![]() |
| Мар’яна Груздзіловіч. Фота Юліі Дарашкевіч |
25 сакавіка з філіі брытанскага адукацыйнага цэнтру «SOL Minsk» была звольненая настаўніца ангельскай мовы Мар’яна Груздзіловіч.
Паводле кіраўніцтва ўстановы, за сістэматычнае парушэнне працоўнага заканадаўства. Сама Мар’яна Рыгораўна лічыць, што звальненне звязанае з яе поглядамі.
25 сакавіка да жанчыны проста падчас заняткаў прыйшлі прадстаўнікі адміністрацыі кампаніі SOL. Яны папрасілі настаўніцу даць дзецям самастойнае заданне, а самой выйсці для нейкай важнай размовы. Справа ў тым, што спадарыні Груздзіловіч 20 красавіка спаўняецца 50 гадоў, яна рыхтавалася адзначаць гэты дзень, таму спачатку падумала, што гэта нешта звязанае з падрыхтоўкай да юбілею.
«Я такая ўся задаволеная пабегла, схапіла запрашэнні на святкаванне. Але гаворка пайшла зусім не пра гэта. Яны сказалі, што напярэдадні, 24 сакавіка, у мяне быў канфлікт на занятку і ў Фрунзенскі аддзел адукацыі паступіла заява, падпісаная, групай бацькоў, са скаргай, што на ўроках вядзецца палітычная агітацыя, а таксама ціск на псіхіку дзяцей. Я ўспомніла, што сапраўды ўчора адна дзяўчынка вельмі негатыўна выказалася пра Дзень Волі. Гэта калі зноў збяруцца тупыя ўроды з апазіцыі і будуць нешта крычаць, сказала яна. З майго боку ніякага аповеду пра Дзень Волі не было. Проста запыталася, навошта ты так кажаш, калі там не бываеш? А я хаджу туды. І ходзяць туды інтэлігентныя, харошыя, мірныя людзі. Я сказала, што ганаруся, што ў нас у краіне ёсць такія людзі. На гэтым урок працягнуўся, але я бачыла, што дзяўчына пакрыўдзілася», ‑‑ кажа М.Груздзіловіч.
Мар’яне Рыгораўна адразу заявілі, што яна падставіла ўсю кампанію, таму яны «вымушаныя прыняць адпаведныя меры». Гэта значыць, скасаваць працоўную дамову ў мэтах выратавання кампаніі.
Прычым, звальненне адбылося імгненна. Спн.Груздзіловіч яшчэ запыталася, якія менавіта дзеці паскардзіліся сваім бацькам, але прадстаўнікі адміністрацыі адказалі, што самі не бачылі гэтага ліста. Настаўніца потым яшчэ скончыла свой апошні занятак у SOL.
Спадарыня Груздзіловіч звяртае ўвагу, наколькі хутка былі сабраныя подпісы - калі тыя подпісы — насамрэч праўда.
Існаванне тых подпісаў выклікае моцны сумнеў. «Вечарам 24‑га я правяла той занятак, а на раніцу наступнага дня была складзеная «калектыўная» скарга на мяне. Завуч потым у прыватнай размове сказала, што тата ў дзяўчынкі ‑‑ палкоўнік МУС».
Сама
Мар’яна Груздзіловіч нарадзілася ў Расіі, дзе адвучылася да пятага класа, потым жыла ў Брэсце, дзе была вызваленая ад вывучэння беларускай мовы. Тым не менш, жанчына падтрымлівае дэмакратычны рух, ходзіць на акцыі апазіцыі.
Вось толькі сёлета праз гэтыя праблемы на працы не змагла трапіць на Дзень Волі.
«Цяпер
кіраўніцтва кажа, нібыта яны ведалі ад самага пачатку, што я ў шэрагах БНФ, і заплюшчвалі на гэта вочы,
але гэта поўнае трызненне, бо ні ў якіх партыях я ніколі не была. Яны не могуць паверыць, што я хаджу на мітынгі не па разнарадцы, а ад поклічу душы», ‑‑ кажа настаўніца.
Потым
спн.Мар’яна пачынае паказваць фотаальбом, які рыхтавала да пяцідзесяцігоддзя, і які павінны былі ўбачыць калегі і начальства. У альбоме, тым ліку, здымкі з вулічных акцый.
«Я ніколі не хавала сваёй пазіцыі. Вось вы бачыце Дзень Волі 2007 году, прайшлася побач з Мілінкевічам ад кінатэатру «Масква» да Акадэміі навук. І гэтым вельмі ганаруся». Потым дэманструе старонкі, прысвечаныя сваёй працы.
Кампанія SOL у Мінску адкрылася 17 жніўня 1998 году і Мар’яна Груздзіловіч ад першых дзён пачала сваю працу там. «Многія тады пабаяліся адразу пайсці ў штат, працавалі на паўстаўкі. А я такі чалавек, што магу быць адданая толькі чамусьці аднаму. Дырэктар кампаніі праз гэта заўсёды ставіла мяне ў прыклад, бо я не пабаялася прыйсці ў час, калі кампанія яшчэ не стаяла крэпка на нагах».
