Белстат: сярэдняя налічаная зарплата (бруднымі) скарацілася з 1000,2 тыс. руб. у снежні да 919,6 руб. у студзені. Калі браць у далярах — з 450 даляраў да 330 даляраў.
У Беларусі намінальная налічаная сярэдняя зарплата работнікаў у студзені 2009 году склала 919,6 тыс. рублёў, паменшаўшы проці студзеня 2008 г. на 8,1% (80,6 тыс. руб.), паведаміў Белстат.
Рэальная зарплата (разлічаная са скідкай на рост спажывецкіх цэнаў) зменшылася на двухзначную лічбу.
Самай высокай застаецца зарплата ў будаўніцтве (дзе працоўная сіла найбольш мабільная, а рынак паслуг адзіны для Ўсходняй Еўропы), фінансавым сектары і ў выкладчыкаў ВНУ (палітычнае значэнне для кантролю над студэнцтвам). Самай нізкай — у сельскай гаспадарцы і сферы дашкольнай і сярэдняй адукацыі, працаўнікі якіх цалкам залежныя ад дзяржавы.
Падзенне заробкаў у нацыянальнай валюце і іх даляравага эквіваленту ў Беларусі сувымернае з падзеннем іх у Расіі і Ўкраіне.
8 каментароў
падпісацца на каментары
чытаць каментары праз RSS
Scooter напiсаў(ла)
Люты 24, 2009 у 13:02
"Государство для народа"
Сяржук напiсаў(ла)
Люты 24, 2009 у 13:11
Самыми чистыми городами Европы признаны Стокгольм и Гамбург
http://lenta.ru/news/2009/02/24/green/
Минск не попал в список самых чистых городов Европы. БТ опять врет!
выкладчык ВНУ напiсаў(ла)
Люты 24, 2009 у 15:03
"Самай высокай застаецца зарплата ў... выкладчыкаў ВНУ (палітычнае значэнне для кантролю над студэнцтвам)"
абсалютна маразматычнае цьверджаньне
est напiсаў(ла)
Люты 24, 2009 у 15:23
"выкладчык ВНУ: абсалютна маразматычнае цьверджаньне"
а ў чым маразм?
нас з лекцыі ўсіх знялі і пагналі слухаць гэтага, які там галоўны ў Арганізацыі Калектыўнай Бяспекі... калі ён у Менск прыкаціў.
Дык гэта я лічу гвалтам. Я не хачу яго слухаць, а мяне прымушае замдэкана.
Лепей бы нобелеўскіх лаўрэатаў запрасілі
More Air напiсаў(ла)
Люты 24, 2009 у 18:00
2est
Намесьнік дэкана трошкі не тое самае, што проста выкладчык. Таму і зарплаты ў іх розныя. Магчыма, што адныя з самых высокіх. Але пра выкладчыкаў пачуўшы, я не ведаў, ці то плакаць, ці то сьмяяцца...
Ілля напiсаў(ла)
Люты 24, 2009 у 18:53
"Белстат: сярэдняя налічаная зарплата (бруднымі) скарацілася з 1000,2 тыс. руб. у снежні да 919,6 руб. у студзені."
Атрымоўваецца больш чым у 1000 разоў :)
Netsky® напiсаў(ла)
Люты 24, 2009 у 23:23
эра получек закончилась :) рост з/п не должен опережать рост ВВП. Лучше работайте и будет вам счастье :)
Адлеглы напiсаў(ла)
Люты 25, 2009 у 3:40
Затое ў прыватным сэктары мы сабе заробкі падвышалі, падвышаем і будзем падвышаць, пакуль хопіць грошай. А чаму бы не. Увесь дзяржаўны і так сэктар корміцца ў т.л. з падаткаў, якія неміласэрдна дзяруць з нас, прыватнікаў. Сумы па падатках плоцяцца ўсё большыя, але куды яны дзяюцца? Вось няхай бютжэінікі і спытаюць у свайго працадаўца, у дзяржавы.
падпісацца на каментары
чытаць каментары праз RSS