13 лютага памёр пісьменнік Валянцін Тарас. За чатыры дні да гэтага Валянцін Яфімавіч адсвяткаваў свой 79‑ы дзень нараджэння.

Былы партызан, ветэран беларускай культуры, Валянцін Тарас быў адным з маральным аўтарытэтаў руху за незалежнасць і дэмакратыю. Блізкі сябар Васіля Быкава, ён апекаваўся ягонай спадчынай.

Ён да апошніх дзён заставаўся аўтарам «Нашай Нівы». У 2007 годзе ў кнігарні «НН» выйшла кніга ягоных мемуараў «На выспе ўспамінаў».

Ягоную справу працягваюць сын Віталь Тарас, унук Антон Тарас, стрыечны брат Анатоль Тарас.

Грамадзянская паніхіда адбудзецца ў нядзелю ад 10.00 да 13.00 у памяшканні Беларускага ПЭН-Цэнтру. Пахаванне а 14.00 на Паўночных могілках.

Голас Валянціна Тараса:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0