Праз нейкі час кампанія адкрыла філію, у СШ №212, побач з домам настаўніцы.
Па каментар адносна звальнення Мар’яны Груздзіловіч мы звярнуліся да дырэктаркі філіі Ванды Дармаян. Цэлы дзень яна была недаступная для каментароў і толькі пад вечар адказала на нашы пытанні праз тэлефон:
«Выкладчыца была звольненая за сістэматычнае парушэнне працоўнага заканадаўства.
Бывалі выпадкі, што яна даводзіла дзяцей да нервовых зрываў, абражала. Гэта хлусня, што яе звольнілі за палітыку. Бывалі выпадкі, што яна адмяняла заняткі, не ўзгадніўшы з кіраўніцтвам», ‑‑ кажа В.Дармаян.
«Не было ніякіх скаргаў! – пратэстуе настаўніца. ‑‑ Гэта ішоў адзінаццаты год маёй працы, але нічога падобнага ніколі не было. Дзеці мяне любяць, я іх таксама люблю, работу люблю. Заходжу ў інтэрнэт, пампую здымкі, раздрукоўваю, прыношу ім. Мой муж часам кажа, што есці не згатавана, а я сяджу і нешта выразаю для дзяцей, рыхтуюся да заняткаў. Каб ім цікава было, каб хацелі хадзіць», ‑‑ адказвае на гэтыя закіды звольненая.
Дзецям спн.Мар’яна нічога не казала пра звальненне. З калег патэлефанавалі двое, каб выказаць сваю падтрымку. Што праўда, у панядзелак прызначаны збор калектыву, яўка абавязковая для ўсіх.
Цікаўлюся, ці ёсць спадзяванні, што на працы могуць аднавіць і ці хоча жанчына сама гэтага пасля такога выпадку. «Я думаю, што не адновяць на працы. Пакуль не планую падаваць у суд. Чэсна кажучы, не ведаю, што буду рабіць. Мне вельмі шкада дзяцей, у мяне сёлета шэсць груп. Я з усімі знаходжу супольную мову. Я ў гэтым цэнтры шмат разоў вяла заняткі і ў дарослых. Мы вельмі сябравалі. Вось адна маладая жанчына нядаўна з’ехала ў Амерыку, дык тэлефанавала. Я думала, што ёй нешта патрэбна, але тэлефанавала паразмаўляць. Вось гэтага мне шкада, я сапраўдная настаўніца».
Мар’яна Груздзіловіч расказвае, што
летась, калі адзначалася 10‑годдзе SOL Minsk, кіраўніцтва кампаніі ўзнагародзіла настаўніцу падарожжам на дваіх у Парыж на восем дзён. «Узнагародзілі за маю працу, за вернасць, за адданасць кампаніі. Калі б я штосьці парушала, ды яшчэ сістэматычна, дык ці зрабілі б такі дарагі падарунак?».
У той самы дзень, калі стала вядома пра звальненне Мар’яны Груздзіловіч, людзі пачалі накіроўваць дзесяткі электронных лістоў у мінскую філію кампаніі, а таксама ўласна ў Вялікабрытанію з патрабаваннем аднавіць жанчыну на працы.
За часы кіравання Лукашэнкі звальненні людзей з працы за палітычныя погляды, па ўказцы КДБ, сталі вельмі распаўсюджанай з’явай.





Мяркую гэты цэнтр павiнен перастаць iснаваць пасьля такога.
Да любога працуючыга можна прымяніць такую фармуліроўку. Прыдрацца можна к кожнаму. Чаму ж яе не зволілі раней, а толькі ў гэты момант?
solminsk@nsys.by
Mo hto vedae web staronku angelskaga adzjalennja Sol UK ? Pakinc,e kalilaska na saic,e!!!
Падыходзіць неяк хлопчык, ня мой вучань, ды кажа: "А Вы знаяце, колькі зямлі Расія ў Беларусі адабрала?!"
Я спытаў: " А хто цябе навучыў так?" А ён: "Ня памятаю, нехта казаў."
Тады я ў адказ прамаўчаў. А хлопчык ня ведаючы, што рабіць далей, адышоў са словамі: "Трэба, каб усе былі чэсныя!"
Краіна павінна ведаць сваіх "герояў" тут і зараз...
Рэд. А ў чым палітангажавансць СОЛу? Прадпрыемства яе прадпрыемства. І паездка ў Парыж - ніякая не падачка, а прэмія за добрую працу, трэба разумець. Ніякай палітыкі.
Здымак спн. Дармаян з чырвона-зялёным сьцягам. Мала таго, што праўдалюбка, абаронца правоў дзіцяці, дык яшчэ і патрыётка.
Не спрачаюся, магчыма, Дармаян выдатная выкладчыца і метадыст, але ў гэтым выпадку лепш бы яна "чалночыла".
Ну дык можа і варта пакінуць напужаную кабету ў спакоі? Яна, вось, пасьля 1994-95 знайшла сабе добрае месца працы і добры заробак - а тут раптам Груздзіловіч са сваёй БНР, якая ўсё гэта ставіць пад удар, праз дзяўчынку-даносчыцу і тату-палкоўніка МУС. А спн. Дармаян яшчэ не забылася на 1994-95 г. і зуісм ня хоча больш "чалночыць" у Польшчу, каб пракарміць сем'ю, я правільна разважаю?.. Кожны, у прынцыпе, мае неад`емнае права абараняць свой дабрабыт... А там ужо - хто мацнейшы і хто пераможа ў гэтай справе... па Дарвіну :-)
"Нават лукашэнкаўскія завядзеніі больш дэмакратычныя." - Гэта Вам так здаецца. Бо Вы ў іх не працавалі.
p.s. а на кухни дармаян напэуна як усе мы лукашэнку крытыкуе... :)
http://czalex.livejournal.com/767442.html
Тое, што працадаўцы пазьбягаюць кандыдатаў, якія заяўляюць пра валоданьне мовай, каб не атрымаць праблем ад дзяржавы з палічычна-актыўным сурацоўнікам, у гэтым нічога новага і гэта агульная зьява, пра гэта пісалі - http://www.svaboda.org/content/article/1375004.html
Так, сёньня кожны бізнэс - на ласцы улад. Калі бы заўтра мне пазваніў палкоўнік МУС і настойліва параіў адмовіцца ад паслуг нейкага з маіх субпадрадчыкаў, то напэўна і я ня стаў бы з ім спрачацца. Ну, можа праз месяц ці два - зноў бы пачаў з гэткім субпадрадчыкам працаваць - але сёньня прыватнік практычна безабаронны перад уладамі, таму неяк наўпрост пярэчыць уладам гэта вельмі контрпрадуктыўна.
2 Адлеглы: сапраўды, мо лепш пакінуць у спакоі тую дырэктарку Дармаян, ня так у ёй праблема, як у ейных кантралёрах. МУС ці ня МУС, можа КДБ, а можа проста раённая адміністрацыя - адна халера. Падтрымліваю Вольф: гэтая справа - тэст на сьпеласць для "незалежнага грамадзтва". Калі ўсё скончыцца пустымі размовамі ў Інтэрнэце, а Грузьдзіловіч ня знойдзе ў Беларусі працы, адпаведнай яе кваліфікацыі, - грош цана такой салідарнасьці і такому грамадзтву. Рэпэтытарства - хутчэй для студэнтаў і пэнсіянэраў.
Прашу прабачэньня , я насамрэч магла паблытаць. Магчыма, тады яна звалася "Народная газета". У любым выпадку, рэдактрам быў Сярэдзіч :)
А інтэрвію мела назву ""Англічанка" Ванда".
В статье " Англичанка Ванда" говорилось о том , что Ванда великолепный педагог,учитель-методист, ученики которой без экзаменов, а по ее рекомендации поступали в Лингвистический Университет.Про гражданку Груздилович я подобных статей не читала.А вам видимо просто очень завидно, что Ванда создала свою школу, школу между прочим для получения знаний по иностранным языкам, а не по политической пропаганде.А сколько статей о ваших профессиональных успехах написали? Кем вы работаете?И если вы врач или пилот самолета вы на работе выполняете работу или занимаетесь аггитацией за свои политические убеждения.
Вы сьвядома хлусіце!
Зробленая сп. Мар’янаю Груздзіловіч адукацыная заўвага-тлумачэньне падлетку аніяк ня ёсьць «аггитацией за свои политические убеждения», а адэкватным адказам на паклёп (“клевету”) на прыстойных людзёў, што па-хамску дазволіла сабе задураная прапагандаю дзяўчына. Адзначу, што якраз гэты паклёп мае выразна палітычны характар, і, такім чынам, дзеяньне гэтае малалеткі можна трактаваць як занятак палітычнаю дзейнасьцю ў сьценах навучальнае ўстановы.
Будзьце ўважлівей, паважаная!
Якраз Настаўнік абавязаны не “поддерживать на занятиях разговоры,которые не имеют отношения к предмету”, а абсякаць спробы вучняў да хамскіх паводзінаў (дарэчы, як і павінен рабіць кожны Чалавек, што паважае сябе і іншых людзёў). Дзеяньні сп. Грузьдзіловіч якраз зьўляліся ПЭДАГАГІЧНЫМІ (а НЕ палітычнымі, як вы спрабуеце іх кваліфікаваць). Да таго-ж, выглядае на тое, што шаноўная Настаўніца нават не “абсякла” дзеўчыну, а ўсяго толькі паспрабавала растлумачыць, што тая не мае права ТАК адгукацца пра прыстойных людзёў. А маленькая _ххххх_ -- “соблаговолила обидеться”...