Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»1313

Лукашэнку рыхтуюць варыянт Мугабэ

З брусельскіх кулуараў пратачыліся адгалоскі дыскусіі пра тое, ці варта запрашаць Лукашэнку на ўстаноўчы саміт «Усходняга партнёрства». Аказваецца, непрымірымыя праціўнікі «апошняга дыктатара Еўропы» распрацавалі вераломны сцэнар. Піша Аляксандр Класкоўскі.

27—28 сакавіка міністры замежных спраў краін ЕС ладзяць нефармальную сустрэчу ў Чэхіі. Будзе фігураваць і беларускае пытанне.

Прычым яго ставіць рубам кіраўнік нідэрландскай дыпламатыі Максім Ферхаген, які акурат і лічыць, што цацкацца з рэжымам няма чаго. Пабачым, што атрымаецца ў сухой астачы ад гэтай дыскусіі (у тым ліку і ў персанальным пытанні: ці запрашаць Лукашэнку на ўстаноўчы саміт новай праграмы).

Брусельскія крыніцы тым часам выдаюць кулуарныя таямніцы: чаму тыднем раней Рада ЕС, пацвердзіўшы ўлучэнне Беларусі ва «Усходняе партнёрства», адсунула пытанне пра персанальны запрашальнік. Аказваецца, найболей пашчыраваў галандскі прэм'ер Балкенэндэ.

Маўляў, калі і запрашаць Лукашэнку на ўстаноўчы саміт, то трэба наладзіць такі ж прыём, як дыктатару Мугабэ пазалетась у Партугаліі.

Са слоў карэспандэнта «Радыё Свабода» ў Бруселі Ахта Лоб’якаса, Мугабэ тады «паддалі вельмі вострай публічнай крытыцы, між іншым, з боку Ангелы Меркель. Гэтым разам гэта неабавязкова будзе Меркель, але нехта напэўна ўлупіць яму (у сэнсе — беларускаму кіраўніку. — А.К.) па поўнай праграме».

Дарэчы, вераломны Захад ужо заманьваў Лукашэнку падобным чынам у пастку.

Вялікі скандал разгарэўся ў 1998 годзе на форуме ў Кран-Мантане. І хто б мог падумаць? Запрасілі па-людску, культурна (сам фундадар форуму наведаў Мінск!), а потым — оба-на! — наладзілі такую абструкцыю, што высокі госць мусіць літаральна ляпнуць дзвярыма.

Дадамо, што той візіт адбываўся на фоне каналізацыйнага скандалу з высяленнем заходніх дыпламатаў з Драздоў.

З Прагай, між іншым, таксама звязаны не самыя прыемныя асацыяцыі. У 2002 годзе чэхі вераломна «пракінулі» афіцыйнага кіраўніка Беларусі з візай, калі той захацеў наведаць саміт НАТО. Наступствы скандалу адчуваюцца і дасюль: дайшло да адклікання амбасадараў, і па сёння абедзве місіі — беларускую ў Празе і чэшскую ў нас — узначальваюць часовыя павераныя.

Так што Лукашэнка яшчэ сто разоў узважыць, а ці варта ў траўні ляцець у тую Прагу.

Канечне, пакутлівая дылема можа і не паўстаць увогуле, калі дамогуцца свайго ягоныя непрымірымыя ўнутраныя праціўнікі, што даводзяць Еўропе: запрашальнік у Прагу для «апошняга дыктатара» будзе ў прынцыпе вялікай памылкай!

Каментары13

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня18

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску закладчык падманваў наркашоп: замовы прымаў, але наркотыкі пакідаў сабе3

Правакатар, які накінуўся на Латушку, днямі крычаў «Ганьба!» і Пазняку10

Сяргей Ціханоўскі расказаў, за каго б ён прагаласаваў на будучых прэзідэнцкіх выбарах62

Правакатар з Беларусі напаў на Паўла Латушку ў Варшаве32

Катаванне перфаратарам. Мінчанка сутыкнулася з «вечным» рамонтам у суседзяў

Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам33

«Апрануў самае дарагое, што было». Выпускнік БДУІР прыйшоў на ўручэнне дыплома ў даспехах і з мячом ВІДЭА5

У Азербайджане вырашылі закрываць рускамоўныя школы42

Азаронак пасля разносу Лукашэнкам «Беларусьфільма» прыехаў здымаць стужку на Гомельшчыну7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня18

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць