым ліку транспартны калідор «Вікінг», які мае злучыць рэгіён ад Скандынавіі да Турцыі.

Наступны пункт супадзення інтарэсаў – газавая сфера. У мінулыя гады «Газпрому» ўдавалася цаной зніжак эфектыўна блакаваць каардынацыю дзеянняў Украіны і Беларусі. Гаворачы пра канфлікт гэтага году, Юшчанка падкрэсліў, што «ўжо ніколі не будзе газавая палітыка такой, якой яна была да 1 студзеня 2009 году. Выйдуць усе з навукай: Украіна, Беларусь, Расія, Еўрапейскі Саюз. Мы больш такімі не будзем: бесклапотнымі, даверлівымі».

З часам Украіна і Беларусь маглі б выбудаваць супольны маршрут для транзіту нафты й газу з зоны Каспію.

Лукашэнка падкрэсліў, што праект нафтаправоду «Адэса‑Броды» не страціў сваёй актуальнасці для Беларусі.
«Мы можам забяспечваць праз нашу транспартную сістэму нафтай дзяржавы Балтыі, Польшчу», — сказаў А.Лукашэнка. Ён лічыць, што ў выпадку рэалізацыі праекту будзе выгадна перапрацоўваць каспійскую нафту на беларускіх НПЗ.

Дзве краіны ўзаемадапаўняльныя і ў некаторых іншых сферах.

Лідэры Беларусі і Ўкраіны маюць розны палітычны радавод. Адзін стварыў аўтакратыю і выказваў намер кіраваць ёю неабмежаваны час. Другі прыйшоў да ўлады ў выніку мірнае рэвалюцыі і, мяркуючы па ўсім, пасля сканчэння першага ж тэрміну сваіх паўнамоцтваў, наступнай зімой, пакіне сваю пасаду.

На твары аднаго засталіся шнары ад атручвання дыяксінам, які вырабляецца ў расійскіх лабараторыях. Другі 15 гадоў кіраваў, задобрываючы насельніцтва за кошт расійскіх датацый. Аднак злабадзённыя эканамічныя патрэбы прымушаюць іх размаўляць.

«Мы чакаем вас у Мінску ў любы час з працоўным ці афіцыйным візітам. Нашы людзі таксама з цікавасцю чакаюць вашага прыезду», — цытуюць Лукашэнку журналісты.

На шляху стратэгічнага супрацоўніцтва ў Міжмор’і стаіць яшчэ істотная перашкода – розніца палітычных сістэмаў.
Усе краіны Балта‑Чарнаморскае зоны – дэмакратычныя, акрамя Беларусі. Лукашэнку ўжо 10 гадоў не запрашалі на міжнародныя сустрэчы кіраўнікоў краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы.

Прыклад Еўрасаюзу паказвае, што эфектыўна супрацоўнічаць могуць толькі краіны аднаго ладу, паяднаныя блізкасцю палітычных культураў. Таму амаль чатырохгадзінная гаворка ў Чарнігаве не магла не выходзіць за рамкі эканомікі. Хоць перамовы адбываліся ў фармаце сам‑насам і пра іх дэталі нічога не вядома, пасля сустрэчы

Лукашэнка выказаў удзячнасць Юшчанку за «каласальную пастаянную падтрымку» на ўсіх узроўнях камунікацыі з еўрапейскімі ды амерыканскімі партнёрамі,
дзякуючы чаму ўдалося «наладзіць дыялог між Беларуссю і Захадам».

20:47, 20 студзеня 2009

51 каментароў

Scooter напiсаў(ла)

Студзень 19, 2009 у 17:13

Гэта сустрэча столькі разоў адмянялася, што ня верыцца, што яна нарэшце адбудзецца.

Партызан напiсаў(ла)

Студзень 19, 2009 у 17:52

Пасьля гэтага, па сьведчаньню ўкраінскіх патрыётаў ды аналітыкаў, Юўча чакае такі пралёт на выбарах, што будзе варта прасіць паітычны прытулак у Лукашэнка!

Беларус напiсаў(ла)

Студзень 19, 2009 у 19:36

Прэзiдэнт-кiраунiк - цудоунае параунаньне!

