Свет
13 каментароў Стася Мініч | 18:18, 26 лютага 2009

Шэсць з сямі праектаў упарадкавання Лукішскай плошчы ў Вільні прадугледжваюць яго знос.

Камісія віленскага самакіравання абірае найлепшы праект рэканструкцыі цэнтральнай плошчы Лукішкі. Толькі ў адным з сямі фінальных праектаў аўтары захоўваюць помнік нацыянальным змагарам паўстання 1863 года – крыж, усталяваны яшчэ за савецкім часам. Беларуская дзяржава не выказала зацікаўленасці ў абароне помніка, таму небяспека згубіць яго сапраўды высокая.

На гэтым тыдні ў будынку гарадскога самакіравання адбудзецца публічнае абмеркаванне лёсу віленскай плошчы, падчас якога аўтары прадставяць свае працы і адкажуць на пытанні зацікаўленых. Пасля грамадскіх развагаў камісія пад кіраўніцтвам мэра Юозаса Імбрасаса вынясе фінальны прысуд. Дата вырашэння пакуль не вядомая.

Каля крыжа збіраліся беларусы.

Адзіны праект, у якім крыж захоўваецца.

Аўтары толькі аднаго архітэктурнага праекту (К. Антанеліс, Д. Рэгельскіс, В. Чэканаўскас) пакінулі ў кампазіцыі новых Лукішак крыж у памяць змагароў Кастуся Каліноўскага і Зігмунда Серакоўскага.

Кірыл Атаманчык, актывіст «Маладога Фронта», кажа: «Канешне, для літоўцаў Каліноўскі — не такая постаць, як для беларусаў ,але ж тое, што яго вывучаюць у падручніках па гісторыі, што стаіць крыж — яскравы факт павагі. Напэўна, сённяшнія архітэктары забыліся... Трэба нагадаць гэта. Я падымаў дадзенае пытанне і ў Міністэрстве замежных спраў, і ў Сойме, заахвочваў людзей да падтрымкі праекта. Але ніхто не ведае, ці будзе гэтага дастаткова, бо ні беларуская дзяржава, ні апазіцыя не падлучыліся да абароны крыжа».

Паводле вынікаў галасавання сярод наведвальнікаў партала delfi.lt, гэты праект саступае іншым па папулярнасці, аднак усё вырашыцца словам камісіі самакіравання.

Падзяліцца навіной:         
13 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Кірыл напiсаў(ла) Люты 26, 2009 у 20:19
- прарвемся!
эНКа напiсаў(ла) Люты 26, 2009 у 21:49
прагаласаваць за праект, які захоўвае помнік, ці, прынамсі, пакінуць свой камэнтар можна на старонцы http://www.delfi.lt/news/daily/lithuania/article.php?id=20641519
goorock напiсаў(ла) Люты 27, 2009 у 1:57
Прагаласаваў, але ж шмат трэба галасоў. Лепей каб віленскія беларусы разам з літоўцамі звярнуліся на мясцовых уладаў.
Ales' напiсаў(ла) Люты 27, 2009 у 5:02
Treba shumec'! Heta han'ba!
Alex напiсаў(ла) Люты 27, 2009 у 10:27
А ці патрэбны ён там увогуле, "помнік" гэты? Стаіць у кустох, ня ведаючы - і ня знойдзеш на плошчы. Да таго ж ня мае дачыненьня ні да месца страты, ні да магілы.
Алесь* напiсаў(ла) Люты 27, 2009 у 11:27
да Alex
- мае дачыненьне да падзеі й толькі ўжо за гэта трэба змагацца. Каліноўскі памёр для таго ,каб мы памяталі, што яго жыццё было адданае не дарэмна. А тое, што вы кажаце - ганьба. Мне шкада, што беларус так мяркуе...
Кірыл напiсаў(ла) Люты 27, 2009 у 11:30
>>Да goorock
- натуральна будзем пісаць. Ёсьць шэраг літоўскіх устаноў і арганізацый, якія так сказаць - чакаюць сыгналу. Паглядзім, што будзе сёньня на сходзе, а пасьля будзем рабіць нейкія выводныя.
да Алеся* напiсаў(ла) Люты 27, 2009 у 13:40
Мне ганьба, што так кажу? За што, цікава?
А мне шкада, што беларус лічыць, што трэба змагацца за вашае "мае дачыненьне да падзеі ".
І "помнік", калі ўжо быць шчырым - убогі. Шкада, што Каліноўскі не атрымаў ад нас лепшага.
Алесь* напiсаў(ла) Люты 27, 2009 у 14:43
- "І "помнік", калі ўжо быць шчырым - убогі. Шкада, што Каліноўскі не атрымаў ад нас лепшага." --- - сапраўды шкада.

Можаце ўзьняць пытаньне ў Мін.культуры РБ ,каб яны паўздзейнічалі на літоўскі бок... а то, там хлопцы змагаюцца, а вы толькі штаны прасіджваеце за кампом...
Andruś напiсаў(ла) Люты 27, 2009 у 15:17
Шаноўнае спадарства! Навіна та старая! Дзе раней былі???

Пытаньне наконт будучыні Лукішак і помніка ўжо падымалася неаднаразова. Так, напрыклад, у верасьні 2008 г. ад беларускае грамады быў напісаны адкрыты ліст да мэра. Было адмысловае паседжаньне ў самакіраваньні Вільні. Быў атрыманы адказ, у якім наступнае:
1) Рэканструкцыя Лукішак будзе прыпыненая да дапрацоўкі праектаў з далейшым абмеркаваньнем грамадзкасьці;
2) Помнік паўстанцам застанецца.

Плюс, калі цікава, што датычыцца тэмы:
http://www.dw-world.de/dw/article/0,2144,3685748,00.html
http://ru.delfi.lt/news/live/article.php?id=18677858&categoryID=14677646

P.S. Кірыла, дзе раней быў?

"Я падымаў дадзенае пытанне і ў Міністэрстве замежных спраў, і ў Сойме, заахвочваў людзей да падтрымкі праекта."

Пытаньне даўно ўжо паднятае і абмяркоўваецца.
daroha напiсаў(ла) Люты 27, 2009 у 15:52
андрусь мае рацыю
Д.С. напiсаў(ла) Люты 27, 2009 у 19:40
Шэсць з сямі праектаў упарадкавання Лукішскай плошчы ў Вільні прадугледжваюць яго знос.

Культ Кастуся мусціць быць скаваны. Пара з авантурыстамі і авантурызмам завязваць.
Stasia напiсаў(ла) Люты 27, 2009 у 22:15
To Andrus.
Вядома, размовы ідуць ужо вельмі доўга. І мясцовыя беларусы ўжо звярталіся да мэра з гэтым пытаннем. Асноўнае адрозненне: цяпер ніякіх адкладанняў ужо не будзе, гарадскія ўлады прыступаюць да рэканструкцыі. І, відаць, не доўга засталося крыжу стаяць.
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Люты 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).