Вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Хаўер Салана 19 лютага наведае Мінск, гэта значылася ў афіцыйным раскладзе еўрачыноўніка.

Літаральна праз гадзіну пасля таго, як гэтая навіна з'явілася ў беларускіх СМІ, на сайце Саланы з'явіліся змены. Быў зняты акурат візыт у Беларусь. Таму, найхутчэй, канчатковае рашэнне яшчэ не прынятае.

Верагодна, што разам з Салана Беларусь наведае камісар ЕС у пытаннях вонкавых стасункаў і еўрапейскай палітыкі суседства Беніта Ферэра-Вальднер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?