Дмитрий1 напiсаў(ла)

Студзень 20, 2009 у 14:50

Удивляюсь почему народ в комментах молчит о том, что Лукашенко спустя столько лет фактически признал и принял на вооружение идею БНФ о создани балто-черноморского нефтяного коллектора и балто-черноморского сотрудничества стран!

Стас напiсаў(ла)

Студзень 20, 2009 у 15:30

Встреча нос-в-нос уже началась. скоро будет встреча губы-в-губы это к вечеру. а ночью, что будет.остается только гадать. Ющенко предал интересы демократии

з раёну напiсаў(ла)

Студзень 20, 2009 у 17:27

здаецца, вы ні на тым канцэнтруеце ўвагу. у дадзеным выпадку важней, што сказаў Юшчанка, а не што сказаў Лукашэнка.

booxter напiсаў(ла)

Студзень 20, 2009 у 17:42

Не, панове, гэта вы здрадзілі інтарэсам дэмакратыі. А Юшчанка працуе на інтарэсы ўкраінскай нацыі. Так і павінна быць.

Раман напiсаў(ла)

Студзень 20, 2009 у 17:44

Адно з двух: альбо Лукашэнка аранжавее, альбо Юшчанка чырвона-зялянее! Албо: абое - рабое!

Алесь напiсаў(ла)

Студзень 20, 2009 у 19:31

>>Удивляюсь почему народ в комментах молчит о том, что Лукашенко спустя столько лет фактически признал и принял на
>>вооружение идею БНФ о создани балто-черноморского нефтяного коллектора и балто-черноморского сотрудничества
>>стран!

Я супраць лукашэнкі і падлукашэнкаўскіх падсцілак, але ж гэта ў інтэрэсах усёй краіны, а не адной только палітычнай партыі. Таму і абурацца тут няма на што.

Антось напiсаў(ла)

Студзень 20, 2009 у 19:31

Стаса в президенты РБ!

Alex напiсаў(ла)

Студзень 20, 2009 у 20:19

АД МОРА ДА МОРА!

Міхаліна напiсаў(ла)

Студзень 20, 2009 у 22:03

Уявіце сабе на хвіліну здзяйсненне наступнага сцэнара - цягам дзесяці бліжэйшых год на базе супольных энэргетычных і гандлёвых інтарэсаў ствараецца шырокая канфедэрацыя дзяржаў у складзе Азербайджана, Грузіі, Украіны, Беларусі, краін Балтыі. Беларусь пры гэтым не здае сваёй газатранспартнай сеткі імпэрцам. А з Азербайджана ў дзяржавы новай каспійска-чарнаморска-балтыйскай асі будуецца новы газа- і нафтаправод з выхадам на сярэдняазіяцкую сыравіну (Казахстан, Туркменістан). Дадаем сюды энэрганосьбіты Азербайджану - і Расея можа тады сваю нафту і газ разліваць у шкляначкі і прадаваць на Чырвоным пляцу. А на Захад - толькі за такія транспартныя пошліны, якія будуць дыктаваць інтарэсы дзяржаў Асі. Добра часам сабе памарыць, не? :)

Калдыр напiсаў(ла)

Студзень 20, 2009 у 23:18

Эх Міхаліначка, 10 год таму гэта трэба было запускаць... толькі нафты ў Азербайджане зусім няшмат як і газы ў туркменаў.

шмуц напiсаў(ла)

Студзень 20, 2009 у 23:26

Как уже притомили, своей "демократией". Были силосом советским, сейчас хотим быть силосом европейским. И, что б нашим худорям в евроколхозах - побольше заказов на чеканку... Вот уж забухаем "по дземокрацически" в Потсдаме. А-а-а !!! У Крынице...

