Папулярны журналіст Павел Мажэйка абвясціў пра свой сыход з тэлеканалу «Белсат». Ён вёў перадачу «Госць «Белсату», дзе гутарыў з вядомымі ў краіне людзьмі.

«Я не згаджаюся з рашэннем тэлевізіі Польскай звольніць з каналу дырэктарку Агнешку Рамашэўскую, таму вырашыў таксама сысці з «Белсату», — кажа П.Мажэйка.

Пра свае далейшыя планы журналіст жартуе. «Будзеш больш вольнага часу глядзець «Белсат», раней такой магчымасці амаль не было. А калі сур’ёзна, то я не планаваў такі сыход, таму яшчэ не ведаю, чым займуся».

Павел Мажэйка перакананы, што праблемаў знайсці новага вядучага не будзе. «Прафесійная падрыхтоўка многіх супрацоўнікаў тэлеканалу дазваляе без перашкодаў знайсці замену», — адзначае П.Мажэйка.

Нагадаем, што Павел Мажэйка працаваў у гродзенскай газеце «Пагоня». У 2002 годзе журналіст разам з рэдактарам выдання Міколам Маркевічам быў асуджаны па крымінальнай справе за абразу Лукашэнкі. Мажэйка атрымаў два гады «хіміі», адбыў толькі год, працуючы на жлобінскай лесапілцы.

Падчас мінулай прэзідэнцкай кампаніі Павел Мажэйка быў прэс‑сакратаром Аляксандра Мілінкевіча. Апошнім часам працаваў вядучым на тэлеканале «Белсат».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?