Анатоль Сідарэвіч напiсаў(ла)

Студзень 20, 2009 у 23:47

Якая тупасць беларускіх уладаў! З ідэямі, якія Антон Луцкевіч пісьмова выклаў яшчэ ў 1916 годзе, я пазнаёміў беларускіх чытачоў у 1990-м. Беларускія дэмакраты (не адзін БНФ!), паўтарылі іх адразу ж, але толькі праз 18 гадоў яны дайшлі да мазгоў кіраўнікоў Беларусі. Трэба было, каб смажаны певень у сраку клюнуў.
З другога боку, я рады за Антона Луцкевіча, якому прысвяціў шмат часу: ягі ідэі жывуць і перамагаюць! Гэта найлпшы падарунак 125-гадоваму юбілею А. Луцкевіча.

Актывіст напiсаў(ла)

Студзень 21, 2009 у 8:05

Галоўнае, каб усе гэтыя выказванні Лукашэнкі не былі выключна гандлям перад Расеяй за больш танны газ. Мне цяжка паверыць у тое, што ён у стане адвярнуцца ад Расеі пачаць будаваць палітыку, якая грунтуецца на беларускай палітычнай і эканамічнай незалежнасці.

Алег Гаеўскі напiсаў(ла)

Студзень 21, 2009 у 8:32

Аднолькава мару з Міхалінай (побач жывем у Сухараве?) Мо, нават, з аднэй лакальнай сеткі? А ў фронце гэтую ідэю даўно развіваў Станіслаў Гусак.

OFA напiсаў(ла)

Студзень 21, 2009 у 11:33

Стас,
гэта Лу хоцькі-няхоцькі паступаецца сваёй аўтакратыяй.
А ва Ўкраіне яго страшна любяць, некаторыя на руках гатовы насіць.

Саянаў напiсаў(ла)

Студзень 21, 2009 у 12:05

Расейскія СМІ нейк хутка даюць свае маркаваньні. Ці мо цяперака ўсё, што звязана з Украінай, будзе выклікаць у іх увагу. А казалі, што Ўкраіна - гэта нават і не дзяржава...:))

http://www.zagolovki.ru/daytheme/kiev_minsk/21Jan2009

Хама напiсаў(ла)

Студзень 21, 2009 у 12:27

З ідэямі, якія Антон Луцкевіч пісьмова выклаў яшчэ ў 1916 годзе, я пазнаёміў беларускіх чытачоў у 1990-м. Беларускія дэмакраты (не адзін БНФ!), паўтарылі іх адразу ж
=====================================

Сп.Анатоль Сідарэвіч, дык вы ж ці не былі ў той час бэнээфаўцам? І празь якое выданьне, вы пазнаёмілі беларускіх чытачоў з ідэяй Антона Луцкевіча?

Саянаў напiсаў(ла)

Студзень 21, 2009 у 13:00

У прынцыпе, калi разабрацца, то не такi ўжо i дыктатар гэты Лукашэнка. Прынамсi апошнiя ягоныя дзеяньнi вельмi сiмпатычныя..:)

Саянаў напiсаў(ла)

Студзень 21, 2009 у 13:12

Саянаў напiсаў(ла)

Студзень 21, 2009 у 13:00

У прынцыпе, калi разабрацца, то не такi ўжо i дыктатар гэты Лукашэнка. Прынамсi апошнiя ягоныя дзеяньнi вельмi сiмпатычныя..:)

=========================================

Гэта не маё.
Злаўлю клона, натаўку яму лыч, як мае быць.

Андрусь напiсаў(ла)

Студзень 21, 2009 у 13:30

Дмитрий1 напiсаў(ла)

Студзень 20, 2009 у 14:50

Удивляюсь почему народ в комментах молчит о том, что Лукашенко спустя столько лет фактически признал и принял на вооружение идею БНФ о создани балто-черноморского нефтяного коллектора и балто-черноморского сотрудничества стран!

Мяркую, што тот нікому ня варт неяк захапляцца уласнай "дальнабачнасцю" у гэтым пытаніі. Усялякай ідэі для практычнай рэалізацыі адводзіцца свой час, свае канкрэтныя гістарычныя ўмовы - гэта аксіома. Далёка ня факт, што у некага іншага атрымалася б лёгка стварыць альтэрнатыўную расейскай сістэму дастаўкі энерганосьбітаў на Захад.

Scooter напiсаў(ла)

Студзень 21, 2009 у 14:13

Я ўжо даўно прапаноўваў пабудаваць адзін або некалькі "беларускіх"(з удзелам беларускага капіталу) рэактараў на адной або на некалькіх украінскіх АЭС, замест таго, каб будаваць АЭС у Беларусі! Гэта будзе выгадна ўсім бакам і пазбавіць Беларусь гіганцкіх выдаткаў на будаўніцтва, эксплуатацыю і галоўнае - на кансэрвацыю АЭС, а таксама на ўтылізацыю ядзерных адкідаў. А зараз для рэалізацыі такога праекту самы спрыяльны час, была б палітычная воля.
Ці думалі пра гэта нашыя кіраўнікі?

ДАЕШ БЧС!

Scooter напiсаў(ла)

Студзень 21, 2009 у 14:22

Беларускую АЭС
Хай будуюць ў БЧС -
Ў Летуве ці Украіне
І тады бяда нас міне!

Alex напiсаў(ла)

Студзень 21, 2009 у 14:33

Ад мора да мора гэта прыгожа і рамантычна, але пакуль тут у нас аўтакратыя , мы абсалютна незастрахаваныя ад таго, што на наступным тыдні Лу не паедзе ў Маскву дамаўляцца аб уваходзе ў РФ 6-цю абласьцямі. А калі нават і не праз тыдзень, ды тады, галі прыеуць ягоныя гаспадары з ФСБ і нагадаюць, хто ягоны пан. Балтачарнаморскі Зьвяз таксама невыгодны і старой Эўропе, так што, калі гэта пачне рэалізоўвацца насамрэч, эўразьвязаўцы будуць цалкам салідарныя з кіроўнай у Расеі ФСБ у сваім памкненьні ня даць ходу паўстаньню Цэнтральнай Эўропы.

Ліс напiсаў(ла)

Студзень 21, 2009 у 15:34

Лепш сябраваць з Украінай, чым быць асіміліванымі маскоўцамі. Гэта аксіёма. І калі першы крок робіцца, няхай і Лу, то гэта прагрэс.
Да гэтага ішлі праз 14 гадоў абяцанак цацанак шчасця з Расеяй.
Што гэтага не будзе тады ведала апазіцыя, зараз гэта дайшло і ўладзе. Лепш пазней, чым ніколі.
Вырвацца з мядзвежых абдымкаў Расіі магчыма, калі суседзі, Еўропа дапаможа ўцячы.
Сп. Сідарэвіч -- ідэя становіцца сілай, калі авалодвае масамі. І Лу пры пэўнай тупасці і абмежаванасці, падаецца гэтую ідэю прыняў.
Як хутка гэта ідэя стане агульнанацыянальнай залежыць і ад нас з Вамі. На жаль, партыйныя пікіроўкі працягваюцца. Народ сам па сабе, а апазіцыя таксама.

Лiхтар напiсаў(ла)

Студзень 21, 2009 у 16:26

Вось,вось i будзе вось
з разлiкам на авось...

Саянаў напiсаў(ла)

Студзень 21, 2009 у 16:42

Як хутка гэта ідэя стане агульнанацыянальнай залежыць і ад нас з Вамі.
================================================

Не хачу вас расчароўваць, але ад вас з Сідарэвічам гэтае пытаньне не залежыць. Ужо не залежыць. Хаця б таму, што Сьвет зьмяніўся з той пары, як Сідарэвіч (?) ўзгадаў быў на йдэю Луцкевіча. Вада з той ракі, у якую магчыма было ўвайсьці, сёньня ўжо ў акіяне...

Анатоль Сідарэвіч напiсаў(ла)

Студзень 21, 2009 у 17:59

Хама напiсаў(ла)

Студзень 21, 2009 у 12:27

Анатоль Сідарэвіч, дык вы ж ці не былі ў той час бэнээфаўцам? І празь якое выданьне, вы пазнаёмілі беларускіх чытачоў з ідэяй Антона Луцкевіча?

Я ніколі не ўваходзіў ні ў адну структуру БНФ. Што праўда, мне давялося на Устаноўчым з'ездзе БНФ рабіць даклад аб суверэнітэце. Але й тое праўда, што тады ж у Міхась Чарняўскі і я вялі гутарку пра адраджэнне сацыял-дэмакратыі. Праз год на канферэнцыі БНФ (у палацы "Сукно") я рабіў даклад аб дэнансацыі Дагавору 1922 года аб утварэнні СССР. Паколькі на канферэнцыі прагучала шмат антысацыялістычных выступаў, я пачаў даклад з таго, што адрэкамендаваўся як сацыяліст і марксіст, і нагадаў, што айцамі БНР і БССР былі беларускія сацыялісты і марксісты, ды назваў іх імёны. І спытаўся: хто з вас кіне камень у гэтых людзей? А пасля канферэнцыі адбылася гутарка пра адраджэнне сацыял-дэмакратыі паміж Міхасём Ткачовым і мною. З гэтага часу яно й паехала. Па праўдзе сказаць, я нярэдка шкадую, што столькі часу ўгробіў на гэтую партыю...

дзівак напiсаў(ла)

Студзень 21, 2009 у 19:22

сейчас хотим быть силосом европейским...ваша праблема ў тым, што Беларусы й ёсьць Эўрапейцы. Чаго ня здольная масква, дык адмяніць геаграфію, тож ня нейкія там гісторыя з культурай.

Хама напiсаў(ла)

Студзень 21, 2009 у 19:56

2Анатоль Сідарэвіч
Па праўдзе сказаць, я нярэдка шкадую, што столькі часу ўгробіў на гэтую партыю...
=============================

Далей у лес - болей дроў. У сэнсе больш інтарэса да падзеяў. Сёньня шмат спэкуляцыяў пра падзеі блізкага мінулага. Мінулае тое, гэта як своеасаблівы калодзеж (студня), зь якога кожная палітпартыя ймкнецца сёньня чэрпануць для сябе што-кольвек узмацняльнага для свайго іміджа. У гэтым сэнсе вашыя распавевы вельмі цікавыя. Для мяне вельмі цікавыя! Па-першае, вы непасрэдны ўдзельнік шмат якіх падзеяў.Па-другое, вам няма ніякага сэнсу нешта скажаць. У гэтым сэнсе, вы маглі б напісаць унікальныя мэмуары з адлюстраваньнем падзеяў, якімі вы іх бачылі й як вы іх разумелі, і як вы да іх ставіліся ў той час, і як вы іх ацэньваеце з адлегласьці мінуўшага часу. Я набыў бы такую кнігу за любыя грошы...

Прабачце, але не магу ўтрымаць сваёй цікаўнасьці ўжо цяпер. Калі ласка, можа адкажаце, чаму вы не зрабіліся сябрам БНФ, і чаму вы шкадуеце часу (па-вашаму змарнаванага), які нібыта странжырылі на іншую справу (партыйную дзейнасьць), партыю? Што лічыце памылкай, тое, што не ўзялі ўдзел у справах БНФ, альбо тое, што стварылі іншую партыю, якая мо зрабілася "палкай у калёсах" для справы адраджэньня, справы, якой у той час займаўся толькі БНФ?

Вінцук напiсаў(ла)

Студзень 22, 2009 у 8:35

Цікава, ці ведае прэзідэнт РБ, што рэалізуе ідэі сп. Луцкевіча , Гусака ды Сідарэвіча. Можа і ня ведаць, проста ў кабінеце ў яго вісіць геаграфічная карта.

Саянаў напiсаў(ла)

Студзень 22, 2009 у 10:11

Можа і ня ведаць, проста ў кабінеце ў яго вісіць геаграфічная карта.
===============================================

Якую ён убачыў першы раз у жыцьці на 55-м годзе жыцьця???:))) Застаецца высьветліць, ці вісела карта ў кабінетах Луцкевіча,Гусака ды Сідарэвіча.:))

Саянаў напiсаў(ла)

Студзень 22, 2009 у 10:38

А калi сур'езна, то я за прэзiдэнта! :)

Саянаў напiсаў(ла)

Студзень 22, 2009 у 12:12

Саянаў напiсаў(ла)

Студзень 22, 2009 у 10:38

А калi сур'езна, то я за прэзiдэнта! :)
=====================================

Гэць адсюль, клон-нячысьцік! Вушы нядзяру, шэльма!
Я быў бы за прэзыдэнта, калі б прэзыдэтам быў Пазьняк...альбо Сідарэвіч!

Саянаў напiсаў(ла)

Студзень 22, 2009 у 23:01

Саянавы, не сварыцеся. Мы ж адзін Саянаў!

ГФ напiсаў(ла)

Студзень 23, 2009 у 1:04

Супрацоўніцтва з Украінай адназначна спрацуе на карысць узмацнення незалежнасці і моцы Беларусі ды і Украіны таксама. Як і з Эўропай. Бо разрывае кола ізаляцыі найперш, дадае сяброў, а значыць, дапамогі і выручкі і г.д. Беларусь найперш, а потым толькі рэжым !

Еще один Саянов напiсаў(ла)

Студзень 23, 2009 у 8:36

А что, Саянов -это уже брэнд. Я тоже буду Саянов. Да здравствует Лукашенко и Медведев с Путиным!

Саянаў - клонам напiсаў(ла)

Студзень 23, 2009 у 10:07

Саянавы, не сварыцеся. Мы ж адзін Саянаў!
==============================

Я адзін Саянаў! А вы - клоны. Дык вось, клоны, марна тужыцеся, я не аддам вам свой нік, дудкі. Я вам не Дмітрій.
Рэагаваць на вашую блазну больш ня буду, хаця й на гаўно сыйдзіце...

Саянаў напiсаў(ла)

Студзень 23, 2009 у 10:43

Саянаў - клонам напiсаў(ла)

Студзень 23, 2009 у 10:07

Саянавы, не сварыцеся. Мы ж адзін Саянаў!
==============================

Я адзін Саянаў! А вы - клоны. Дык вось, клоны, марна тужыцеся, я не аддам вам свой нік, дудкі. Я вам не Дмітрій.
Рэагаваць на вашую блазну больш ня буду, хаця й на гаўно сыйдзіце...

Саянаў, а чаму ты вырашыў, што ты адзiны Саянаў? Я таксама Саянаў! I маю права на ўласнае меркаваньне!

Генадзь напiсаў(ла)

Студзень 23, 2009 у 14:34

....."Зараз(?!)". "Апасля". Таго, Хто загінаў у 90_х гадоў. За найменны "Балт_Чарнаморый".
"Выкорыстовываць"(?!). Да "Юшэнка " зь "нашым Лукамудрым"...."Па меньшь"..."Не тукноўна"!...
" Па просту"(?!) "Гульня"..."Праўда"? Зь "рознымі козырамі".

Cаянаў напiсаў(ла)

Студзень 23, 2009 у 22:25

Саянаў, а чаму ты вырашыў, што ты адзiны Саянаў? Я таксама Саянаў!
================================================

Ад Саянава гаўном не сьмярдзіць. Таму прабач...таварыш.

Актывіст напiсаў(ла)

Студзень 24, 2009 у 0:00

Во спецы ўзялісь за справу! Цікава, а рэдакцыя НН можа як-небудзь адфільтроўваць такіх клонаў?

шмуц напiсаў(ла)

Студзень 24, 2009 у 0:28

Диваку.
Вы окончили психотерапевтические курсы им. П.Северинца?
На счет географии - восточная граница Европы, на данный момент, примерно совпадает с нынешней немецко-польской.

дзівак напiсаў(ла)

Студзень 24, 2009 у 11:32

шмуцу А Навінкі налева за Менскам.

Саянаў напiсаў(ла)

Студзень 24, 2009 у 13:56

Цікава, а рэдакцыя НН можа як-небудзь адфільтроўваць такіх клонаў?
================================================

Актывіст, я зьвяртаўся да рэдакцыі па параду, што ў такім выпадку рабіць. Адмаўчаліся. І, ў той жа час, выразалі адзін з маіх камэнтоў. Выснова:
1) адфільтроўваць могуць
2) робяць гэта выбарачна
3) у выпадку са мной, клон рэдакцыю задавальняе
4) мне праблема з клонамі да аднаго месца

Кнехт напiсаў(ла)

Студзень 24, 2009 у 16:55

2 Саянаў

Клоны, рукі прэч ад Саянава!

дзівак напiсаў(ла)

Студзень 24, 2009 у 18:16

5) нн праводзіць палітыку патрэбную каму?

Серж напiсаў(ла)

Студзень 24, 2009 у 21:54

Сустрэліся гаспадар і дырэктар))))))

Дід Панас напiсаў(ла)

Студзень 27, 2009 у 7:48

Був такий публіцист Юрій Липа (пом. 1943р.)

Він звертав увагу, що як тільки українська еліта ув'язувалась у відносини з сусідами по лінії схід-захід, Україну одразу ж розривало навпіл. Набагото продуктивніша і спокійніша, на думку Липи, є лінія Північ-Південь.

Не знаю чи "доперло" це до наших керівництв, але коли Україна і Білорусь спілкуються, в Москві починають "нєрвна йорзать".

З‑за «14 лютага» і «8 Сакавіка» галандская ружа вырасце ў цане на 5—7 тысяч У 2009 годзе пасольства Славакіі выдала беларусам 1200 бясплатных віз Ва Узбекістане судзяць фатографа за ачарненне народа краіны + крамольныя фоты журналіста У Расіі леснікам дазволілі прымяняць гумовыя палкі, кайданкі і газ Новая Зеландыя адзначыла Дзень Вайтангі + фота У Берліне адчыніцца свая Алея Зорак: першая зорка—для Марлен Дытрых Прэзідэнт Польшчы запрасіў на сустрэчу Анжаліку Борыс Надзвычай цёплае надвор’е можа сарваць Алімпіяду ў Ванкуверы У Кіеве святкуюць сінюю перамогу На Еўра‑2016 прэтэндуюць Францыя, Італія і Турцыя «Кароткі нарыс беларускага пытання» — 13 лютага, КнігарняЎгалерэі Справу Грамовіча будзе разглядаць Вайсковы суд На Урале міліцыянты збілі і скалечылі прафесара кансерваторыі «Таёта» адклікае 436000 аўто з усяго свету Што слухалі нашы продкі пасля Грунвальдскай бітвы? Для лукашэнкаўцаў бел-чырвона-белы сцяг дублюе матэрыялы Зідан адкрывае ў Іспаніі футбольную фабрыку зорак Прагноз надвор’я ў Беларусі на 10—12 лютага Руслан Салей выведзены са спісу траўмаваных «Каларада» Футбольная федэрацыя Беніна расфарміравала сваю зборную За адмену смяротнага пакарання выступаюць толькі 39% беларусаў У Малых Сяхновічах будзе музей Тадэвуша Касцюшкі ДАІ бярэцца за грамадскі транспарт у Мінску Косінец перайменаваў у Віцебску сквер Леніна у Парк Шмырова Самы высокі будынак свету ўжо закрылі на рэканструкцыю Трапіў пад электрычку ды застаўся жывы Часцей за ўсё ў мінскіх аўтаўладальнікаў крадуць магнітолы і лагатыпы машын На Філіпінах 200 чалавек абвінавачаныя ў масавых забойствах Вайцюшкевіч у Гродне — 12 лютага Гарэў Дом афіцэраў у Мінску Чатыры градусы ў класе Драпежныя рэчы ХХІ стагоддзя Беларускія бізнэсоўцы паехалі ў Бангладэш КДК прапанаваў Саўміну вызваліць ад пасады старшыню канцэрна «Беллеспаперапрам» 15-гадовая канькабежка выйшла на трэніроўку ў стрынгах + фота 14 лютага Малады Фронт замест «Краўн плазы» збярэцца на плошчы Свабоды Удзельнікаў акцыі салідарнасці з Аўтуховічам і Асіпенкам адпусцілі На мяжы затрыманы аўтамабіль з двайным дном, куды доступ ажыццяўляўся праз пяць люкаў Продаж лікёра‑гарэлачных вырабаў у 2009 годзе ў Беларусі вырас на 14,4% У Якуціі больш за 110 дзяцей атруціліся малаком
PDF версiя:
iмя:
пароль:
   
дызайн - Я. Шумскi
распрацоўка - texas43